Патсдамскае пагадненне (1911)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Патсдамскае пагадненне, 1911)

Патсдамскае пагадненне — пагадненне паміж Расійскай і Германскай імперыямі, якое было падпісана ў Пецярбургу 6 (19) жніўня 1911 года таварышам міністра замежных спраў Расіі А. А. Няратавым і германскім паслом у Расіі графам Фрыдрыхам фон Пурталесам.

Патсдамскае пагадненне было завяршэннем перамоў падчас Патсдамскай сустрэчы Мікалая II і Вільгельма II у 1910 годзе, адкуль і назва пагаднення.

Па Патсдамскім пагадненні Расія абавязалася не перашкаджаць будаўніцтву чыгункі Берлін — Багдад, а таксама ўзяла на сябе абавязацельства атрымаць ад Ірана канцэсію на будаўніцтва чыгункі Тэгеран — Ханекін на ірана-турэцкай мяжы.

Германія прызнала наяўнасць «асобых інтарэсаў» Расіі ў Паўночным Іране і абавязалася не дамагацца там канцэсій, а таксама запэўніла, што не будзе будаваць адгалінаванні Багдадскай чыгункі на поўнач ад Ханекіна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адамова Е. А. (ред.) Сборник договоров России с другими государствами 1856-1917. — М.: Государственное издательство политической литературы, 1952. — С. 405—407. — 25 000 экз.