Паэзія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Паэзія (ад грэч. ποίησις, ад грэч. ποιέω — раблю, ствараю) у шырокім сэнсе — літаратурна-мастацкія творы ў вершах альбо ў прозе (напрыклад, лірыка, раман у вершах, народны эпас і г.д.). У вузкім разуменні паэзія — гэта вершаваныя мастацкія творы, у адрозненне ад мастацкай прозы. Таксама паэзія — адмысловы спосаб арганізацыі маўлення, даданне ў маўленне дадатковай меры, не абавязковай у штодзённасці. Сродкамі паэзіі з’яўляюцца паэтычны рытм, памер, рыфма і інш. Моўныя сродкі выкарыстоўваюцца ў паэзіі ў мэтах эстэтыкі. Паэтычныя творы могуць стварацца незалежна або разам з іншымі формамі мастацтва (напрыклад, з музыкай). Паэзія часта маналагічная: слова персанажа супадае з аўтарскім (асабліва ў лірыцы). Мяжа паэзіі і прозы адносная: ёсць прамежкавыя формы (вольны верш, рытмічная проза).

У сучаснай культуры пад паэзіяй звычайна разумеюць від мастацтва, забываючы, што і ў цяперашнім паўсядзённым жыцці досыць тэкстаў паэтычных, але не мастацкіх (напрыклад, рэкламныя). Гістарычна ж вершаванымі маглі быць тэксты любога зместу, аж да навуковых і медыцынскіх трактатаў. Мэтазгоднасць ужывання гэтых тэкстаў у вершаванай форме была звязана з тым, што такім чынам тэкст дыстанцыяваўся ад штодзённага маўлення, пазначаўся як найбольш важны і значны.

У 1999 годзе пастановай трыццатай сесіяй ЮНЕСКА быў устаноўлены Сусветны дзень паэзіі, які адзначаецца штогод, пачынаючы з 2000 года, 21 сакавіка.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]