Перайсці да зместу

Пачуццё (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ПачуццёM:
італ.: Senso
Постар фільма
Жанры рамантычны фільм і драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарысты
У галоўных
ролях
Аператары
Кампазітар
Мастак-пастаноўшчык Ottavio Scotti[d]
Кінакампанія Lux Film[d]
Працягласць 117 хв. і 126 хв.
Краіна
Мова італьянская мова
Год 1954
IMDb ID 0047469
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Пачуццё» (італ.: Senso) — каляровая гістарычная меладрама італьянскага рэжысёра Лукіна Вісконці (1954). Заснавана на аднайменнай аповесці Каміла Бойта (1882, узор скапільятуры). Дзеянне фільма разгортваецца ў Венецыі, Вероне і на паладыянскай віле Годзі напярэдадні, падчас і пасля другой бітвы пры Кустоцы.

Падзеі адбываюцца ў 1866 годзе ў часы барацьбы за аб’яднанне Італіі. Графіня Лівія Серп’еры (Аліда Валі), якая пражывае ў акупаванай аўстрыйцамі Венецыі, падтрымлівае італьянскіх патрыётаў, сярод якіх важную ролю адыгрывае яе стрыечны брат маркіз Раберта Усоні (Масіма Джыроці). Аднойчы падчас опернага паказу «Трубадура» пасля праспяваных са сцэны слоў «Да зброі!» маркіз уступае ў сварку з аўстрыйскім лейтэнантам Францам Малерам (Фарлі Грэнджэр).

Графіня, жадаючы не дапусціць дуэлі, знаёміцца ​​з лейтэнантам, аднак пасля канчатка оперы яе стрыечнага брата бяруць пад варту і прыгаворваюць да ссылкі. Наведваючы яго ў турме, Лівія зноў сустракае Франца, які жадае праводзіць яе дадому. У выніку яны гуляюць усю ноч і паміж імі ўспыхвае каханне. Тым часам палітычная сітуацыя напальваецца: Прусія гатова ўступіць у вайну з Аўстрыяй на баку Італіі, і Франц павінен адправіцца на поле бітвы.

  1. http://www.imdb.com/title/tt0047469/ Праверана 8 красавіка 2016.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/senso/11617/ Праверана 8 красавіка 2016.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 http://www.imdb.com/title/tt0047469/fullcredits Праверана 8 красавіка 2016.
  4. 1 2 3 Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.