Малака (паўвостраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Паўвостраў Малака)
Малака
7° пн. ш. 100° у. д.HGЯO
АкваторыіАндаманскае мора, Малакскі праліў, Паўднёва-Кітайскае мора, Сіямскі заліў.
Плошча190 000 км²
Найвышэйшы пункт2 190 м
Краіна
Малака (паўвостраў) (Азія)
Малака
Малака
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мала́ка (тайск.: แหลมมลายู, малайск.: Tanah Melayu, таксама Малайскі паўвостраў (тайск.: คาบสมุทรมลายู, малайск.: Semenanjung Tanah Melayu)) — паўвостраў на паўднёвым усходзе Азіі, паўднёвая частка паўвострава Індакітай.

Плошча каля 190 тыс. км², даўжыня (на поўдзень ад перашыйка Кра) 1300 км. Абмываецца на захадзе Андаманскім морам і Малакскім пралівам, на ўсходзе — Паўднёва-Кітайскім морам і яго Сіямскім залівам. Паўн. частка Малакі належыць Тайланду, паўднёвая — Малайзіі (Заходняя Малайзія).

У цэнтральнай частцы Малакі нізкія і сярэдневышынныя горы вышынёю да 2190 м (гара Тахан), расчлянёныя на асобныя масівы з пакатымі вяршынямі і стромкімі схіламі. На ўзбярэжжы забалочаныя нізіны. Складзены з палеазойскай тэтэрыгенна-карбанатнай тоўшчы з праслоямі вулканітаў. Горы ўтвораны з мезазойскіх тэрыгенных адкладаў з гарызонтамі кіслых вулканітаў. Кайназойскія адклады запоўнілі ўпадзіны. Радовішчы волава, вальфраму, баксітаў, золата, каменнага вугалю і інш. Клімат на поўначы субэкватарыяльны, мусонны, на поўдні — экватарыяльны. На раўнінах сярэднямесячныя тэмпературы круглы год 25—27 °C, ападкаў 1500—2000 мм, у гарах больш за 4000 мм за год. Рачная сетка густая, рэкі кароткія, мнагаводныя. Каля 70 % тэрыторыі ўкрыта густым трапічным лесам, пераважна вільготным, вечназялёным, з багатай флорай і фаўнай; на ўзбярэжжах — участкі мангравых лясоў.

Плантацыі рысу, каўчуканосаў, какосавай пальмы. На паўвостраве сталіца Малайзіі — горад Куала-Лумпур.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]