Паштовае адпраўленне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паштовыя адпраўленні Вялікабрытаніі.

Пашто́вае адпраўле́нне — адпраўленне, якое даручаецца паштоваму прадпрыемству для перасылкі і дастаўкі адрасату.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Паштовыя адпраўленні класіфікуюць па катэгорыях, разрадах і відах.

Катэгорыі[правіць | правіць зыходнік]

Па крытэрыі парадку аплаты, умоў прыёму, апрацоўкі, перасылкі і ўручэнне вылучаюцца многія катэгорыі паштовых адпраўленняў.

У залежнасці ад страхавання паштовыя адпраўленні класіфікуюцца як простыя (прымаюцца да перасылкі без страхавання) і застрахаваныя (прымаюцца да перасылкі са страхаваннем). У залежнасці ад віду страхавання паштовыя адпраўленні са страхаваннем падзяляюцца на заказныя, цэнныя і з накладной платай.

  • Простыя паштовыя адпраўленні (лісты, паштовыя карткі, бандэролі) прымаюцца да перасылкі без выдачы квітанцый і ўручаюцца адрасатам без распіскі.
  • Паштовыя адпраўленні, што рэгіструюцца (заказныя лісты, заказныя паштовыя карткі, заказныя бандэролі, пасылкі, грашовыя пераводы), прымаюцца ад адпраўшчыкаў з выдачай квітанцыі, рэгіструюцца на пэўных этапах перасылкі ў адпаведных дакументах і выдаюцца атрымальніку пад распіску.
  • Цэнныя паштовыя адпраўленні (адкрытыя і закрытыя цэнныя лісты, цэнныя бандэролі, цэнныя пасылкі). Адкрытыя цэнныя лісты прымаюцца ад адпраўшчыкаў у адкрытым (незапячатаным) выглядзе з вопісам укладання, калі закрытыя цэнныя лісты прымаюцца ад прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый у закрытых канвертах, запячатаных сургучнай пячаткай. У выпадку страты ці пашкоджання ўкладання цэннай бандэролі, ліста, пасылкі выплачваецца кампенсацыя ў межах сумы аб’яўленай цэннасці.
  • Пасылкі бываюць такіх катэгорый як звычайныя і цэнныя. Цэнная пасылка адрозніваецца ад звычайнай тым, што пры яе адпраўленні адпраўшчык пазначае суму яе цэннасці.
  • Грашовыя пераводы (паштовыя і тэлеграфныя (звычайныя і тэрміновыя)).
  • Паштовыя адпраўленні з накладной платай.
  • У залежнасці ад наяўнасці ў пошты абавязку паведаміць аб уручэнні застрахаваныя паштовыя адпраўленні бываюць без паведамлення адпраўшчыка аб уручэнні іх адрасату і з паведамленнем аб уручэнні.
  • Авіяпаштовыя адпраўленні, дастаўка якіх ажыццяўляецца з дапамогай паветранага транспарту.
  • У залежнасці ад аплаты паштовыя адпраўленні падзяляюцца на такія катэгорыі як аплачаныя (паштовымі маркамі, наяўнымі грашыма ці шляхам безнаяўных разлікаў у адпаведнасці з зацверджанымі паштовымі тарыфамі) і даплатныя (не аплачаныя або не цалкам аплачаныя паштовым зборам — збор за іх спаганяецца з адрасатаў пры ўручэнні, у тым ліку даплатнымі маркамі).
  • У залежнасці ад характару перасылкі паштовыя адпраўленні падзяляюцца на ўнутраныя (іншагароднія і мясцовыя), якія перасылаюцца ўнутры краіны, і міжнародныя, якія адпраўляюцца за мяжу ці з-за мяжы.
  • Іншыя.

'

Разрады[правіць | правіць зыходнік]

Па крытэрыі прыналежнасці да пэўнай групы адпраўшчыкаў ці адрасатаў паштовыя адпраўленні падзяляюцца на наступныя разрады:

Часам аплата перасылкі паштовага адпраўлення вызначаецца яго разрадам. Напрыклад, у СССР перасылка службовых паштовых адпраўленняў ажыццяўлялася бясплатна. У шэрагу дзяржаў для аплаты дастаўкі пэўных разрадаў карэспандэнцыі выпускаліся спецыяльныя знакі паштовай аплаты, напрыклад, дэпутацкія маркі, службовыя маркі.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Па крытэрыі характару ўкладання, памеру, масы і віду ўпакоўкі вылучаюцца наступныя віды паштовых адпраўленняў: