Паул Гома
| Паул Гома | |
|---|---|
| рум.: Paul Goma | |
| |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1935[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 сакавіка 2020 (84 гады) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | раманіст, эсэіст, пісьменнік, аўтар дзённіка |
| Гады творчасці | з 1966 |
| Мова твораў | французская і румынская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
| Узнагароды | |
| paulgoma.free.fr (рум.) | |
Паул Гома (рум.: Paul Goma; 2 кастрычніка 1935, Мана, Аргееўскі раён, Румынія — 25 сакавіка 2020, Парыж, Францыя) — румынскі празаік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паўль Гома нарадзіўся ў вёсцы Мана, каля Агеева ў 1935 годзе. Пасля далучэння Бесарабіі да СССР яго бацька быў дэпартаваны. Гоман з маці ў 1944 годзе пераехалі ў Трансільванію.
У 1952 годзе за антыкамуністычныя погляды быў пазбаўлены права навучацца ў школе. У 1955 годзе, у выніку рознагалоссяў з прафесарамі і выкладчыкамі Інстытута літаратуры і літаратурнай крытыкі Міхаілам Новікавым, Міхаем Гафіцам і іншымі, абмяркоўваўся на пасяджэнні рэктарата Інстытута. У 1956 годзе пратэставаў супраць уводу савецкіх войскаў у Венгрыю, у знак пратэсту здаў білет члена Саюза рабочай моладзі.
У 1956 годзе быў арыштаваны і асуджаны спачатку на два гады, якія правёў у турмах Жылавы і Герлы. Пасля быў прымусова адпраўлены на пасяленне ў сяло Лэтешць (цяпер Бардушань), павета Яламіца, дзе знаходзіўся да 1964 года. Тым не менш, у 1965 годзе яго не прынялі на 3-і курс Інстытута літаратуры. Паулу Гоме давялося здаваць іспыты на філалагічны факультэт Бухарэсцкага ўніверсітэта.
У 1968 годзе ўступіў у РКП. У 1971 годзе ў ФРГ апублікаваў раман «Асціната», за што быў прапанаваны да выключэння з партыі. У сакавіку 1977 года, апублікаваў першую заметку ў «România literară» (аб наступствах землятрусу). У 1977 годзе яму ўдалося адправіць на радыёстанцыю «Свабодная Еўропа» ліст пратэсту з нагоды парушэння правоў чалавека ў Румыніі.
20 лістапада 1977 года разам з сям’ёй ён быў пазбаўлены румынскага грамадзянства і высланы ў Францыю. Прыехаўшы ў Парыж, сям’я Гомы папрасіла палітычнага прытулку. Гома працягнуў барацьбу супраць камуністычнага рэжыму ў Румыніі. З 1977 года ён меў статус апатрыда.
25 красавіка 2013 года Гома атрымаў малдаўскае грамадзянства, а 28 чэрвеня — малдаўскі пашпарт і абвясціў аб планах пераезду ў Кішынёў[6][7].
У тым жа 2013 годзе Саюз пісьменнікаў Малдавіі вылучаў Гома на Нобелеўскую прэмію па літаратуры[8].
Гома вядомы таксама абвінавачваннямі яўрэяў у насаджэнні камунізму і адмаўленнем Халакосту. У сваім эсэ «Чырвоны тыдзень 28 чэрвеня — 3 ліпеня, ці Бесарабія і яўрэі» Гома адкрыта адмаўляе і апраўдвае факт Халакосту, вызначаючы дзеянні саюзнай нацыскай Германіі рэжыму Ёну Антанеску як «справядлівая адплата, помста»[9].
Зноскі
- ↑ Paul Goma // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Paul Goma // Babelio — 2007.
- ↑ Biografa oficială: Paul Goma a murit din cauza infectării cu coronavirus — G4 Media, 2020. Праверана 25 сакавіка 2020.
- ↑ https://www.mediafax.ro/cultura-media/scriitorul-de-origine-romana-paul-goma-va-fi-inmormantat-la-paris-in-acelasi-cimitir-in-care-odihneste-paul-celan-19032681
- ↑ а б https://moldova.europalibera.org/a/archives-paul-goma-la-radio-europa-liber%C4%83-1978---un-interviu-cu-noel-bernard-(1)/29462141.html
- ↑ Румынский антисемит Паул Гома получил молдавское гражданство Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Пауль Гома возвращается домой
- ↑ Союз писателей Молдовы выдвинул антисемита на получение Нобелевской премии Архівавана 2 лютага 2014.
- ↑ Шорников П.. От забвения — к оправданию?. DOR LE DOR (март 2012). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2007. Праверана 2012-3-4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Левит И. Э. В наркотическом угаре юдофобии: по поводу эссе писателя Паула Гомы «Красная неделя 28 июня — 3 июля 1940, или Бессарабия и евреи». Кишинёв: Еврейский общинный культурный центр, 2004.
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Румынія
- Памерлі 24 сакавіка
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
- Выпускнікі Бухарэсцкага ўніверсітэта
- Камуністы Румыніі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Румыніі
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Пісьменнікі XXI стагоддзя
- Члены Румынскай камуністычнай партыі
- Адмаўляльнікі Халакоста
- Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
- Нарадзіліся ў Малдове
