Пахаванне Гедзіміна (карціна Казіміра Альхімовіча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Альхімовіч
Пахаванне Гедзіміна. 1888
польск.: Pogrzeb Gedymina
Матэрыял палатно
Тэхніка алей
Нацыянальны музей у Кракаве, Кракаў

«Пахаванне Гедзіміна» (польск.: Pogrzeb Gedymina) — гістарычная карціна Казіміра Альхімовіча, напісаная ў 1888 годзе. Захоўваецца ў зборы Нацыянальным музеі ў Кракаве.

Палатно з вялікім поспехам дэманстравалася на выстаўках у Пецярбургу, Вене, Варшаве, Львове і Сан-Францыска, а сам мастак атрымаў некалькі высокіх узнагарод[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вялікі князь Гедымін вёў абарончую вайну з Тэўтонскім ордэнам, паводле падання ваяваў на поўдні Русі да Пуціўля і Бранска, зрабіў Вільню сталіцай Вялікага княства Літоўскага. У снежні 1341 года загінуў пры аблозе ордэнскага замка Баербург.

Тэма карціны — смутак ад незваротнасці цяжкай страты. З гушчару непраходнай пушчы выходзяць на шырокую паляну ваяры Гедыміна, якія нясуць на руках цела ўладара. Схіліўшы галовы, следам за імі грамадзяцца простыя людзі ў белых вопратках і лапцях. Побач — магутныя дубы і елкі. А над усім гэтым — цяжкія свінцовыя хмары, толькі ўдалечыні відаць нейкае святло як сімвал надзеі, што справа Гедыміна па абароне дзяржавы будзе працягнута[1].

Зноскі

  1. а б Свой Парнас Казіміра Альхімовіча. www.kimpress.by. Праверана 15 кастрычніка 2023.