Перайсці да зместу

Пахавальны інвентар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астанкі з пахавальным інвентаром у археалагічным аддзеле музея Кыркларэлі  (англ.), Турцыя

Пахавальны інвентар — археалагічны тэрмін, які азначае сукупнасць прадметаў, якія суправаджаюць пахаванне[1]. Узнікненне пахавальнага інвентара ставіцца, самае пазней, да эпохі верхняга палеаліту  (руск.). У тым ці іншым выглядзе пахавальны інвентар сустракаецца ў большасці чалавечых культур на працягу ўсёй гісторыі аж да сучаснасці. У археалагічным плане пахавальны інвентар, як і ўсе іншыя аспекты пахавальнага абраду, служыць важным крытэрыем прыналежнасці да той ці іншай культуры.

Пахавальны інвентар звязаны з верай у замагільны свет  (руск.) і, як правіла, прадстаўлены прадметамі, якія могуць спатрэбіцца чалавеку ў пасмяротным жыцці: асабістыя рэчы, упрыгажэнні, статусныя прадметы, прылады працы, зброю, амулеты, ежу і г. д[2]. Пахавальны інвентар адрозніваецца ў залежнасці ад статусу, полу і ўзросту нябожчыка. Пахавальны інвентар кіраўнікоў, жрацоў і вяльможаў развітых культур старажытнасці можа ўтрымліваць вялікую колькасць прадметаў раскошы і твораў мастацтва.

Зноскі

  1. Уорвик Брей, Дэвид Трамп. Археологический словарь / Перевод с английского Г. А. Николаев. — М.: Прогресс, 1990.
  2. Погребальный инвентарь. "Чувашская энциклопедия