Паша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каровы на выпасе ў Шумілінскім раёне, Беларусь

Па́ша, выпас — зямельныя ўгоддзі, травастой якіх выкарыстоўваецца для выпасу жывёлы; адна з асноўных крыніц высокапрадукцыйнага і таннага корму для сельскагаспадарчых жывёл.

Адрозніваюць пашу прыродную (натуральную) і сеяную (палепшаную, ці штучную). У раслінным покрыве натуральнай пашы пераважаюць дзікарослыя травы: злакавыя, асокі, разнатраўе. Палепшаную пашу ствараюць шляхам спецыяльнай сяўбы бабова-злакавых ці злакавых пашавых травасумесей. Звычайна паша займае сухадольныя ці нізінныя месцы, участкі поймавых лугоў і неасвоеных нізінных балот з натуральным травастоем. Прадукцыйнасць прыроднай пашы нізкая (у 3—5 разоў ніжэй за сеяную), павышаюць яе асушэннем, культуртэхнічнымі работамі і іншымі аграмеліярацыйнымі мерапрыемствамі; вапнаваннем, выкарыстаннем угнаенняў, падкошваннем, падсевам траў, арашэннем, аховай ад перавыпасу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]