Перайсці да зместу

Пашаўшаўскі езуіцкі калегіум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пашаўшаўскі езуіцкі калегіум
Заснавана 1658
Закрыта 1773
Краіна

Пашаўшаўскі езуіцкі калегіум — навучальная ўстанова ордэна езуітаў, якая існавала ў 1658—1773 гадах у мястэчку Пашаўшы ў Жамойці[1].

Калегіум быў заснаваны ў 1654 годзе падскарбіем вялікім літоўскім Станіславам Бейнартам, які перадаў езуітам некалькі вёсак. Фундацыя зацверджана соймам 1659 года[1].

У 1654—1655 гадах двор Бейнарта ў Пашаўшах быў перабудаваны на драўляны касцёл і рэзідэнцыю езуітаў, аднак ўжо ў 1656 годзе яны згарэлі ад маланкі. Пасля пабудовы былі адноўлены, аднак у 1666 годзе касцёл зноў пацярпеў ад пажару[1].

Мураваны касцёл Святога Станіслава будаваўся ў некалькі этапаў: у 1686—1688, 1695—1708 і 1738—1766 гадах. Дзейнічаў з сярэдзіны XVIII стагоддзя[1].

Фрагменты езуіцкага калегіума

Пры калегіуме з 1655 года дзейнічала ніжэйшая школа, узровень якой паступова павышаўся. Навучэнцы прыязджалі з Жамойці і Курляндыі[1].

Пры калегіуме існавала музычная бурса[1].

  1. 1 2 3 4 5 6 Пашаўшаўскі езуіцкі калегіум на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»