Лацінскі Патрыярх Іерусаліма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патрыярх Фуад Туаль (2008—2016)

Лацінскі Патрыярх Іерусаліма — тытул архібіскупа Іерусаліма лацінскага абраду. Мітраполія Іерусаліма распаўсюджвае сваю юрысдыкцыю на ўсіх каталікоў лацінскага абраду ў Ізраілі, Палесціне, Іарданіі і на Кіпры. Усходнія каталіцкія цэрквы (Мелькіцкая і Мараніцкая) маюць на гэтых тэрыторыях свае незалежныя ад лацінскага Патрыярха дыяцэзіі.

Патрыярх Іерусаліма ў наш час адзін з трох архібіскупаў лацінскага абраду, якому па гістарычных прычынах нададзены тытул патрыярха, больш характэрны для Усходніх цэркваў. Іншымі дзвюма з'яўляюцца Патрыярх Венецыі і Патрыярх Лісабона (акрамя таго існуе вакантны з 60-х гадоў XX стагоддзя Патрыярхат Заходняй Індыі).

Патрыярхат часоў Крыжовых паходаў[правіць | правіць зыходнік]

У 1099 годзе Іерусалім быў захоплены ўдзельнікамі Першага Крыжовага паходу, якія заснавалі Іерусалімскае каралеўства, якое праіснавала амаль 200 гадоў. Лацінская іерархія была ўсталявана ў Іерусалімскім каралеўстве пад уладай лацінскага патрыярха Іерусалімскага. Да гэтага ўсе хрысціяне на Святой зямлі былі па апекай Праваслаўнага патрыярха Іерусалімскага. Калі апошнія рэшткі Іерусалімскага каралеўства былі пераможаны мамлюкамі ў 1291 годзе, лацінская іерархія была скасавана ў Леванце. Аднак, Рымска-каталіцкая царква працягвала прызначаць тытулярных патрыярхаў Іерусаліма, якія размяшчаліся ў базіліцы дзі Сан Ларэнца фуоры Ле Мура ў Рыме пасля 1374 года.

У перыяд існавання Іерусалімскага каралеўства лацінскі патрыярхат быў падзелены на чатыры мітраполіі — іх главы, насілі тытулы архібіскупа Тыра, архібіскуп Цэзарэі, архібіскуп Назарэта і архібіскупа Петры і мноства суфраганных дыяцэзій. Лацінскі патрыярх кіраваў Лацінскім кварталам горада Іерусаліма (Труна Гасподняя і наваколлі), і меў як сваіх прамых суфраганаў-біскупаў Ліды-Рамлы, Віфлеема, Хеўрона і сектара Газа, і абатаў Храма, гары Сіён і Елеонскай гары.

Сучасны патрыярхат[правіць | правіць зыходнік]

Юрысдыкцыя патрыярхата

Тытул лацінскага патрыярха Іерусаліма быў адноўлены як дзеючая пасада ў 1847 годзе для біскупа Джузэпэ Валерга. Лацінскі патрыярх Іерусаліма — цяпер дыяцэзіяльны біскуп каталікоў лацінскага абраду на Святой зямлі, уключаючы Іарданію і Кіпр. З чэрвеня 2016 года, калі ў адстаўку ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту падаў патрыярх Фуад Туаль, пасада патрыярха вакантная. Апостальскім адміністратарам патрыярхата з'яўляецца архібіскуп П'ербатыста Піцабала[1]. Рэзідэнцыя Патрыярха знаходзіцца ў Старым горадзе Іерусаліма, у той час як семінарыя, якая з'яўляецца адказнай за літургічную адукацыю, у 1936 годзе была перамешчана ў Бейт-Джалу, горад за 10 км на поўдзень ад Іерусаліма.

Спіс Патрыярхаў Іерусалімскіх лацінскага абраду[правіць | правіць зыходнік]

Іерусалім страчаны ў 1187; рэзідэнцыя патрыярха перанесена ў Акру:

Акра страчана ў 1291; рэзідэнцыя перамешчана на Кіпр, а пазней у Рым пасля 1374; толькі ганаровыя патрыярхі да 1847.

Аднаўленне рэзідэнцыі лацінскіх патрыярхаў Іерусаліма з юрысдыкцыяй у 1847.

Адноўлена іерархія лацінскага патрыярхата ў 1889.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]