Бакасі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Паўвостраў Бакасі)
паўвостраў Бакасі
фр. Bakassi
4°35′00″ пн. ш. 8°36′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяГвінейскі заліў
Плошча665 км²
Краіна
Бакасі (Камерун)
паўвостраў Бакасі
паўвостраў Бакасі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бакасі (фр.: Bakassi) — паўвостраў у Заходняй Афрыцы, размешчаны паўднёва-заходней Калабара, абмываецца Біяфрскім залівам Гвінейскага заліва Атлантычнага акіяна. Плошча паўвострава складае 665 квадратных кіламетраў. З 14 жніўня 2008 года паўвостраў Бакасі належыць Камеруну, з’яўляючыся крайняй паўднёва-заходняй часткай дэпартамента Ндыяна Паўднёва-заходняга рэгіёна. Да гэтага паўвостраў Бакасі ўваходзіў у склад Нігерыі, але па рашэнні Міжнароднага суда ААН, вынесеным 22 лістапада 2007 года, ён павінен быў быць перададзены Камеруну. Нягледзячы на гэта, сенат Нігерыі не прызнаў гэта рашэнне, бо яно супярэчыла канстытуцыі краіны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]