Паход на Гагаузію

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Паход на Гагаузію — марш малдаўскіх валанцёраў у кастрычніку 1990 пад кіраўніцтвам Мірчы Друка ў раён кампактнага пражывання гагаузаў на поўдні Малдовы з мэтай падаўлення імкнення Гагаузіі да незалежнасці ад Малдовы (19 жніўня Савет дэпутатаў Гагаузіі абвячціў незалежнасць яе ад Малдовы, што было выклікана непрызнаннем малдаўскага парламента гагаузаў карэннымі жыхарамі Малдавіі).

У кастрычніку 1990 года былі абвешчаныя выбары ў Вярхоўны савет Гагаузіі. Прэм’ер-міністр Малдавіі Мірча Друк 25 кастрычніка з мэтай сарваць выбары накіраваў у Камрат аўтобусы з валанцёрамі ў суправаджэнні з атрадамі міліцыі. У Гагаузіі пачалася мабілізацыя. Насельніцтва Прыднястроўя падтрымала гагаузаў і ў Гагаузію 26—27 кастрычніка былі пасланыя працоўныя дружыны на некалькіх дзесятках аўтобусаў. Аўтакалона прайшла праз тэрыторыю Адэскай вобласці і прыбыла спачатку ў Чадыр-Лунгу, пакінуўшы там частку працоўных, затым накіравалася ў Камрат. Над Малдавіяй навісла пагроза грамадзянскай вайны. У ноч з 29 на 30 кастрычніка частка прыднястроўцаў вярнулася дахаты ў абмен на адвод ад Камрата такой жа часткі валанцёраў Друка. Увод у зону канфлікту частак Савецкай Арміі прадухіліў кровапраліцце.