Патэрсан (фільм)
Патэрсан![]() | |
---|---|
англ.: Paterson | |
![]() | |
Жанр | драматычны фільм, кінакамедыя[d] і камедыйная драма[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кінакампанія | Amazon Video[d] |
Працягласць | 113 ± 1 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 2016, 17 лістапада 2016[1] і 16 лютага 2017[2] |
IMDb | tt5247022 |
«Па́тэрсан» (англ.: Paterson) — амерыканскі драматычны фільм 2016 года, пастаўлены рэжысёрам Джымам Джармушам па ўласным сцэнарыі[3]. Галоўныя ролі выканалі Адам Драйвер і Гальшыфтэ Фарахані.
У фільме паказаны адзін тыдзень з жыцця Патэрсана — паэта, які працуе кіроўцам аўтобуса ў горадзе Патэрсан, штат Нью-Джэрсі. Кожны дзень Патэрсана падобны да папярэдняга, але ў яго атрымоўваецца ствараць паэзію з паўсядзённасці. Адным з вытокаў натхнення для Джармуша паслужыла творчасць Уільяма Карласа Уільямса, славутага амерыканскага паэта першай паловы XX стагоддзя, аўтара эпічнай пяцітомнай паэмы «Патэрсан»[en][4][5].
Прэм’ера фільма адбылася 16 мая 2016 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 69-га Канскага кінафестывалю[en][6][7][8].
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Фільм паказвае тыдзень з жыцця Патэрсана (Адам Драйвер[en]), кіроўцы аўтобуса ў горадзе Патэрсан[en], штат Нью-Джэрсі. Кожны дзень Патэрсана — такі ж, як папярэдні: ён рана ўстае, снедае, ідзе ў аўтапарк, дзе сядае ў аўтобус і цэлы дзень ездзіць па вуліцах горада, а ў перапынках піша вершы ў сшытак. Увечары ён вяртаецца дадому, вячэрае са сваёй жонкай Лаўрай (Гальшыфтэ Фарахані[en]), а потым ідзе гуляць з бульдогам Марвінам. Па дарозе ён заходзіць у бар выпіць піва.
Лаўра ўжо даўно просіць Патэрсана апублікаваць ягоныя вершы ці хаця б зрабіць копію рукапісу, які існуе ў адзіным экземпляры. Нарэшце Патэрсан абяцае, што на выходных зробіць копію сшытка ў капіравальным цэнтры. Але ў суботу ўвечары Патэрсан з Лаўрай сыходзяць у кіно, а тым часам Марвін разрывае на шматкі пакінуты на канапе сшытак.
Раніцай нядзелі спустошаны Патэрсан выбіраецца на шпацыр і прыходзіць у сваё ўлюбёнае месца — вадаспад на рацэ Пасэйік[en], дзе ён часта сядзіць у абедзены перапынак. Там да яго падсаджваецца загадкавы японец (Масатосі Нагасэ[en]), які пачынае размову пра Уільяма Карласа Уільямса[en], улюбёнага паэта Патэрсана, аўтара паэмы «Патэрсан[en]». Сыходзячы, японец дорыць Патэрсану чысты сшытак.
Фільм сканчваецца кадрамі, у якіх Патэрсан піша новыя вершы ў сшытак, падараваны японцам.
Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]
Адам Драйвер[en] | – Патэрсан |
Гальшыфтэ Фарахані[en] | – Лаўра |
Уільям Джэксан Харпер[en] | – Эверэт |
Частэн Харман | – Мэры |
Бары Шабака Хенлі[en] | – Док, бармэн |
Рызван Манджы[en] | – Доні |
Масатосі Нагасэ[en] | – паэт з Японіі |
Кара Хэйуард[en] | – студэнтка |
Джарэд Гілман[en] | – студэнт |
Method Man | – Method Man |
Стэрлінг Джэрынс[en] | – маленькая паэтка |
Праца над фільмам[правіць | правіць зыходнік]
Фільм быў зняты за 30 дзён улетку 2015 года ў Патэрсане і Нью-Ёрку[9][10]. Аператарам фільма выступіў Фрыдэрык Элмс[en].
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
Рэйтынгі | |
---|---|
Выданне | Адзнака |
AllMovie | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Empire | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Internet Movie Database | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Metacritic | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Rotten Tomatoes | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
КиноПоиск | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Паводле дадзеных агрэгатара крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» сярод 244 рэцэнзентаў 234 далі станоўчую ацэнку фільму, што складае 96%[14]. Іншы папулярны агрэгатар крытычных аглядаў, «Metacritic», дае фільму ўсярэдненую ацэнку ў 90 балаў са 100 магчымых на аснове 41 рэцэнзіі[13]. Карыстальнікі папулярнага рэсурсу «Internet Movie Database» адзначылі фільм ацэнкай у 7,4 бала па дзесяцібальнай шкале[3].
Колін Коверт у рэцэнзіі для «Star Tribune» паставіў фільму найвышэйшы бал, адзначыўшы ўласцівую Джармушу ўвагу да дэталяў — бездакорнасць пастаноўкі любой, нават на першы погляд другаснай сцэны [16].
Оўэну Глейберману, вядучаму кінакрытыку часопіса «Variety», мастацкая мова Джармуша здалася ўстарэлай. Ён звярнуў увагу на тое, што эстэтыка яго фільмаў практычна не змянялася з часоў знятага ў 1987 годзе «Таямнічага цягніка», і да 2016 года чароўнасць медытатыўнага рытму паблякла — «Патэрсан» выглядае штучнай спробай застацца ў XX стагоддзі, стагоддзі чорна-белага кіно і паэтаў-бітнікаў[17].
Эн Хорнэдэй у рэцэнзіі для «The Washington Post» адзначае, што вяртанне Джармуша да абвешчанага трыццаць гадоў таму прынцыпу адмовы ад сур’ёзных канфліктаў у апавяданні ўпрыгожвае фільм, дадаючы яму шчырасці і цеплыні, «дзякуючы якім у гледача можа ўзнікнуць жаданне абняць спачатку герояў фільма, а затым яго аўтара»[18].
Крытык Іван Чувіляеў назваў фільм «Патэрсан» «самай лірычнай і кранальнай» карцінай 2016 года. Ён не разглядае манатоннасць насычанага паўтаральнымі структурамі апавядання як недахоп — у спакойным апавяданні «пра маленькія рэчы, з якіх вытканы свет» адчуваецца пазнавальны, гадамі адточаны стыль даўно знаёмага рэжысёра. Асабліва адзначыў кінакрытык працу аператара Фрыдэрыка Элмса, які працаваў з Лінчам над «Галавой-гумкай» і «Сінім аксамітам», а з Джармушам над «Ноччу на зямлі», «Кавай і цыгарэтамі» і «Зламанымі кветкамі»):
![]() |
У «Патэрсане» Элмс стварае ледзь не палову ўсёй магіі фільма: філігранна працуе з колерам, вырашаючы стужку ў чорна-белай (у гэтыя колеры усё на свеце фарбуе Лаўра) і сіняй (як форма кіроўцы аўтобуса, неба над Патэрсанам, сцены ў доме, вадаспад у мясцовым парку) гамах[19]. | ![]() |
Наталля Серабракова бачыць за сцэнамі сямейнага жыцця Патэрсана апавяданне пра «адзіноту, што грызе душу, немагчымасць камунікаваць з блізкім чалавекам», бергманаўскую трагедыю адносін. Не паўсядзённасць служыць крыніцай натхнення для Патэрсана, але наадварот — ён хаваецца ад паўсядзённасці ў свеце паэзіі. Пры гэтым недахопам карціны крытык называе не сам трагізм, а спробу змякчыць і замаскіраваць яго прыкрым штучным аптымізмам:
![]() |
… раней Джармуш не баяўся распавядаць горкія, саркастычныя гісторыі, а цяпер прыпраўляе няўтульную праўду пра жыццё ваніллю, умоўна гладзіць гледача і свайго героя па галаве[20]. | ![]() |
Станіслаў Зяльвенскі[ru] крытыкуе «Патэрсана» і іншыя апошнія карціны Джармуша («Межы кантролю», «Выжывуць толькі закаханыя») за страту натуральнай «паэзіі паўсядзённасці» і замену яе на штучную «пропаведзь культурнага эскапізму», з’яўленне засяроджанасці на ўласнай ранняй творчасці і ўласнай асобе:
![]() |
Пераўтварэнне з узростам з голасу пакалення ў надзьмутага, лунаючага ў аблоках пазёра — вельмі распаўсюджаная гісторыя, але ў выпадку Джармуша гэта выглядае неяк асабліва крыўдна. Уладальнік вострага слыху і ўнікальнага голасу, аднойчы ён перастаў здымаць фільмы пра людзей і стаў здымаць пра творчасць. …Інакш кажучы, замест таго, каб пазіраць у акно, Джармуш пачаў неадрыўна глядзець у люстэрка — дзе з кожным годам, як усе мы ведаем, цікавага ўсё менш[21]. | ![]() |
Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 10 кінаўзнагародай і 34 намінацыямі[22]:
Кінапрэмія / Кінафестываль | Дата і месца | Катэгорыя / Узнагарода | Намінант | Вынік | Сп. |
---|---|---|---|---|---|
69-ы[en] Канскі кінафестываль | 11–22.05.2016 Каны, Францыя |
![]() |
«Патэрсан», Джым Джармуш | Намінацыя | [6] |
Сабачая пальма | Нэлі | Перамога | |||
14-я[cs] Прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Аявы | 10.01.2017 | Best Movie Yet to Open in Iowa | «Патэрсан» | Перамога | [23] |
42-я[en] Прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса | 14.01.2017 Лос-Анджэлес, ЗША |
Найлепшы акцёр[en] | Адам Драйвер | Перамога | [24][25] |
61-я[es] прэмія «Сан Жордзі» | 24.04.2017 Барселона, Іспанія |
Найлепшы акцёр у замежным фільме | Адам Драйвер | Перамога | [26][27][28] |
71-я прэмія «Бодыл[en]» | 17.03.2018 Капенгаген, Данія |
Найлепшы амерыканскі фільм[en] | Джым Джармуш | Намінацыя |
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 6 снежня 2016.
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Paterson (2016) — IMDb (англ.) . «Internet Movie Database». Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ Stephanie Zacharek. Jim Jarmusch Talks About His New Movie, Paterson, and the Exuberance of Great Poetry (англ.) . Time (21 снежня 2016). Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ Joel Rose. 'Paterson': A Love Poem To Poetry, From Director Jim Jarmusch (англ.) . NPR (27 снежня 2016). Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ 6,0 6,1 PATERSON — Festival de Cannes (фр.) . Афіцыйны сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ Paterson (2016) — Release Info (англ.) . Internet Movie Database. Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ Kate Erbland. 2016 Cannes Film Festival Announces Lineup, Including New Films From Steven Spielberg, Jodie Foster and Many More (англ.) . IndieWire (14 красавіка 2016). Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ Paterson (2016) — Filming & Production (англ.) . Internet Movie Database. Праверана 15 ліпеня 2009.
- ↑ Brian Brooks. ’20th Century Women’ & ‘Paterson’ Join Year-End Awards-Season Fray – Specialty Preview (англ.) . Deadline (28 снежня 2016). Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ Paterson (2016) — Jim Jarmusch (англ.) . «AllMovie». Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Helen O'Hara. Paterson Review — Empire (англ.) . Сайт часопіса «Empire» (21 лістапада 2016). Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ 13,0 13,1 Paterson Reviews — Metacritic (англ.) . Сайт «Metacritic». Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ 14,0 14,1 Paterson (2016) — Rotten Tomatoes (англ.) . Сайт «Rotten Tomatoes». Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Патерсон (2016) — КиноПоиск (руск.) . Сайт «КиноПоиск». Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Colin Covert. Little things add up to a lot in Jim Jarmusch's 'Paterson' (англ.) . Star Tribune (19 студзеня 2017). Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Owen Gleiberman. Film Review: ‘Paterson’ (англ.) . Variety (15 мая 2016). Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Ann Hornaday. With ‘Paterson,’ Jim Jarmusch makes a beguiling foray into sincerity (англ.) . «The Washington Post» (5 студзеня 2017). Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Иван Чувиляев. «Патерсон» Джармуша на экране: Магия мелочей (руск.) . «Фонтанка.ру» (16 лютага 2017). Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Наталья Серебрякова. Кукольный дом. О чем грустит «Патерсон» Джима Джармуша? (руск.) . «Colta.ru» (13 лютага 2017). Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Станислав Зельвенский. Зельвенский против «Патерсона»: Джим Джармуш смотрит в зеркало. Афиша[ru] (16 лютага 2017). Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Paterson (2016) — Awards (англ.) . Internet Movie Database. Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ Iowa film critics choose 'La La Land' as Best Film of 2016 (англ.) . Quad-City Times (10 студзеня 2017). Праверана 30 ліпеня 2019.
- ↑ 42nd Annual Los Angeles Film Critics Association Awards (англ.) . Сайт Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса. Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ 'Moonlight' Named Best Picture by L.A. Film Critics. The Hollywood Reporter (4 снежня 2016). Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ RNE celebra la gala de entrega de la 61ª edición de los Premios Sant Jordi de Cinematografía (ісп.) . RTVE.es (25 красавіка 2017). Праверана 30 ліпеня 2019.
- ↑ Eusebio Poncela agradece el Premio Sant Jordi a su trayectoria profesional (ісп.) . Agencia EFE (24 красавіка 2017). Праверана 30 ліпеня 2019.
- ↑ 61 edición de los Premios Sant Jordi de Cinematografía 2017 (ісп.) . Barcelonactualitat (25 красавіка 2017). Праверана 30 ліпеня 2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Juan A. Suarez. Jim Jarmusch. — University of Illinois Press, 2007. — 196 p. — (Contemporary Film Directors). — ISBN 978-0-252-07443-1.
- Долин А. В. Джим Джармуш. Стихи и музыка / ред. Козловский Ю. А., сост. А. Парин, В. Гульченко. — Новое литературное обозрение, 2017. — 224 с. — ISBN 978-5-4448-0625-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Патэрсан на сайце «AllMovie» (англ.)
(на 15.07.2019)
- Патэрсан на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
(на 15.07.2019)
- Патэрсан на сайце «Metacritic» (англ.)
(на 15.07.2019)
- Патэрсан на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)
(на 15.07.2019)
- Патэрсан на сайце «КиноПоиск» (руск.)
(на 15.07.2019)