Перайсці да зместу

Паяльнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Электрапаяльнік

Паяльнік — інструмент для пайкі металаў і расплаўлення прыпою. Медная рабочая частка паяльніка награваецца ад знешняй крыніцы цяпла (ад паяльнай лямпы і інш.). Форма, памеры і маса паяльніка вызначаюцца тыпам паянага шва, канфігурацыяй і масай вырабу. Бываюць без пастаяннага падагрэву, з падагрэвам полымем ці з электрападагрэвам (найбольш пашыраны). Спецыяльны від паяльніка — ультрагукавы, у якім ваганні нагрэтага стрыжня разбураюць аксідную плёнку на паверхні паянага вырабу пад слоем прыпою. Асноўная перавага — магчымасць бясфлюсавай пайкі. Выкарыстоўваюцца для пайкі і луджэння вырабаў са сталі, медзі і медных сплаваў, алюмінію (пераважна ультрагукавыя паяльнікі) мяккімі алавяна-свінцовымі прыпоямі.