Пачулі
Выгляд
| Пачулі | |||||||||||||||||||
| Пачулі, Ява | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Pogostemon patchouly
| |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Пачулі (Pogostemon cablin) — від хмызняковых трапічных раслін з роду пагатэмон (Pogostemon), сямейства ясноткавых. Радзіма — Філіпінскія астравы. Вырошчваюць як эфіраалейную культуру ў трапічнай зоне Паўднёва-Усходняй Азіі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Паўкуст вышынёй да 1 метра з валасніковістымі каранямі. Лісце супраціўнае, яйкападобнае, зубчастае, з моцным мускатным пахам. Кветкі белыя або светла-бэзавыя ў гронках. Плод — арэшак.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Эфірны алей лісця выкарыстоўваецца выкарыстоўваюць у парфумерыі (лепшы фіксатар паху), мае інсектыцыдныя ўласцівасці. Лекавая, тэхнічная расліна.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).