Паходжанне народа лангабардаў

«Паходжанне народа лангабардаў» (лац.: Origo gentis Langobardorum) — невялікае ананімнае гістарычнае сачыненне, якое з'яўляецца адной з асноўных крыніц па ранняй гісторыі лангабардаў. «Паходжанне народа лангабардаў» складзена ў другой палове VII ст.[1] і ўключана ў якасці пралогу ў кодэкс законаў караля Ратары.
Сачыненне дайшло да нашых дзён у складзе 3-х рукапісаў IX—XI стст.:
- Modena, Biblioteka Capitolare 0.1.2 (IX ст.).
- Cava de’Tirreni, Archivo della Badia 4 (XI ст.).
- Madrid, Biblioteca Nacionale 413 (першая палова XI ст.).
«Паходжанне народа лангабардаў» — асноўная ўласна лангабардская крыніца па гісторыі гэтага народа да заваявання ім Італіі і першых гадах існавання Лангабардскага каралеўства. Усе іншыя гісторыкі, якія апісвалі старажытную гісторыю лангабардаў, карысталіся гэтым сачыненнем як галоўнай крыніцай сваёй інфармацыі (Павел Дыякан у сваёй «Гісторыі народа лангабардаў» прама кажа пра выкарыстанне «Паходжання народа лангабардаў»[2]).
Сачыненне складзена на аснове вусновых паданняў і генеалогій, захаваных у лангабардаў. У сваёй першай (больш падрабязнай) частцы (главы 1—5) яно апавядае пра перасяленне лангабардаў з поўначы ў Панонію і першыя гады заваявання Італіі. У другой частцы (главы 6—7) (з часу смерці караля Альбаіна) «Паходжанне народа лангабардаў» з'яўляецца амаль толькі пералікам каралёў лангабардаў, да караля Бертары ўключна.
Паміж 807 і 810 гадамі для караля Піпіна Італьянскага «Паходжанне народа лангабардаў» было перапрацавана і дапоўнена ў пра-Каралінгскім духу (т.з. Historia langobardorum Codicis Gothani) (захавалася ў Codex Gothanus 84).
Выданні
[правіць | правіць зыходнік]На лацінскай мове:
- Origo gentis Langobardorum. — Monumenta Germaniae Historica. Scriptores Rerum Langobardicarum et Italicarum. — Hannover: Impensis Bibliopolii Hahniani, 1878. — P. 1—6. — 636 p.(недаступная спасылка)
- Historia langobardorum Codicis Gothani. — Monumenta Germaniae Historica. Scriptores Rerum Langobardicarum et Italicarum. — Hannover: Impensis Bibliopolii Hahniani, 1878. — P. 7—11. — 636 p.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паходжанне народа лангабардаў