Чангар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Паўвостраў Чангар)
Чангар
укр. Чонгар, Чонгарський півострів
Чангарскі паўвостраў. Від з вышыні 12000 м
Чангарскі паўвостраў. Від з вышыні 12000 м
46°03′40″ пн. ш. 34°31′33″ у. д.HGЯO
АкваторыяАзоўскае мора
Найвышэйшы пункт16 м
Краіна
Чангар (Херсонская вобласць)
Чангар
Чангар

Чанга́р, або Чангарскі паўвостраў (укр.: Чонгар, Чонгарський півострів) — паўвостраў у паўночнай частцы заліва Сіваш — Азоўскага мора. Адміністрацыйна належыць да Гэнічэскага раёна Херсонскай вобласці.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Разам з паўвостравам Цюп-Джанкой, што падыходзіць да яго з боку Крыма, падзяляе Сіваш на дзве часткі: заходнюю і ўсходнюю. Чангар злучаны шматлікімі мастамі і насыпанымі дамбамі з Крымскім паўвостравам.

На паўвостраве ёсць вёска з такой самай назвай — Чангар.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Чангарскі паўвостраў, разам з Перакопскім перашыйкам і Арабацкай стрэлкай, з’яўляецца месцам, што злучае Крымскі паўвостраў з матэрыком. Раней гэта надавала яму вялікае стратэгічнае значэнне. Так, падчас Савецка-ўкраінскай і Другой сусветнай войнаў у раёне Чангара адбываліся значныя баявыя дзеянні.[1][2] Акрамя таго, у 19191920 гг. войскамі генерала Урангеля, пад кіраўніцтвам французскіх інжынераў, на прылеглых да Чангара, Цюп-Джанкойскім і Таганаскім паўастравах Крыма былі збудаваны Чангарскія ўмацаванні.

Паводле інфармацыі СМІ[3][4][5], падчас Крымскага крызісу пост ДАІ каля вёскі Чангар і тэрыторыя Чангарскага паўвострава 27 лютага 2014 года былі заняты крымскім «Беркутам» і расійскімі войскамі[6]. У палях каля вёскі яны выставілі ваенную тэхніку, замінавалі тэрыторыю, паставілі таблічкі аб мінах.

26 снежня 2014 года прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў сваім твітэры паведаміў, што паўвостраў Чангар знаходзіцца цалкам пад кантролем Украіны.[7]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]