Паштовая марка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пашто́вая ма́рка — спецыяльны знак паштовай аплаты, які выпускаецца і прадаецца нацыянальнымі (і іншымі) паштовымі ведамствамі і які валодае пэўным намінальным коштам (наміналам). Служыць для палягчэння збораў за перасылку прадметаў (адпраўленняў), якія ажыццяўляюцца поштай. Франкіраванне гэтым знакам, г. зн. маркіраванне адпраўлення (налепка на яго маркі), сведчыць аб факце аплаты паслуг паштовага ведамства (найперш — перасылкі і дастаўкі карэспандэнцыі: лістоў, паштовак і г. д.). Паштовыя маркі прызначаны для франкіравання лістоў, таму іх таксама называюць франка-маркамі[1].

Звычайна марка ўяўляе сабой лісток паперы невялікага памеру, пераважна прамавугольнай формы, як правіла, з зубцоўкай і клеем, які наносіцца на адваротны бок. Акрамя наміналу, на марках можа пазначацца найменне паштовай адміністрацыі, якая выпусціла іх; часта на ёй знаходзяцца розныя сімвалы, дэкаратыўныя элементы і малюнкі.

Паштовыя маркі з'яўляюцца прадметам асаблівай галіны калекцыяніраванняфілатэліі.

Прыкметы[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя палажэнні[правіць | правіць зыходнік]

Паштовыя маркі маюць наступныя характэрныя прыкметы:

  • яны налепліваюцца на паштовыя адпраўленні, бланкі і г. д.;
  • на іх пазначаны намінал, які вызначае франкіравальную сілу знака паштовай аплаты (або пазначана іншае, напрыклад, вызваленнее ад аплаты);
  • на іх павінна быць пазначана (у выглядзе тэксту, часам — выявы) назва дзяржавы (паштовай адміністрацыі), якая эмітавала маркі;
  • для недапушчэння іх паўторнага выкарыстання прадугледжана абавязковае гашэнне;
  • заканадаўства павінна прадугледжваць пакаранне за іх фальсіфікацыю, падробку або незаконнае выкарыстанне;
  • іх эмітэнт павінен быць членам Сусветнага паштовага саюза (СПС) або ўдзельнічаць у міжнародным паштовым звароце праз іншага члена СПС і прадастаўляць у СПС узоры паштовых марак, якія эміціруюцца;
  • іх эмітэнт павінен мець у межах сваёй тэрыторыі неабмежаваны паштовы суверэнітэт;
  • іх эмітэнт павінен мець свае ўласныя паштовыя ўстановы і неабходныя сродкі перавозкі пошты або павінен знаходзіцца ў дагаворных адносінах з уладальнікамі такіх транспартных сродкаў.

Маркі прыватнай пошты маюць не ўсе прыкметы паштовай маркі, а толькі першыя чатыры і, з некаторымі абмежаваннямі, апошнюю прыкмету.

Усе іншыя мініяцюры, якія не маюць пералічаных вышэй прыкмет (напрыклад, віньеткі, ярлыкі і г. д.) юрыдычна і філатэлістычна не з'яўляюцца паштовымі маркамі.

Афіцыйная трактоўка СПС[правіць | правіць зыходнік]

У Сусветнай паштовай канвенцыі ў апошняй рэдакцыі 2004 г. тэрміну «паштовая марка», прыкметам паштовых марак і абавязковым патрабаванням да іх прысвечаны асобны артыкул № 8:

Артыкул 8
Паштовыя маркі

1. Тэрмін «паштовая марка» абаронены дзейнічаючай Канвенцыяй і павінен выкарыстоўвацца выключна ў дачыненні марак, якія адпавядаюць умовам дадзенага артыкула і Рэгламентаў.
2. Паштовыя маркі:
2.1 выпускаюцца толькі органам, які мае права на выпуск у адпаведнасці з Актамі СПС; выпуск марак таксама ўключае ў сябе іх выпуск у зварот.
2.2 з'яўляюцца праявай суверэнітэту і ўяўляюць сабой:
2.2.1 доказ ажыццяўлення перадаплаты паштовага збору ў памеры, які адпавядае іх сапраўднаму кошту, калі яны налепленыя на паштовыя адпраўленні ў адпаведнасці з Актамі Саюза;
2.2.2 крыніцу дадатковага прыбытку для паштовых адміністрацый у якасці аб'ектаў філатэліі;
2.3 павінны знаходзіцца ў звароце на тэрыторыі адміністрацыі, якая выпускае іх, для перадаплаты паштовых збораў і філатэліі.
3. У якасці атрыбута суверэнітэту паштовыя маркі павінны змяшчаць:
3.1 напісаную лацінскімі літарамі назву дзяржавы або тэрыторыі, суб'ектам якой з'яўляецца паштовая адміністрацыя, што выпускае іх;
3.1.1 у факультатыўным парадку афіцыйную эмблему дзяржавы, суб'ектам якой з'яўляецца паштовая адміністрацыя, што выпускае іх;
3.1.2 у прынцыпе, іх намінальны кошт, пазначаны лацінскімі літарамі або арабскімі лічбамі;
3.1.3 у факультатыўным парадку слова «Postes» («Пошта») лацінскімі або іншымі літарамі.
4. Эмблемы дзяржавы, афіцыйныя службовыя надпісы і лагатыпы ўрадавых арганізацый, якія выяўляюцца на паштовых марках, абароненыя ў межах палажэнняў Парыжскай канвенцыі па ахове інтэлектуальнай уласнасці.
5. Тэмы і сюжэты паштовых марак:
5.1 павінны адпавядаць духу Прэамбулы да Статута СПС і рашэнням, прынятым органамі Саюза;
5.2 павінны мець шчыльную сувязь з культурнай своеасаблівасцю краіны або тэрыторыі, суб'ектам якой з'яўляецца паштовая адміністрацыя, што выпускае іх, або спрыяць распаўсюджванню культуры або падтрымцы міру;
5.3 у выпадку выпуску памятных марак у гонар выдатных асоб або якіхсьці падзей, якія не адносяцца да гісторыі той краіны або тэрыторыі, суб'ектам якой з'яўляецца паштовая адміністрацыя, што выпускае іх, яны павінны быць шчыльна звязаныя з гэтай краінай або тэрыторыяй;
5.4 не павінны мець палітычны характар або быць абразлівымі для якіхсьці асоб або краін;
5.5 павінны мець важнае значэнне для той краіны або тэрыторыі, суб'ектам якой з'яўляецца паштовая адміністрацыя, што выпускае іх.
6. У якасці суб'екта правоў інтэлектуальнай уласнасці паштовыя маркі могуць змяшчаць:
6.1 пазначэнне права паштовай адміністрацыі, што выпускае іх, выкарыстоўваць адпаведныя правы інтэлектуальнай уласнасці, а менавіта:
6.1.1 аўтарскае права, з пастаноўкай знака, які пазначае аўтарскія правы, і пазначэннем года выпуску;
6.1.2 знак, зарэгістраваны на тэрыторыі краіны-члена, суб'ектам якой з'яўляецца паштовая адміністрацыя, што выпускае іх, з прастаўленнем зарэгістраванага сімвала гандлёвай маркі пасля гэтага знака;
6.2 прозвішча мастака;
6.3 назву друкарні.
7. Адзнакі паштовай аплаты, адбіткі франкіравальных машын і адбіткі, якія атрымліваюцца іншымі спосабамі друкавання або штэмпелявання, якія адпавядаюць Актам СПС, могуць прастаўляцца толькі з дазволу паштовай адміністрацыі.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Марка Мазамбіка з наддрукоўкай наміналу (1933).

Існуе вялікая разнастайнасць відаў паштовых, паўпаштовых або непаштовых марак. Ніжэй пералічаныя толькі некаторыя з іх[2]:

  1. Афіцыйныя паштовыя маркі — знакі паштовай аплаты, выпушчаныя дзяржаўнай паштовай службай, якія выкарыстоўваюцца ў якасці платы за розныя паштовыя адпраўленні. Іх можна падзяліць на тры катэгорыі:
    • Маркі, якія паступаюць у свабодны продаж для аплаты паштовых адпраўленняў.
    • Прызначаныя для ўнутраных патрэб або патрэб пэўных устаноў (напрыклад, службовыя маркі). Звычайна не трапляюць у продаж.
    • Для аплаты некаторых падаткаў (напрыклад, ваенна-падатковыя маркі).
  2. Паўафіцыйныя маркі — маркі, выпушчаныя непаштовымі ўстановамі або арганізацыямі, якія выкарыстоўваюцца для аплаты дадатковых паштовых збораў.
  3. Неафіцыйныя маркі — маркі, выпушчаныя грамадскімі, прыватнымі арганізацыямі або асобамі.
  4. Маркі прыватных поштаў — да гэтай катэгорыі адносяцца маркі прыватных гарадскіх і гасцінічных поштаў (напрыклад, маркі прыватных мясцовых поштаў).

У мінулым у многіх краінах, акрамя марак для перасылкі простых лістоў, існавалі спецыяльныя маркі[3]:

Акрамя паштовых знакаў, у некаторых краінах існавалі яшчэ тэлеграфныя, падатковыя, штэмпельныя маркі, але для гэтых мэт часта ўжывалі і паштовыя маркі. Так, у Англіі дваістая мэта маркі пазначалася надпісам «Postage & revenue» (паштовы і гербавы зборы), у Іспаніі — «Correos y Telégrafos» (пошта і тэлеграф) і г. д.

Кошт[правіць | правіць зыходнік]

Кошт паштовай маркі можа значыць адно з трох[4]:

  • грамадска неабходная праца, затрачаная пры вытворчасці і рэалізацыі марак і ўвасобленная ў іх. У гэтым значэнні кошт маркі цікавіць найперш заказчыка маркі (паштовае ведамства) і непасрэдна яе вытворцу (кампанію, якая друкуе марку). Кошт паштовай маркі прамым чынам залежыць ад затрат працы на яе выраб. Паколькі затраты на выраб маркі, у сваю чаргу, залежаць ад выбранага спосабу друку, то стандартныя маркі, якія друкуюцца вялікімі накладамі, звычайна вырабляюцца больш таннымі спосабамі высокага або афсетнага друку;
  • кошт (намінал), надрукаваны на паштовай марцы, які адлюстроўвае грашовую суму, на якую будуць аказаныя паштовыя паслугі пры прад'яўленні гэтай маркі;
  • «калекцыйны кошт» — пэўная грашовая велічыня, якая адлюстроўвае, як паштовыя маркі суадносяцца між сабой як прадметы калекцыяніравання (абмену), або цана, якую ўсталёўвае на яе сам калекцыянер.

У аснове цэнаўтварэння тут ляжыць функцыя маркі як прадмета калекцыяніравання, а вынікам з'яўляецца толькі фіктыўны кошт, ад якога залежыць гандлёвая (таксама аўкцыённая) цана паштовай маркі. З коштам паштовай маркі ў гэтым значэнні карэлюе яе каталожная цана, пад якой маецца на ўвазе ацэнка паштовай маркі (або іншых знакаў паштовай аплаты) у каталозе марак (іншых знакаў паштовай аплаты)[5].

Філатэлістычная каштоўнасць[правіць | правіць зыходнік]

Практычна ва ўсіх краінах значная частка марак выпускаецца з першапачатковай мэтай продажу іх калекцыянерам, што дазваляе дзяржаве атрымліваць значны прыбытак, які наўпрост не звязаны з паштовымі паслугамі. Такія дзяржавы і тэрыторыі, як Ліхтэнштэйн, Трынідад і Табага, Джэрсі і многія іншыя, разглядаюць сродкі аплаты паштовых адпраўленняў (маркі, канверты, паштоўкі) як адзін з інструментаў пры фарміраванні прыбытковай часткі бюджэту.

Гашэнне[правіць | правіць зыходнік]

Гашэнне пяром: "Сараева. 20/7"

У 19 стагоддзі гашэнне знакаў паштовай аплаты рабілі пер'евым перакрэсліваннем маркі, альбо пазначалі месца і дату. У Асманскай імперыі гашэнне рабілі нажнічным надрэзам. Пазней гашэнне пачалі ажыццяўляць з дапамогай штэмпеля з датай і месцам адпраўлення. У 20 стагоддзі у ЗША ўвялі аўтаматычныя машыны, якія маглі штэмпеляваць 5000 лістоў за гадзіну (ручным штэмпеляваннем — 3000). У Нью-Ёрку меліся, акрамя гэтага, апараты Бары, якія маглі штэмпеляваць да 40 000 лістоў за гадзіну, але пры ўмове, што яны ўсе былі аднолькавага памеру, а маркі знаходзіліся на пазначаных месцах.

З сярэдзіны XIX ст. атрымала распаўсюджванне гашэнне паштовых марак у першы дзень іх выпуску. Пры гэтым маркі налепліваюцца на спецыяльна для гэтай мэты выпушчаны канверт, а для гашэння часта выкарыстоўваюць мастацкія спецштэмпелі.

У пачатку XX ст. на штэмпелі ў ЗША змяшчалі метэаралагічныя пазнакі, якія паведамляліся шторанак метэаралагічнай станцыяй некаторым паштовым канторам — такім чынам чалавек, які атрымліваў ліст, знаходзіў у штэмпелі інфармацыю аб змене надвор'я.

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выраб марак у мінулым[правіць | правіць зыходнік]

Спосабы вырабу ранніх паштовых марак былі розныя:

Авальная форма маркі. Беларусь (2015): паштовы блок, прысвечаны служэнню мітрапаліта Філарэта.

Каб паскорыць друк, на адным аркушы злучалі вялікую колькасць клішэ (10—150). Першапачаткова маркі аддзяляліся ад аркуша з дапамогай нажніц, але, праз павольнасць гэтага метаду, перайшлі да прабівання прамежкаў паміж маркамі — перфарацыі. Дагэтуль паўсюдна на краях марак выбіваюцца зубчыкі з дапамогай асаблівай марачна-перфарацыйнай машыны, вынайдзенай у 1847 г. ірландцам Генры Арчэрам (18061863) і ўдасканаленай ім у 1852 г., калі англійскае паштовае ўпраўленне набыло ў яго правы на машыну за 4000 фунтаў стэрлінгаў.

Каб ускладніць падробку марак, а таксама другаснае ўжыванне ўжо пагашаных марак, падчас друку ўжываліся (і дагэтуль ужываюцца) розныя засцярогі. Так, на паперы друкуюць вадзяныя знакі, у папяровую масу ўкладаюць доўгія шаўковыя ніткі (так званая, дыкінсанаўская папера) або маленькія рознакаляровыя шаўковыя ніткі. Таксама ўжываўся, так званы, гафраж, калі з дапамогай прэса на марцы выціскаўся значок такім чынам, што папера прабівалася наскрозь, а пры пагашэнні маркі фарба праходзіла скрозь нарэзы паперы і штэмпель не мог быць выдаленым. У некаторых месцах на марках ужывалі заўважныя толькі пад мікраскопам значкі, а таксама такія значкі, якія выяўляліся пры ўжыванні хімічных чарніл. Таксама пры друку ўжывалі такія фарбы, якія пры кантакце з вадкасцю змываліся цалкам або часткова.

Клей для марак выраблялі з сумесі гумі з дэкстрынам і глюкозай і нанасілі на маркі з дапамогай машын, прычым ужывалі клей з разліку каля 16 кг на 400 000 марак.

Форма[правіць | правіць зыходнік]

Знешнія абрысы і канфігурацыя паштовай маркі, як і іншых знакаў паштовай аплаты, могуць адрознівацца.

Нягледзячы на вялікую колькасць выпушчаных ва ўсім свеце марак, большасць з іх захавала форму першых паштовых мініяцюр — гарызантальны або вертыкальны прамавугольнік. Аднак выкарыстоўваюцца і іншыя формы. Ужо першыя выпускі некаторых паштовых адміністрацый адрозніваліся ад першых марак свету.

У сучаснасці найбольш распаўсюджаныя маркі наступных формаў:

Сустракаюцца таксама пяцівугольныя, шасцівугольныя (гексаганальныя) і васьмівугольныя (актаганальныя) маркі.

Матэрыял[правіць | правіць зыходнік]

Большасць выпушчаных паштовых марак надрукаваная на чыстай, звычайна белай (мелаванай) паперы. Аднак выкарыстоўваюцца і іншыя матэрыялы. У сучаснасці вядомыя маркі на:

Клей[правіць | правіць зыходнік]

Адваротны бок пераважнай большасці марак, паколькі яны прызначаныя для налеплівання на розны паштовыя адпраўленні, прамазаны клеем.

У якасці клею, які наносіцца на адваротны бок маркі, ужываўся гуміарабік, а таксама раствор дэкстрыну; у сучаснасці ўжываюцца сінтэтычныя клеявыя саставы (клей ПВА). Клей абавязкова павінен быць бяспечным для чалавека, паколькі большасць людзей перад налепліваннем ліжа клеявы слой. Некаторыя сучасныя саставы клею змяшчаюць сахарын і іншыя дадаткі, што паляпшаюць смак, — для прываблівання пакупнікоў. Так, у 1960-х гг. у Францыі былі выпушчаныя, так званыя, «смачныя» маркі, дзе ў клей дадаваліся лімонны сок, мята, ванілін. І нават была выпушчана марка з дадаткам перцу.

У апошні час атрымалі распаўсюджванне, так званыя, «маркі-самалепкі».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Перадгісторыя з'яўлення[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя аб папяровай налепцы як знаку паштовай аплаты прапаноўвалася ў розныя часы, а сама паштовая марка мае папярэднікаў:

Па некаторых звестках[8], самая першая ў свеце паштовая марка з'явілася ў Грэцыі ў канцы 1830-х гг., таму захаваліся яе адзінкавыя асобнікі. Аднак дакладная дата выхаду грэчаскай маркі, быццам бы, не ўсталяваная, таму прыярытэт Грэцыі ў выпуску паштовых марак выклікае сумнеў. Па іншых звестках[9][10], першыя паштовыя маркі з'явіліся ў гэтай краіне пасля 1828 г., калі, як сцвярджаюць даследчыкі з Грэцыі, тут адбылася паштовая рэформа, а дакладна — у 1831 г.[11]

Першая ў свеце марка[правіць | правіць зыходнік]

«Бацькам паштовай маркі» сусветна прызнаны сэр Роўлэнд Хіл (17951879). Першыя ў гісторыі маркі, названыя «Чорны пені», былі выпушчаныя 6 мая 1840 г. у Вялікабрытаніі.

У будучыні Сусветны паштовы саюз увёў правіла, якое прадпісвала абавязковае пазначэнне на марках назвы краіны-эмітэнта, выкананую лацінскімі літарамі. Вялікабрытанія, як першая ў гісторыі краіна, што выкарыстоўвала маркі, была адзінай дзяржавай, вызваленай ад выканання гэтага правіла.

Першыя маркі іншых краін[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выпуску першых марак у Вялікабрытаніі ў 1840 г. паштовыя маркі сталі з'яўляцца і ў іншых краінах:

К пачатку XX ст. маркі былі ўведзеныя ва ўжыванне ў 310 краінах (улічваючы ў тым ліку і дзяржаўныя ўтварэнні, якія на той момант ужо не існавалі: напрыклад, малыя італьянскія і нямецкія), а штэмпельныя канверты — у 135 краінах. Колькасць розных знакаў паштовай аплаты даходзіла да 14 000, а іх кошт — ад неапалітанскай газетнай маркі ў ½ тарпезэкапейкі) да паўночнаамерыканскай газетнай маркі ў 60 долараў ЗША (120 рублёў).

У той жа час было ўзбуджана пытанне аб увядзенні аднастайнай сусветнай паштовай маркі, але гэтаму супрацьстаўлялася меркаванне, што ў склад Сусветнага саюза ўваходзілі і такія дзяржавы, валюта якіх была ў высокай ступені і нават цалкам абясцэнена; такое было становішча некаторых паўднёваамерыканскіх рэспублік. На Сусветным паштовым кангрэсе 1897 г. у Вашынгтоне было вырашана ўвесці ва ўсіх краінах аднастайныя колеры для марак аднолькавага наміналу, а таксама не дапускаць у зварот маркі, выпушчаныя з прычыны юбілеяў і падобных падзей. Зрэшты, гэтыя дамоўленасці так і не ажыццявіліся.

Падробкі[правіць | правіць зыходнік]

Практычна ўся гісторыя паштовых марак суправаджалася гісторыяй іх падробак — фальсіфікатаў. Ужо ў 1840-х гг. у звароце з'явіліся як поўныя фальсіфікаты, так і частковыя, якія выкарыстоўвалі ў якасці асновы сапраўдныя маркі, але мелі падробную наддрукоўку, зменены колер або перфарацыю і г. д. Акрамя таго, з'явіліся, так званыя, фантастычныя выпускі — выданні, якія не мелі аналагаў у афіцыйнай паштовай сістэме. Адрозніваюць фальсіфікацыю марак на шкоду пошце і на шкоду калекцыянерам (з развіццём філатэліі другі тып падробак па маштабе і ўзроўні стаў суадносіцца з першым).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Кисин Б. М. Марки разного назначения // Филателия СССР. — 1976. — № 2. — С. 57—58. — (Рубрики: Мир увлечений; Школа начинающего коллекционера).(Праверана 20 сакавіка 2016)
  2. Соколов М. П., Ниселевич Л. М., Смыслов А. М. Спутник филателиста / Всесоюзное общество филателистов. — М.: Связь, 1971. — 167 с. — &&&&&&&&&&050000.&&&&&050 000 экз.
  3. Не варта блытаць іх з маркамі, якія пазначаюцца тэрмінам «спецыяльная марка», які ўжываецца ў амерыканскай філатэліі ў дачыненні да святочных і віншавальных марак.
  4. Филателистический словарь Граллерта и Грушке — С. 184—185.
  5. Филателистический словарь Граллерта и Грушке — С. 203.
  6. В Австрии выпустили почтовую марку из фарфора | stamp-up.ru (26 марта 2014)
  7. Давыдов П. Г. Доквра, Уильям. Знаменитые люди: Персоналии почты и филателии. Смоленск: Мир м@рок; Союз филателистов России (2009-10-25). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 15 лютага 2011.
  8. Тужилин Н. Музей на столе // Мир вокруг тебя / Н. Тужилин. — Симферополь: Крым, 1966. — Гл. 11.
  9. Гросс О., Грыжевский К. I. Бурное начало истории // Путешествия в мир марок / О. Гросс, К. Грыжевский; Пер. с польск. Ю. М. Соколова с сокр — М.: Прогресс, 1977. — 50000 экз.(Праверана 23 чэрвеня 2016)
  10. Шпагин М. Почтовый феномен / Мир приключений: альманах. — М.: Детская литература, 1987. — С. 575—606.
  11. Agrawal S. K. Little known facts about stamps: Who is first (part I) // Rainbow Stamp News / Jeevan Jyoti. — 2009. — Issue No. 16. — April 2.(англ.) (Праверана 20 верасня 2010)
  12. Правізорыі амерыканскіх гарадоў упершыню з'явіліся ў 1845 г.
  13. Гл. таксама артыкул Жоўты трохскілінгавік.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]