Пашпарт грамадзяніна Ісландыі
Выгляд
| Пашпарт грамадзяніна Ісландыі | |
|---|---|
| Выдаецца ў | |
Ісландскі пашпарт — дакумент, які выкарыстоўваецца грамадзянамі Рэспублікі Ісландыя для міжнародных падарожжаў.
Апісанне Ісландскага пашпарта
[правіць | правіць зыходнік]Ісландскі пашпарт сіняга колеру, у верхняй частцы пашпарта ў тры радкі надпіс *ÍSLAND — ICELAND — ISLANDE*, у сярэдняй частцы выява герба Ісландыі. Пад гербам у тры радкі надпіс *VEGABRÉF — PASSPORT — PASSEPORT*, далей знак біяметрычных пашпартоў.
Старонка Інфармацыі ў пашпарце
[правіць | правіць зыходнік]Ісландскі пашпарт змяшчае наступныя даныя:
- Фатаграфія ўласніка пашпарта
- Тып (пашпарта)
- Код краіны (ISL)
- Нумар пашпарта
- Прозвішча
- Імя
- Грамадзянства
- Рост
- Дата нараджэння
- Персанальны нумар
- Пол
- Месца нараджэння
- Дата выдачы
- Дата заканчэння тэрміна дзеяння
- Стужка машыначытальнай зоны.
Вандроўкі без візы
[правіць | правіць зыходнік]Ісландыя мае дамовы бязвізавага ўезду са 165-ццю краінамі, што значыць, што грамадзяне Ісландыі могуць наведваць 165 краін для кораткачасовых візітаў, як турысты без візы. Ісландыя стаіць на 9-м месцы ў індэксе міжнароднай свабоды вандровак (англ.: Henley Visa Restrictions Index) за 2014 год[1].