Паўднёваамерыканская дрэдноўтная гонка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бартавы залп бразільскага дрэдноўта «Мінас Жэрайс» (англ.: Minas Geraes) падчас выпрабаванняў гармат галоўнага калібра, каля 1909. Пабудова гэтага карабля справакавала пачатак паўднёваамерыканскай «дрэдноўтнай гонкі»

Паўднё́ваамерыка́нская дрэдно́ўтная го́нкагонка ўзбраенняў паміж Аргенцінай, Бразіліяй і Чылі, якая пачалася ў 1907 годзе. Падставай да абвастрэння ваенна-марскога суперніцтва стаў заказ Бразіліяй у Вялікабрытаніі трох дрэдноўтаў, якія на той момант уяўлялі сабой найноўшы клас буйных надводных караблёў і валодалі найбольшай агнявой моцай. Аргенціна-чылійская гонка ўзбраенняў (18871902 гады), якая супала з падзеннем бразільскай манархіі і агульнай нестабільнасцю ў краіне, паставіла бразільскі флот у становішча, у якім ён саступаў супернікам і якасна, і па танажу. У 1904 бразільскія палітыкі ўпершыню паставілі пытанне аб узмацненні нацыянальнага флоту, пераследуючы агульную мэту вывесці Бразілію ў лік сусветных дзяржаў. У канцы 1905 года былі заказаны тры браняносцы, аднак заказ быў адменены ў 1906 годзе, неўзабаве пасля таго, як Вялікабрытанія пабудавала «Дрэдноўт», які стаў рэвалюцыйным. Замест браняносцаў на англійскіх стапелях былі закладзены корпусы двух бразільскіх дрэдноўтаў тыпу «Мінас Жэрайс» з разлікам на пабудову ў будучыні яшчэ аднаго.

Аргенціна і Чылі датэрмінова спынілі дзеянне пагаднення аб абмежаванні марскіх ўзбраенняў, заключанага ў 1902 годзе, і заказалі па два караблі ўласных тыпаў: тып «Рывадавія»(руск.) бел. для Аргенціны будавалі ў ЗША, чылійскі тып «Альмірантэ Латорэ»(англ.) бел. — у Брытаніі. Тым часам будаўніцтва трэцяга бразільскага дрэдноўта — «Рыа-дэ-Жанейра» — было адменена на карысць яшчэ больш магутнага карабля. Праект апошняга некалькі разоў пераглядаўся ў ходзе пабудовы, але ўжо пасля канчатковага зацвярджэння праекта ў бразільскім урадзе зразумелі, што новы карабель будзе саступаць супердрэдноўтам, якія з'явіліся к таму часу. Недабудаваны «Рыа-дэ-Жанейра» быў выстаўлены на таргі і неўзабаве прададзены Асманскай імперыі. Замест яго планавалі пабудаваць на верфі Армстранга супердрэдноўт «Рыачуэла», аднак Першая сусветная вайна, якая пачалася неўзабаве, перашкодзіла ажыццявіць гэты план: брытанскія суднабудаўнікі спынілі работы па замежных заказах і засяродзілі намаганні на патрэбах Каралеўскага флоту. Абодва чылійскія дрэдноўты былі выкуплены Вялікабрытаніяй і ўвайшлі ў склад яе ваеннага флоту. Два аргенцінскія караблі, якія будаваліся ў нейтральных Злучаных Штатах, былі перададзены заказчыку ў 1915 годзе.

Першая сусветная вайна палажыла канец паўднёваамерыканскай дрэдноўтнай гонцы. Шматлікія пасляваенныя планы па мадэрнізацыі флатоў трох краін часам уключалі куплю дрэдноўтаў, аднак ні адзін з такіх планаў не ажыццявіўся. Адзіным выключэннем стала купля Чылі аднаго з тых двух лінкараў, якія будаваліся да вайны ў Вялікабрытаніі па чылійскаму заказу, а падчас вайны служылі ў брытанскім Каралеўскім флоце. Такім чынам, «Альмірантэ Латорэ» стаў адзіным дрэдноўтам, які папоўніў флаты паўднёваамерыканскіх краін пасля Першай сусветнай вайны.

Гістарычная даведка[правіць | правіць зыходнік]

Аргенціна-чылійская тэрытарыяльная спрэчка[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 40-х гадоў XIX стагоддзя аргенціна-чылійскія адносіны азмрочваліся спрэчкай з-за Патагоніі — шырокай тэрыторыі, размешчанай на паўднёвым ускрайку мацерыка. У 1872 і 1878 гадах абстаноўка некалькі разоў абвастралася пасля таго, як чылійскія ўлады затрымлівалі караблі, якія мелі аргенцінскую ліцэнзію на права дзейнічаць у водах Патагоніі. У адказ Аргенціна захапіла ў 1877 г. амерыканскае судна, якое мела чылійскую ліцэнзію. У лістападзе 1878 г. гэты выпадак ледзь не прывёў да вайны, калі Аргенціна ўвяла на Рыа-Санта-Крус эскадру ваенных караблёў. Чылійцы адказалі тым жа, аднак вайны ўдалося пазбегнуць дзякуючы міжурадаваму пагадненню, якое спешна падпісалі. Некалькі наступных гадоў абедзве дзяржавы былі занятыя іншымі праблемамі: Аргенціна заваёўвала пустыню, а Чылі ваявала з Перу і Балівіяй за радовішчы салетры. Тым не менш, да пачатку 1890-х Аргенціна і Чылі зноў аказаліся ўцягнутыя ў гонку марскіх ўзбраенняў[1][2].

Аргенцінскі браняносец «Лібертад», 1893 год

Абедзве краіны размясцілі заказы на брытанскіх верфях. У 1887 г. чылійскі ўрад выдзеліў 3 129 500 фунтаў для флоту, ядро якога ў той час складалася з састарэлых батарэйных браняносцаў «Альміранте Кахрэйн» і «Бланка Энкалада», пабудаваных у 1870-я гады. Чылійцы мелі намер пабудаваць браняносец Капітан Прат(руск.) бел., два бранепалубныя крэйсеры і дзве мінаноскі; кілі ўсіх караблёў заклалі ў 1890 годзе. Аргенціна неадкладна адказала на чылійскі выклік, заказаўшы пабудову браняносцаў «Індэпэндэнс» і «Лібертад»(руск.) бел.. Гонка не слабела на працягу ўсяго дзесяцігоддзя — ёй не перашкодзіла нават разбуральная грамадзянская вайна ў Чылі(англ.) бел.. З 1890 па 1895 год абедзве суперніцы працягнулі заказваць новыя крэйсеры. У 1895 г. Аргенціна паўплывала на гонку, набыўшы ў Італіі браняносны крэйсер «Гарыбальдзі». Чылі адказала заказам браняноснага крэйсера «О'Хігінс» і шасці мінаносак; Аргенціна заказала ў Італіі яшчэ адзін крэйсер, а пазней — яшчэ два[3].

У 1899 годзе краіны паспяхова разабраліся з памежнымі спрэчкамі аб Пуна-дэ-Атакама і часова зменшылі ваенна-марское саперніцтва, аднак ужо ў 1901 годзе працягнулі нарошчваць сілы. Аргенціна заказала ў Італіі два браняносныя крэйсеры тыпу «Рівадавія», у адказ Чылі заказала ў Вялікабрытаніі два браняносцы тыпу тыпу «Канстытусьон»(руск.) бел.. У маі 1901 г. аргенцінцы падпісалі з італьянскай фірмай «Ансальда» дагавор аб намеры набыць два браняносца. Сітуацыя, якая склалася, выклікала занепакоенасць брытанскага ўрада, бо вайна пагражала шырокім камерцыйным інтарэсам Брытаніі ў рэгіёне[заўв. 1]. Неўзабаве брытанскія прадстаўнікі пачалі перамовы з абодвума бакамі канфлікту. 28 мая 1902 года былі падпісаны тры пакты. Трэці пакт прадугледжваў абмежаванне гонкі марскіх ўзбраенняў: абедзве краіны абавязваліся не заказваць на працягу пяці гадоў новыя караблі, не паведаміўшы пра гэта другому боку за восем месяцаў. Каралеўскі флот Вялікабрытаніі набыў два чылійскія браняносцы, а японскі флот — два аргенцінскія браняносныя крэйсеры; будаўніцтва аргенцінскіх браняносцаў было адменена. Аргенцінскія браняносныя крэйсеры «Гарыбальдзі» і «Пуэйредон», а таксама чылійскі браняносец «Капітан Прат» былі дэмілітарызаваны: з караблёў знялі артылерыю[4][5][заўв. 2].

Заняпад і адраджэнне бразільскага флоту[правіць | правіць зыходнік]

Рэвалюцыя 1889 г., якая скінула імператара Педру II, і паўстанне флоту ў 1893—1894 гадах прывялі да заняпаду ваенна-марскіх сіл Бразіліі[6][7][8][9]. У той жа час флаты Аргенціны і Чылі, абмежаваныя заключанымі пагадненнямі, значна пераўзыходзілі бразільскі флот як якасна, так і колькасна, нягледзячы на тое, што насельніцтва Бразіліі было ў тры разы большым за насельніцтва Аргенціны і амаль у пяць разоў — за Чылі[8][10][заўв. 3]. Бразільскі флот быў укамплектаваны людзьмі толькі на 45% ад штату, прынятага ў 1896 годзе, а самымі сучаснымі яго браніраванымі караблямі былі два невялікія караблі берагавой абароны, пабудаваныя ў 1898 годзе[11][12][10].

Попыт на каву і каўчукавая ліхаманка(руск.) бел. пачатку 1900-х спрыялі добраму папаўненню бразільскага бюджэту[10]. Адначасова з гэтым частка багатых бразільцаў пажадала дамагчыся для краіны сусветнага статусу магутнай дзяржавы. Падобнае становішча было б немагчыма без наяўнасці ў краіны моцнага флоту[13][14]. У канцы 1904 Нацыянальны кангрэс Бразіліі прыняў вялікую праграму закупкі караблёў, аднак прайшло яшчэ два гады перш, чым хаця б адзін з іх быў закладзены[14][10][9].

Палітыкі падзяліліся на дзве фракцыі[14]: прыхільнікі адной жадалі пабудаваць невялікі флот з буйных караблёў (іх падтрымлівала брытанская фірма Armstrong Whitworth)[15], прыхільнікі другога — вялікі флот з невялікіх караблёў[14]. Спачатку другая фракцыя пераважала. 30 снежня 1905 г. быў прыняты закон № 1452, згодна з якім на будаўніцтва караблёў выдзялялася 4 214 550 фунтаў, з якіх 1 685 820 — у 1906 годзе. З'явіўся заказ трох невялікіх браняносцаў, трох браняносных крэйсераў, шасці эсмінцаў, дванаццаці мінаносцаў, трох падводных лодак і двух рачных манітораў[16][14][17][18]. Нягледзячы на адмену пабудовы браняносных крэйсераў ў мэтах эканоміі, 23 ліпеня 1906 г. марскі міністр заказаў фірме Armstrong Whitworth пабудову трох браняносцаў[19][20].

Брытанскі пасол у Бразіліі быў супраць павелічэння флоту нават пры ўмове пабудовы яго ў Брытаніі, бо лічыў, што гэта вельмі марнатраўная справа прывядзе да абвастрэння сітуацыі ў рэгіёне і пагоршыць аргенціна-бразільскія адносіны. Амерыканскі пасол таксама быў занепакоены сітуацыяй і накіраваў у Дзяржаўны дэпартамент ЗША каблаграму, у якой папярэдзіў аб магчымай дэстабілізацыі абстаноўкі і пачатку поўнамаштабнай гонкі марскіх ўзбраенняў. Прэзідэнт ЗША Тэадор Рузвельт паспрабаваў дыпламатычнымі сродкамі прымусіць Бразілію да адмены планаў па павелічэнню флоту, аднак пацярпеў няўдачу. Уплывовы барон Рыа-Бланка адзначыў, што прыняцце прапаноў амерыканцаў было б раўназначна прызнанню Бразіліі такой жа слабай, як і Куба, найноўшая канстытуцыя якой дапускала ўмяшанне Злучаных Штатаў[21]. Новы прэзідэнт Бразіліі, Афонсу Пена, падтрымаў планы па павелічэнню флоту і заявіў пра гэта ў пасланні Нацыянальнаму кангрэсу ў лістападзе 1906 года. На яго думку, новыя караблі павінны былі папоўніць нядаўнія страты флоту, роўна як і замяніць састарэлыя[22][21][23].

Пачатак гонкі: Бразілія закладвае дрэдноўты[правіць | правіць зыходнік]

10 лютага 1906 года на брытанскай каралеўскай верфі ў Портсмуце спусцілі на ваду «Дрэдноўт»(руск.) бел.. Гэты магутны карабель, пабудаваны ў рэкордны тэрмін, адным сваім з'яўленнем зрабіў усё браняносцы свету састарэлымі. Бразільцы, даведаўшыся пра «Дрэдноўт», адмянілі заказ на пабудову браняносцаў, якія к таму часу ўжо былі закладзены, і перагледзелі план будаўніцтва. Згодна з новым планам бразільскі флот павінны былі папоўніць тры дрэдноўты (будаўніцтва трэцяга карабля павінна было пачацца пасля спуску першага), тры крэйсеры-скаўты (пазней заказ скарацілі да двух — тып «Байя»), пятнаццаць эскадраных мінаносцаў (скарацілі да дзесяці — тып «Пара»), тры падводныя лодкі (тып F 1) і дзве плаўбазы падводных лодак (пабудавана толькі адна — «Сеара»)[24][25]. Абноўлены план атрымаў шырокую падтрымку ў прэсе і палітычных колах; Сенат прыняў яго амаль аднагалосна. Марское міністэрства, якое ў той час узначальваў прыхільнік вялікіх караблёў Александрына Фарыу дэ Аленсар, паставілася да змен таксама добразычліва[24][26]. Акрамя таго, кошт новай марской праграмы не выходзіў за рамкі зацверджанага бюджэту, бо павелічэнне танажу кампенсавалася адмовай ад пабудовы браняносных крэйсераў і памяншэннем колькасці эсмінцаў[22]. Закладзеныя раней браняносцы пачалі разбіраць на стапелі 7 студзеня 1907 г., а праект трох дрэдноўтаў быў зацверджаны 20 лютага [27]. Ужо ў сакавіку газеты паведамілі аб заказе караблёў[28][29][30], аднак на справе заказ на тры дрэдноўты і два крэйсеры быў размешчаны ў жніўні 1907[31][32]. Аплата будаўніцтва праводзілася праз банкаўскі дом Ротшыльдаў, які дзеля ўласных камерцыйных інтарэсаў выступаў актыўным лабістам пабудовы дрэдноўтаў[33].

«Мінас Жэрайс» спускаюць на ваду. На той момант водазмяшчэнне карабля складала 9100 тон

Заказ Бразіліяй караблёў, пра якія сучаснікі казалі як пра «самыя магутныя ў свеце», супаў з аналагічнымі заказамі, зробленымі іншымі дзяржавамі[34]. Бразілія стала трэцяй краінай, якая заклала дрэдноўты. Першай была Вялікабрытанія, якая збудавала «Дрэдноўт» і заклала караблі тыпу «Белерафон»(руск.) бел., другой — ЗША, якія будавалі дрэдноўты тыпу «Саўт Кэралайн»(руск.) бел.. Для Бразіліі гэта азначала, што яна апярэдзіла такія марскія дзяржавы, як Францыя, Германская імперыя, Расійская імперыя і Японія[35][36][12]. Дрэдноўты хутка здабылі прэстыжны статус — заказ і пабудова такіх караблёў павышалі міжнародны прэстыж дзяржавы[37][38][39].

Газеты і часопісы усяго свету пісалі пра тое, што Бразілія, якая раней не мела прыкметнай геапалітычнай ролі, — усяго толькі пасрэднік, які прадасць пабудаваныя караблі іншай дзяржаве[40]. Многія амерыканскія, англійскія і нямецкія публікацыі сцвярджалі, што караблі будуць выкуплены Вялікабрытаніяй, Японіяй, Германскай імперыяй ці ЗША[41].

Па другі бок акіяна Вялікабрытанія і Германская імперыя ўжо былі ўцягнуты ў поўнамаштабную гонку ваенна-марскіх ўзбраенняў. Члены брытанскай Палаты абшчын былі занепакоены тым, каму дастануцца бразільскія дрэдноўты, хоць Адміралцейства запэўнівала, што не верыць у продаж караблёў. У сярэдзіне ліпеня і верасні 1908 Палата абшчын разглядала магчымасць выкупіць караблі і ўвесці іх у склад Каралеўскага флота, тым самым перашкодзіўшы іх магчымаму продажу трэцяй краіне, што магло б парушыць план па падтрыманню «двухдзяржаўнага стандарту». Палату абшчын не супакоілі заявы Бразіліі, якая двойчы — у сакавіку і канцы ліпеня — катэгарычна адмаўлялася ад будучага продажу караблёў[42]. У сакавіку 1909 першы лорд Адміралцейства Джон МакКена заявіў, што Германія павялічыла сваю марскую праграму і да 1911 пабудуе трынаццаць дрэдноўтаў — на чатыры больш за запланаваныя раней. Гэта заява выклікала ў прэсе і парламенце заклік будаваць яшчэ больш дрэдноўтаў. Пытанне аб куплі бразільскіх караблёў зноў стала ў парадак дня, аднак МакКена афіцыйна заявіў, што Адміралцейства не плануе купляць іх[43]. Акрамя таго, Першы лорд адзначыў, што продаж дрэдноўтаў трэцяй краіне не будзе мець асаблівага значэння, бо «перавага, што маецца ў нас у 1909-1910 гадах ў сілах, настолькі вялікая, што не выклікае боязі сярод членаў Камітэта Адміралцейства»[44]. МакКена таксама адзначыў, што па некаторых характарыстыках бразільскія караблі саступаюць «Дрэдноўту»: у прыватнасці, гэта адносіцца да таўшчыні брані і абароненасці машыннай ўстаноўкі[33].

Дзеянні ў адказ[правіць | правіць зыходнік]

Аргенцінскія «Рывадавія» (на ілюстрацыі) і «Марэна» будаваліся ў ЗША і сталі адзінымі дрэдноўтамі, якія збудавалі паўночна-амерыканскія верфі для замежных дзяржаў

Аргенціна[правіць | правіць зыходнік]

Бразільская марская праграма ўсхвалявала ўрады Аргенціны і Чылі: абедзве краіны датэрмінова выйшлі з пагаднення 1902[45][8]. У лістападзе 1906 аргенцінскі міністр замежных спраў Мануэль Аўгуста Монтэс дэ Ака заявіў, што любы з новых бразільскіх караблёў можа патапіць увесь аргенцінскі або чылійскі флот[46]. Сталічная газета La Prensa паўтарыла гэтую заяву. Нягледзячы на ўяўнае перабольшанне, гэтая заява, зробленая, зрэшты, яшчэ да адмены заказу браняносцаў на карысць дрэдноўтаў, часткова была праўдай: па меншай меры ў 1910 бразільскія дрэдноўты былі мацнейшымі за любы карабль у свеце, не кажучы ўжо пра тых, што служылі ў флоце Аргенціны і Чылі[47][48]. Эстаніслаа Зебальёс, які змяніў дэ Аку на пасадзе міністра, таксама быў занепакоены ростам магутнасці бразільскага флоту. У чэрвені 1908 міністр прадставіў Кангрэсу Аргенціны план, згодна з якім Бразіліі прапаноўвалася перадаць адзін з недабудаваных дрэдноўтаў Аргенціне. Гэта дазволіла б зраўняць няроўныя сілы флатоў абедзвюх краін. У выпадку адмовы Аргенціна павінна была ўручыць ультыматум: невыкананне патрабавання на працягу васьмі дзён прывядзе да пачатку ўварвання аргентынскай арміі ў Рыа-дэ-Жанейра. На няшчасце для Зебальёса, яго план прасачыўся ў прэсу і выклікаў скандал, які прывёў да адстаўкі міністра[49].

Аргенцінскі ўрад таксама быў занепакоены лёсам знешняга гандлю: блакада бразільскімі караблямі вусця Ла-Платы нанесла б значны ўрон эканоміцы краіны[50].

І Аргенціна, і Чылі адчувалі цяжкасці з фінансаваннем пабудовы дрэдноўтаў. Нягледзячы на тое, што Нацыянальная аўтанамісцкая партыя, што кіравала ў Аргенціне, падтрымлівала куплю лінкараў, урад спачатку сутыкнуўся са стойкім непрыманнем грамадствам такіх вялікіх выдаткаў[21]. Кампанія ў прэсе, што разгарнулася ў падтрымку дрэдноўтаў і тэрытарыяльныя спрэчкі, якія зноў абвастрыліся, ў канчатковым выніку пераканалі грамадства ў неабходнасці мець уласныя дрэдноўты[21][51]. Прэзідэнт Аргенціны Хасэ Фігейроа Алькорта паспрабаваў змякчыць абстаноўку, накіраваўшы заяву ў адрас Бразіліі, у якой перасцерагаў яе ад развязвання гонкі марскіх ўзбраенняў, немінучай у выпадку захавання курсу бразільскай палітыкі. Бразільскі ўрад у пасланні ў адказ заявіў, што караблі будуюцца на замену састарэлым, і некалькі раз падкрэсліў, што яны не прызначаны для агрэсіі супраць Аргенціны[52][53]. У жніўні праект закона, які дазваляў флоту купіць тры дрэдноўты, прайшоў разгляд Палатай дэпутатаў Аргенціны і быў прыняты сямюдзесяццю двума галасамі супраць трынаццаці[54]. У лістападзе закон быў разгледжаны і адхілены Сенатам, бо ў той час была прадпрынята апошняя спроба купіць у Бразіліі адзін з лінкараў, якія будаваліся[55]. Бразільскі ўрад адмовіў, пасля чаго закон быў зноў перададзены ў Сенат і прыняты 17 снежня 1908 г. сарака дзевяццю галасамі супраць трынаццаці. Сацыялісты прагаласавалі супраць закона, бо лічылі, што такія значныя сумы варта было б выдаткаваць на павелічэнне народанасельніцтва і іншыя надзённыя патрэбы дзяржавы[56].

Аргенціна накіравала ў Еўропу ваенна-марскую дэлегацыю, якой было даручана правесці перамовы з вытворцамі ўзбраенняў[21]. На ўдзел у аб'яўленым конкурсе пагадзіліся пятнаццаць кампаній з ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі і Францыі. Аргенцінская дэлегацыя двойчы адхіляла прапанаваныя праекты, кожны раз адбіраючы лепшыя ідэі для новай версіі патрабаванняў[57]. Прычынай адмены першых праектаў стала закладка ў Вялікабрытаніі першага «супердрэдноўта» — «Арыён»[58]. Такое вядзенне конкурсу раззлавала суднабудаўнікоў, бо ўдзел у ім патрабаваў немалых выдаткаў часу і грошай, акрамя таго, яны лічылі, што дзеянні аргенцінцаў спрыяюць парушэнню камерцыйнай тайны[57][59].

Амерыканская кампанія Fore River Shipyard(руск.) бел., якая прапанавала найменшую цану, атрымала кантракт на пабудову. Амерыканцы, якія мелі доступ да таннага металу, назначылі настолькі нізкую цану, што гэта дало падставу для абвінавачвання іх у дэмпінгу[60][61]. Зроблены аргенцінцамі выбар яшчэ больш раззлаваў еўрапейскіх суднабудаўнікоў, якія раней не лічылі амерыканцаў сур'ёзнымі супернікамі. Для змякчэння сітуацыі Аргенціна размясціла ў Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі заказы на пабудову дванаццаці эсмінцаў.

Аргенцінскі кантракт прадугледжваў пабудову яшчэ аднаго дрэдноўта ў выпадку, калі бразільцы ажыццявяць першапачатковы план і пабудуюць свой трэці лінкар. Уплывовыя газеты La Prensa і La Argentina пачалі шумную кампанію ў падтрымку пабудовы трэцяга карабля, апошняя нават пачала збор грошай па падпісцы[62]. 31 снежня 1910 урад Аргенціны выказаўся супраць будаўніцтва трэцяга карабля[63], бо на пасаду прэзідэнта Аргенціны быў абраны Роке Саэнс Пенья, вядомы гарачым жаданнем пакончыць з гонкай узбраенняў[64]. Акрамя таго, пабудову трэцяга бразільскага дрэдноўта ўжо адмянялі некалькі разоў[65].

Чылі[правіць | правіць зыходнік]

У той час як Аргенціну турбавала ўзмацненне Бразіліі, Чылі жадала адказаць на ўзмацненне флоту Перу, які нядаўна заказаў крэйсеры тыпу «Альмірантэ Граў»[66]. Чылійскі ўрад спачатку быў вымушаны адкласці ажыццяўленне марской праграмы. Віной таму былі эканамічная дэпрэсія, выкліканая разбуральным землетрасеннем у Вальпараіса ў 1906 годзе, і падзенне цэн на салетру ў 1907 годзе. Тым не менш, эканамічных праблем аказалася недастаткова для адмовы ад дрэдноўтнай гонкі з традыцыйным сапернікам — Аргенцінай[67]. Грошы на марскую праграму былі сабраны ў 1910 годзе[68]. Чылійцы атрымалі некалькі прапаноў ад суднабудаўнічых фірм, аднак паўсюдна бытавала меркаванне, што кантракт дастанецца брытанцам. Так, ваенна-марскі аташэ Брытаніі ў Чылі паведамляў, што толькі рэвалюцыя не дазволіць Вялікабрытаніі займець гэты кантракт. Чылійскі флот меў цесныя сувязі з брытанскім яшчэ з 1830-х гадоў, калі чылійскія афіцэры пачалі служыць на брытанскіх караблях, жадаючы атрымаць добрую вывучку. У 1911 Чылі запытала Вялікабрытанію аб прысылцы ваенна-марской місіі, што яшчэ больш умацавала сувязі паміж дзвюма краінамі[69]. Тым не менш, ЗША і Германія паспрабавалі пераламаць сітуацыю на сваю карысць, накіраваўшы караблі з сяброўскімі візітамі ў чылійскія парты, але поспеху не дасягнулі. 25 ліпеня 1911 года кантракт атрымала брытанская фірма Armstrong Whitworth(руск.) бел.[70].

Іншыя амерыканскія дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя дзяржавы рэгіёна аказаліся не ў стане ўступіць у гонку ўзбраенняў. Так, чацвёрты па памеру флот Перу быў аслаблены Другой ціхаакіянскай вайной (1879-1883) і з таго часу знаходзіўся ў заняпадзе. Адзінымі новымі караблямі, якія папоўнілі ВМС Перу, былі крэйсера-скаўты «Альмірантэ Граў» і «Каранель Баланьеза», якія ўступілі ў строй у 1906 і 1907 гадах адпаведна. У Францыі былі заказаны дзве падводныя лодкі і эсмінец. Перуанскі флот не меў вопыту эксплуатацыі сучасных караблёў, не кажучы ўжо пра дрэдноўты, і таму быў далёкі ад удзелу ў гонцы ўзбраенняў. Перу вырашыла купіць у Францыі састарэлы крэйсер «Дюпюі-дэ-Лом» і нават заплаціла некалькі узносаў за яго, аднак праз некаторы час спыніла плацяжы зусім. Астатнія краіны не валодалі сучаснымі буйнымі надводнымі караблямі, хоць і закупілі ў той жа час некалькі невялікіх. Так, ВМС Уругвая набылі ў 1910 кананерскую лодку водазмяшчэннем 1400 тон, а ВМС Венесуэлы набылі ў ЗША ў 1912 годзе былы іспанскі бронепалубны крэйсер «Марыскаль Сукрэ». ВМС Эквадора папоўнілі флот чылійскім мінаносцам у дадатак да ўжо існуючых авізо (абодва па 800 тон), двух невялікіх параходаў і невялікага карабля берагавой аховы[71][72][73][74].

Будаўніцтва і выпрабаванні паўднёваамерыканскіх дрэдноўтаў[правіць | правіць зыходнік]

«Рывадавія», каля 1914—1915 гадоў

Бразільскі «Мінас Жэрайс», галоўны карабель тыпу, заклалі на верфі Армстранга 17 красавіка 1907. Праз трынаццаць дзён на верфі Вікерса быў закладзены аднатыпны «Сан-Паўлу». Спуск корпуса «Мінас Жэрайс» на ваду затрымаўся на чатыры тыдні — да 10 верасня 1908 — з-за забастоўкі на верфі. «Сан-Паўлу» спусцілі 19 красавіка 1909 года[75]. Абодва карабля пры вялікім зборы народа прайшлі цырымонію хрышчэння; рытуал правяла жонка бразільскага пасла ў Вялікабрытаніі[76]. Па завяршэнні дабудоўкі і ўсіх выпрабаванняў караблі перадалі Бразіліі: «Мінас Жэрайс» — 5 студзеня 1910 г.[77], «Сан-Паўлу» — у ліпені[78].

Аргенцінскі дрэдноўт «Рывадавія» будавала верф Fore River ў Масачусетсе, а субкантракт на пабудову «Марэна» атрымала фірма New York Shipbuilding Corporation з Нью-Джэрсі[57]. Амаль увесь стальны пракат паставіла фірма Bethlehem Steel з Пенсільваніі[79]. «Рывадавію» заклалі 25 мая 1910 года — роўна праз сто гадоў з дня фарміравання першага аргенцінскага ўрада, Першай хунты — і спусцілі 26 жніўня 1911 г.[80] «Марэна» быў закладзены 10 ліпеня 1910 г. і спушчаны на ваду 23 верасня 1911 г.[81] Будаўніцтва абодвух караблёў заняло больш часу, чым звычайна, а выпрабаванні таксама некалькі разоў зацягваліся пасля пашкоджання адной з паравых турбін «Рывадавіі» і паломкі турбіны «Марэна»[82]. Афіцыйна пабудова караблёў была скончаная ў снежні 1914 года і лютым 1915 года адпаведна[83]. Плаванне «Марэна» ў Аргенціну не абышлося без здарэнняў: дрэдноўт двойчы садзіўся на мель і патапіў баржу[84].

Чылійскі «Альмірантэ Латорэ» спусцілі на ваду 27 лістапада 1913 г.[85][86] Пасля пачатку сусветнай вайны ў жніўні 1914 года работы на лінкары спыніліся. 9 верасня карабель быў выкуплены Вялікабрытаніяй згодна з рэкамендацыяй Кабінета міністраў Вялікабрытаніі, зробленай чатырма днямі раней[87]. Дзякуючы нейтральна-прыязнаму статусу Чылі, а таксама патрэбе брытанскай ваеннай прамысловасці ў чылійскай салетры[88], карабель не быў узяты сілай, як два іншыя дрэдноўты, якія будаваліся для Асманскай імперыі, — «Рэшадые(руск.) бел.» і «Султан Асман I(руск.) бел.» (экс-«Рыа-дэ-Жанейра»). Былы чылійскі дрэдноўт — на той момант найбуйнейшы карабель, пабудаваны на верфі Армстранга, — завяршылі пабудовай 30 верасня 1915 года, а 15 кастрычніка ўключылі ў склад Каралеўскага флота, дзе ён і служыў ўсю вайну[89]. Праца над другім дрэдноўтам — «Альмірантэ Кахрейн» — была спынена з пачаткам вайны. 28 лютага 1918 г. Брытанія выкупіла недабудаваны корпус, жадаючы завяршыць карабель як авіяносец, бо на той момант гэта быў адзіны корпус, які можна было выкарыстоўваць для гэтай мэты без значных пераробак. Нізкі прыярытэт будаўніцтва і спрэчкі з рабочымі прывялі да таго, што авіяносец быў дабудаваны толькі ў 1924 годзе, пасля чаго ўвайшоў у склад брытанскага флоту як «HMS Eagle(руск.) бел.[90].

Трэці этап гонкі: яшчэ адзін бразільскі дрэдноўт[правіць | правіць зыходнік]

Пасля спуску на ваду першага дрэдноўта («Мінас Жэрайс») бразільскі ўрад пачаў шырокую кампанію па адмове ад будаўніцтва трэцяга карабля. На тое былі як палітычныя прычыны — адносіны з Аргенцінай пацяплелі — так і эканамічныя. Пасля доўгіх перамоў з кампаніяй Armstrong, якая жадала захаваць заказ на трэці карабель, урад Бразіліі змякчыў пазіцыю, дзякуючы таму што нізкая стаўка па доўгатэрміновых каштоўных паперах дазваляла сабраць патрэбную суму. У сакавіку 1910 «Рыа-дэ-Жанейра» быў закладзены ў першы раз[91].

У маі таго ж года бразільцы папрасілі верф спыніць пабудову карабля і распрацаваць некалькі варыянтаў новага праекта, які павінен быў утрымліваць перадавыя рашэнні, якія з'явіліся ў найноўшых супердрэдноўтах. У той час прадстаўніком Армстранга ў Бразіліі быў Юстас Тэнісан д'Эйнкуорт — будучы галоўны будаўнік Каралеўскага флоту Вялікабрытаніі. Энцыклапедыя «Брытаніка» за 1911 апісвала гэты праект так: найбольшая даўжыня карабля складае 655 футаў (200 метраў), водазмяшчэнне — 33 000 тон, галоўны калібр — дванаццаць 14-цалевых гармат, кошт — 3 000 000 фунтаў стэрлінгаў. У наступныя месяцы па просьбе бразільцаў было ўнесена мноства змен, што затрымала падпісанне кантракта да 10 кастрычніка 1910 года. Закладку кіля таксама давялося перанесці з-за забастоўкі працаўнікоў. У гэты ж час марскім міністрам Бразіліі замест дэ Аленкара быў прызначаны Маркес Леана — важная змена, бо па ўмовах кантракта праект павінен быць ухвалены марскім міністрам. І зноў флот падзяліўся на два лагеры: прыхільнікі новага міністра выступалі за 12-цалевыя гарматы галоўнага калібру, а прыхільнікі былога міністра, і кіраўнік бразільскай місіі ў Брытаніі дэ Басэлар жадалі ўзброіць карабель як мага больш магутнай артылерыяй. Так, праект дэ Басэлара меркаваў восем 16-цалевых гармат, шэсць 9,4-цалевых і чатырнаццаць 6-цалевых[92].

Маракі на палубе лінкара «Мінас Жэрайс». Здымак зроблены, як мяркуецца, падчас візіту карабля ў ЗША ў 1910

Д'Эйнкуорт, які вярнуўся ў Англію ў кастрычніку адразу пасля падпісання кантракта, у сакавіку 1911 зноў прыбыў у Бразілію для дэманстрацыі новых варыянтаў праекта. Армстранг меркаваў, што верх возьме другая партыя, і таму забяспечыў д'Эйнкуорта ўсім неабходным для працы над варыянтам дэ Басэлара. У сярэдзіне сакавіка крыніца ва ўрадзе Бразіліі паведаміла д'Эйнкуорту, што нядаўна абраны прэзідэнт Фансека даручыў марскому міністру адмовіцца ад праекта з 14-цалевымі прыладамі на карысць карабля меншых памераў[93]. Рашэнне прэзідэнта грунтавалася не толькі на думцы марскога міністра, але таксама на неабходнасці ўлічваць некалькі важных праблем, якія паўсталі перад ім у той час. Найважнейшай з іх былі вынікі нядаўняга бунту на флоце, які ахапіў новыя лінкары. Акрамя таго, вялікія выдаткі на пабудову карабля адмоўна ўплывалі на аслаблую эканоміку на фоне росту дзяржаўнага доўгу і дэфіцыту бюджэту. К 1913 году знешнія і ўнутраныя даўгі павінны былі скласці, адпаведна, 500 і 335 млн долараў[94][95].

З прычыны палітычнай сітуацыі, якая склалася, д'Эйнкуорт, імаверна, адмовіўся ад прадстаўлення праектаў з 16-цалевымі гарматамі. На пасяджэннях з марскім міністрам абмяркоўваўся праект лінкара з дзесяццю 12-цалевымі гарматамі, размешчанымі ўздоўж дыяметральнай плоскасці, аднак быў адхілены на карысць праекта з не менш чым чатырнаццаццю 12-цалевымі гарматамі. Даследчык Дэйвід Топліс мяркуе, што такі выбар дыктаваўся палітычнымі меркаваннямі: марскі міністр не мог ўхваліць пабудову карабля, які здаваўся слабейшым за «Мінас Жэрайса». А раз нельга было паставіць гарматы большага калібра, то заставалася толькі павялічыць колькасць 12-цалевых[96].

«Султан Асман I», былы «Рыа-дэ-Жанейра», будучы «Эджынкорт», падчас дабудовы

Пасля шэрагу змяненняў і ўзгадненняў бакі падпісалі 3 чэрвеня 1911 года кантракт на пабудову дрэдноўта з чатырнаццаццю 12-цалевымі гарматамі. Кантрактны кошт карабля склаў 2 675 000 фунтаў. 14 верасня кіль «Рыа-дэ-Жанейра» заклалі ў чацвёрты раз. Неўзабаве бразільскі ўрад зноў перагледзеў раней прынятае рашэнне[97]. У сярэдзіне 1912 на стапелях сусветных дзяржаў ужо будаваліся супердрэдноўты з 14-цалевай артылерыяй, і новы бразільскі лінкар саступаў ім[98]. Сітуацыю вакол трэцяга дрэдноўта пагаршаў эканамічны спад у Еўропе, выкліканы Другой балканскай вайной: Бразілія ўжо не магла разлічваць на еўрапейскія пазыкі. Экспарт кавы і каўчуку таксама абваліўся, у апошнім выпадку Бразілія страціла манапольнае становішча з-за моцнай канкурэнцыі з боку англійскіх каўчукавых плантацый на Далёкім Усходзе. Кошт на каву абваліўся на 20%, панізіўшы экспарт на 12,5% у перыяд паміж 1912 і 1913 гадамі, у гэтыя ж гады экспарт каўчуку знізіўся на 25 і 36,6% адпаведна[99].

Армстранг разглядаў праект па замене 12-цалевых гармат на сем 15-цалевых, аднак бразільскі ўрад к таму часу, мабыць, ужо вырашыў прадаць карабель. У напружанай абстаноўцы, якая склалася перад Першай сусветнай вайной, цікавасць да куплі караблёў праявілі Расія, Італія, Грэцыя і Асманская імперыя. Рускія неўзабаве адмовіліся ад гэтай ідэі. Італія была блізкая да куплі, аднак у таргі ўмяшалася Францыя, якая жадала аказаць Грэцыі дапамогу ў куплі карабля і тым самым не дапусціць яго з'яўлення ў флоце Італіі — свайго галоўнага саперніка на Міжземным моры. Грэкі пагадзіліся выплаціць патрэбную суму плюс звыш яе яшчэ 50 000 фунтаў, аднак у той час, пакуль яны збіралі грошы для першага ўзносу, Асманская імперыя атрымала кантракт, заняўшы грошы ў парыжскага банкіра Перэра, непадкантрольнага ўраду Францыі[100][заўв. 4]. Бразілія прыняла турэцкую прапанову, і 29 верасня 1913 года карабель быў прададзены «як ёсць» за 1 200 000 фунтаў[101]. Згодна з кантрактам, дабудова карабля была ацэненая ў 2 340 000 фунтаў[102]. Туркі перайменавалі карабель у «Султан Асман I». У пачатку Першай сусветнай вайны Вялікабрытанія рэквізавала карабель і ўвяла яго ў склад Каралеўскага флота як HMS Agincourt[103].

У кастрычніку 1912 ўрад Аргенціны ухваліў пабудову трэцяга карабля ў выпадку, калі бразільцы дабудуюць «Рыа-дэ-Жанейра». Тым не менш, трэці аргенцінскі лінкар так ніколі і не быў пабудаваны і не атрымаў імені[104].

Канец гонкі[правіць | правіць зыходнік]

«Паўстанне бізуноў»[правіць | правіць зыходнік]

Бразільскія матросы на борце «Мінас Жэрайса». Здымак зроблены, як мяркуецца, падчас візіту карабля ў ЗША ў пачатку 1913

У канцы лістапада 1910 года ў Рыа-дэ-Жанейра ўспыхнула буйнае паўстанне, пазней празванае «Паўстанне бізуноў» (парт.: Revolta da Chibata). Карані паўстання былі ў расавым складзе бразільскага флоту: большасць матросаў і унтэр-афіцэраў былі неграмі або мулатамі, у той час як афіцэры былі пераважна белымі[105]. Барон Рыа-Бланка заўважыў, што «папаўняючы марскую пяхоту і флот, мы прымаем на борт адкіды нашых гарадоў, нягодных люмпенаў, якія не маюць ніякай падрыхтоўкі. Былыя рабы або іх сыны — вось з каго набраны нашы каманды, большасць гэтых людзей негры або цемнаскурыя мулаты»[106][107]. Прымусовы набор і шырокае прымяненне лупцоўкі пры найменшай правіннасці стваралі напружанасць паміж ніжнімі чынамі і афіцэрамі. Матросы «Мінас Жэрайса» планавалі выступіць у 1910 годзе. Важаком паўстання быў ​​абраны дасведчаны матрос Жуан Кандзіда Фелізберту. Тэрмін пачатку паўстання некалькі разоў пераносіўся з-за рознагалоссяў сярод змоўшчыкаў. Так, на сходцы 13 лістапада частка змоўшчыкаў настойвала на выступленні ў дзень інаўгурацыі новага прэзідэнта (15 лістапада), аднак адзін з лідараў паўстання Франсіску Дыяс Марцінс пераканаў тых, хто сабраўся, ў тым, што ў гэтым выпадку паўстанне будзе выглядаць пагрозай ўсёй палітычнай сістэме. Зачэпка для неадкладнага паўстання з'явілася 21 лістапада 1910 г., пасля таго як чарнаскуры матрос Марселіна Радрыгес Менезіс атрымаў за непадпарадкаванне самае жорсткае пакаранне ў 250 бізуноў[108][109]. Відавочца Жазэ Карлус ды Карвалью, былы капітан флоту, заўважыў, што спіна матроса была падобная на рассечаную кефаль, гатовую да засолкі[110].

Лідар паўстанцаў Жуан Кандзіда Фелізберту (у першым радзе злева ад чалавека ў чорным гарнітуры) разам з рэпарцёрамі, афіцэрамі і матросамі на борце «Мінас Жэрайс», 26 лістапада 1910 г

Каля дзесяці гадзін вечара 22 лістапада паўстаў «Мінас Жэрайс». Неўзабаве паўсталі «Сан-Паўлу», найноўшы крэйсер «Байя» і дваццаціаднагадовы карабель берагавой абароны «Дыядору». Караблі-паўстанцы прадстаўлялі сабой найбольш сучасныя і магутныя адзінкі флоту. Тры з іх увайшлі ў яго склад крыху больш за месяц таму. Паўстала прыкладна палова маракоў, якія знаходзіліся ў Рыа-дэ-Жанейра (2379), у той час як тыя 2630, што засталіся, не паўсталі, аднак іх лаяльнасць выклікала ў афіцэраў асцярогі. Фелізберту з таварышамі выступалі за спыненне «рабства на флоце», і ў асаблівасці — супраць лупцоўкі, забароненай у флоце заходніх дзяржаў. Афіцэры і прэзідэнт былі супраць амністыі паўстанцаў і будавалі планы атакі караблёў, аднак за амністыю выступілі шматлікія заканадаўцы. На працягу трох дзён абедзве палаты Нацыянальнага Кангрэсу, пад кіраўніцтвам ўплывовага палітыка Руя Барбозы(руск.) бел., прынялі амністыю ўсім удзельнікам паўстання і забаранілі лупцоўку на флоце[111][112].

Пасля завяршэння паўстання ўлады абяззброілі караблі, зняўшы з гармат замкі. Паўстанне і выкліканая ім слабасць флоту, няздольнага дзейнічаць з-за боязі новых беспарадкаў, заахвоцілі многіх уплывовых бразільцаў, сярод якіх былі прэзідэнт, вядомыя палітыкі накшталт Барбозы і барона дэ Рыа-Бранка і рэдактары газет, падняць пытанне аб карыснасці новых караблёў і мэтазгоднасці іх продажу іншай дзяржаве[113]. Брытанскі пасол Хагард быў вельмі здзіўлены такой рашучай змене поглядаў барона Рыа-Бланка: «Якое дзівоснае ператварэнне ў чалавеку, які дабіваўся пакупкі і лічыў яе вяршыняй сваёй палітыкі»[114].

Прэзідэнт і кабінет вырашылі, што продаж пабудаваных караблёў адмоўна адаб'ецца на ўнутранай палітыцы дзяржавы, хоць, як усе прызнавалі, пажадана замяніць дарагія буйныя караблі на мноства невялікіх, здольных дзейнічаць на шматлікіх бразільскіх рэках[114]. Караблі засталіся ў складзе бразільскага флоту, аднак паўстанне выявіла яго сапраўдную боегатоўнасць. Так, агент Армстранга паведамляў, што караблі знаходзяцца ў дрэнным стане, іржа пакрыла вежы і паравыя катлы. Рамонт, па яго падліках, абышоўся б казне ў 700 000 фунтаў[114]. Брытанскі пасол паведамляў, што «гэтыя караблі абсалютна бескарысныя для Бразіліі»[115][заўв. 5]. Нягледзячы на адмову ўрада прадаць караблі тыпу «Мінас Жэрайс», гэты ланцуг падзей, а таксама смерць барона Рыа-Бланка у 1912 годзе сталі аднымі з галоўных фактараў продажу «Рыа-дэ-Жанейра». Рашэнне было прынята, імаверна, у студзені або не пазней верасня 1913[115][116].

«Рыачуэла»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля продажу «Рыа-дэ-Жанейра» туркам бразільскі ўрад запытаў фірмы «Армстранг» і «Вікерс» падрыхтаваць праекты новага карабля. На разгляд былі прадстаўлены 14 праектаў: шэсць фірмы «Вікерс» (снежань 1913 г. — сакавік 1914 г.) і восем фірмы "Армстранг" (люты 1914). Праекты «Вікерса» прадугледжвалі ад васьмі да дзесяці 15-цалевых гармат, хуткасць ходу ў 20-22 вузлы, водазмяшчэнне ад 26 500 тон да 30 000 тон. Менш дарагія варыянты прадугледжвалі змяшанае сілкаванне катлоў, больш дарагія — цалкам нафтавае. Фірма «Армстранг» ўзяла два базавыя праекты — з васьмю або дзесяццю 15-цалевымі гарматамі — і на іх аснове прапанавала некалькі варыянтаў, якія адрозніваюцца хуткасцю і ўзбраеннем[117]. Бразільскі ўрад выбраў першы з варыянтаў «Армстранга» з васьмю гарматамі, пазначаны Design 781, па характарыстыках падобны лінейным караблям тыпаў «Куін Элізабэт»(руск.) бел. і «Рівендж»(руск.) бел.[117][118], што будаваліся Вялікабрытаніяй.

12 мая 1914 года з фірмай «Армстранг» быў падпісаны кантракт на пабудову лінкара на верфі ў Эльсвіку[117]. Карабель атрымаў імя «Рыачуэлоа»(парт.: Riachuelo). Верф паспела выканаць частку падрыхтоўчых работ, аднак сусветная вайна, якая пачалася неўзабаве, перашкодзіла закладцы кіля, і карабель так ніколі і не быў пабудаваны[117].

Спробы прадаць лінкары[правіць | правіць зыходнік]

Вестка аб продажы бразільскага лінкара заахвоціла ўрад Аргентыны прыслухацца да грамадскай думкі, паводле якой аргенцінскія караблі трэба было прадаць, і пачаць шукаць пакупніка. Грошы, атрыманыя ад продажу, павінны былі пайсці на ўнутраныя патрэбы краіны. У сярэдзіне 1914 ў Аргенцінскі нацыянальны кангрэс былі накіраваны тры варыянты закона аб продажы караблёў, аднак усе яны былі адхілены. Вялікабрытанія і Германія былі занепакоены магчымасцю ўзмацнення флатоў сваіх праціўнікаў, бо цікавасць да куплі караблёў праявілі Расія, Аўстра-Венгрыя, Асманская імперыя і Грэцыя; апошняя жадала купіць лінкары ў процівагу «Рыа-дэ-Жанейра», набытаму туркамі[119]. У канцы красавіка 1913 г. амерыканская New York Tribune паведаміла, што Аргенціна адхіліла прапанову аб продажы «Марэна» за 17,5 мільёнаў долараў, нават нягледзячы на тое, што гэтая здзелка абяцала аргентынцам прыбытак, большы за выдаткі на пабудову карабля (12 мільёнаў)[120]. Злучаныя Штаты былі занепакоены невыкананнем іх нейтралітэту і магчымасцю ўцечкі тэхналогій у іншыя краіны і таму пачалі аказваць на ўрад Аргентыны дыпламатычны ціск, жадаючы перашкодзіць продажы караблёў[121]. У пачатку лістапада 1913 New-York Tribune паведаміла сваім чытачам аб тым, што Грэцыя змагла дамовіцца з Чылі аб куплі аднаго з лінкараў у процівагу турэцкаму «Султану Асману I»[122], у маі і чэрвені гэтую інфармацыю пацвердзіў штомесячны ваенна-марскі часопіс Proceedings; аднак, нягледзячы на дасягнутыя пагадненні, здзелка паміж Чылі і Грэцыяй не адбылася[63].

Ва ўсіх паўднёваамерыканскіх краінах, уцягнутых у дрэдноўтную гонку, раслі настроі прадаць дарагія караблі, а атрыманыя грошы накіраваць на ўнутраныя патрэбы[63]. Кошт караблёў справядліва ацэньваўся як надзвычай вялікі. Так, неўзабаве пасля заказу на караблі тыпу «Мінас Жэрайс» адна з бразільскіх газет падлічыла, што на запытаныя будаўнікамі грошы можна было пабудаваць 3125 міль чыгунак або 30 300 сялянскіх сядзіб. Гісторык флоту Роберт Шэйна падлічыў, што лінкары абышліся Бразіліі ў 6 110 000 фунтаў, не лічачы 605 520 фунтаў на боепрыпасы і яшчэ 832 000, укладзеных у мадэрнізацыю докаў. У першыя шэсць гадоў службы на абслугоўванне караблёў была выдаткаваная сума, роўная 60% ад першапачатковага кошту іх пабудовы[123]. Два аргенцінскія лінкары абышліся краіне ў 20% яе гадавога бюджэту, не лічачы выдаткаў на абслугоўванне[124]. Гісторык Роберт Масі акругліў траты кожнай з краін да чвэрці гадавога даходу[125].

Нацыяналістычныя настроі, якія падштурхнулі гонку ўзбраенняў, ва ўмовах пагаршэння эканомікі змяніліся непрыманнем грамадствамі трох краін гэтак вялікіх выдаткаў. Людзі лічылі, што грошы варта траціць на больш важныя справы[63]. Пасол ЗША ў Чылі Генры Флетчар так пракаментаваў сітуацыю: «З пачатку гонкі ўзбраенняў у 1910 фінансавыя ўмовы, і тады не бліскучыя, сталі яшчэ горшымі, а калі прыйшоў час плаціць, жыхарам трох краін стала ясна, што грошы ім патрэбны больш чым лінкары»[63].

Марскія праграмы паўднёваамерыканскіх краін пасля Першай сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

«Мінас Жэрайс» у 1910 годзе
«Мінас Жэрайс» пасля першай мадэрнізацыі. Палуба і вежы накрытыя навесамі ад сонца.
«Мінас Жэрайс» ў 1942 годзе. У ходзе другой мадэрнізацыі 18 вугальных катлоў замянілі на 6 новых нафтавых, што дазволіла прыбраць другую дымавую трубу

Перарваная Першай сусветнай вайной амерыканская гонка марскіх ўзбраенняў больш не аднаўлялася, аднак пасля заканчэння вайны ўрады Аргенціны, Бразіліі і Чылі планавалі павелічэнне і мадэрнізацыю сваіх флатоў.

Бразілія[правіць | правіць зыходнік]

Бразілія ў перыяд з 1918 па 1925 мадэрнізавала «Мінас Жэрайс» і «Сан-Паўлу», а таксама два крэйсеры, пабудаваныя па праграме 1904 года, — «Байю» і «Рыа-Грандэ ду Сул»[126]. Мадэрнізацыя была неабходная, бо стан караблёў быў нездавальняючым. Тэхнічны стан дрэдноўтаў больш-менш адпавядаў патрабаванням, аднак артылерыі караблёў патрабавалася сучасная сістэма кіравання агнём. Стан крэйсераў ацэньваўся флотам як «дрэнны»: яны з цяжкасцю развівалі 18 вузлоў (33 км/г)[127]. У 20-я і 30-я гады існавалі і іншыя планы па павелічэнні бразільскага флоту, аднак усе яны былі ўрэзаны. У 1924 годзе ўзнік даволі ўмераны план пабудовы некалькіх сучасных караблёў (цяжкі крэйсер і пяць падводных лодак). У тым жа годзе амерыканская ваенна-марская місія, прысланая ў Бразілію па просьбе ўрада, прапанавала план па павелічэнні флоту на 151 000 тон. З іх 70 000 тон прыпадалі на лінкары, 60 000 — на крэйсеры, 15 000 — на эсмінцы. Дзяржаўны дэпартамент ЗША, які ўзначальваўся у той час Чарльзам Эвансом Х'юзам, выступіў супраць гэтага плана, бо быў адным з ініцыятараў Вашынгтонскага марскога пагаднення і не хацеў аднаўлення гонкі ўзбраенняў. Па новым плане бразільцы пабудавалі ў Італіі падводную лодку «Умаіта»(парт.: Humaytá)[126][128][129].

У 1931-1938 гадах «Мінас Жэрайс» прайшоў другую мадэрнізацыю на ваенна-марской верфі ў Рыа-дэ-Жанейра[130][131]. Стан «Сан-Паўлу» быў настолькі дрэнным, што яго мадэрнізацыю палічылі эканамічна неэфектыўнай[132][133]. У гэтыя ж гады ўрад Бразіліі разглядаў магчымасць купіць у ВМС ЗША некалькі крэйсераў, аднак здзелцы перашкодзілі абмежаванні Вашынгтонскага і Лонданскага дагавораў, якія забаранялі продаж пабудаваных караблёў іншым краінам. Акрамя крэйсераў бразільцы хацелі закупіць у ЗША некалькі эсмінцаў, аднак у выніку заказ на пабудову шасці караблёў быў размешчаны ў Вялікабрытаніі. У перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі з'явіўся план арандаваць у ЗША шэсць эсмінцаў, аднак ён быў адхілены з-за моцнага процідзеяння амерыканскіх і міжнародных арганізацый[134]. Бразілія заклала на сваіх верфях тры эсмінцы тыпу «Марсілія Дыяс», створаныя на ўзор амерыканскага тыпу «Мэхэн»(руск.) бел., і шэсць мінных загараджальнікаў. Усе караблі былі спушчаны на ваду ў 1939-1941 гадах, аднак іх пабудова патрабавала замежнай тэхнічнай дапамогі, якая была перарвана Другой сусветнай вайной. Усе дзевяць караблёў былі дабудаваны ў 1944[135].

Аргенціна[правіць | правіць зыходнік]

Аргенціна, маючы на мэце вяртанне ваенна-марской перавагі ў рэгіёне, накіравала «Рывадавію» і «Марэна» на мадэрнізацыю ў ЗША у 1924 і 1926 гадах адпаведна. Акрамя таго, была прынята і рэалізавана вялікая марская праграма. Былі пабудаваны[136]:

Чылі[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 годзе ўрад Чылі пачаў шукаць караблі для ўзмацнення нацыянальнага флоту, і Вялікабрытанія ахвотна прапанавала караблі, якія сталі непатрэбнымі пасля заканчэння Першай сусветнай вайны. Суседзі чылійцаў былі ўстрывожаны: спроба Чылі стварыць наймацнейшы ў рэгіёне флот магла дэстабілізаваць абстаноўку і прывесці да новай гонкі ўзбраенняў[129]. Чылі запытала «Канаду» і авіяносец «Ігл», якія будаваліся перад вайной па чылійскаму заказу, аднак кошт пераробкі «Ігла» назад у лінкар аказаўся празмерным[90][137]. У якасці замены разглядаліся два ўцалелыя лінейныя крэйсеры тыпу «Інвінсібл»(руск.) бел., аднак уцечка сакрэтнай інфармацыі аб магчымай іх куплі выклікала ў Чылі скандал, які падняў пытанне аб сумніўнай каштоўнасці гэтых караблёў[138]. У выніку ў красавіку 1920 былі набыты лінкар «Канада» і чатыры эсмінцы. Усе пяць былі заказаны Чылі ў Вялікабрытаніі яшчэ да 1914 года і з пачаткам вайны былі выкуплены Вялікабрытаніяй для свайго флоту[129]. Караблі абышліся чылійцам параўнальна танна: так, за «Канаду» быў заплачаны мільён фунтаў стэрлінгаў, што склала менш за палову тых грошай, якія ў свой час былі запатрабаваны за пабудову лінкара[139]. На працягу наступных сямі гадоў Чылі працягнула закупляць караблі ў Вялікабрытаніі. У іх ліку былі шэсць эсмінцаў тыпу «Чэрана» і тры падводныя лодкі тыпу «О'Браэн»[140]. У 1929-1931 гадах «Альмірантэ Латорэ» прайшоў мадэрнізацыю на брытанскай каралеўскай верфі ў Дэванпорце[141]. У 1930-х гадах лінкар фактычна стаяў на прыколе, віной чаму былі эканамічная дэпрэсія і буйны мяцеж чылійскага флоту[142][143]. У канцы 1930-х гадоў урад Чылі выношвала планы пабудовы крэйсера водазмяшчэннем 8700 тон на англійскай, італьянскай, нямецкай або шведскай верфі, аднак да заказу справа не дайшла. Яшчэ аднаму плану, які прадугледжваў куплю двух невялікіх крэйсераў, перашкодзіла Другая сусветная вайна[144]. Неўзабаве пасля атакі Пэрл-Харбара(руск.) бел. ЗША прапанавалі Чылі купіць «Альмірантэ Латорэ», два эсмінцы і базу падводных лодак, аднак прапанова была адхілена[144][145].

Другая сусветная вайна і пасляваенныя гады[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам Другой сусветнай вайны тры вядучыя дзяржавы Паўднёвай Амерыкі пазбавіліся магчымасці купляць караблі ў Еўропе і ЗША, бо асноўныя марскія дзяржавы былі ўцягнуты ў вайну, але пасля яе завяршэння многія амерыканскія і брытанскія караблі аказаліся непатрэбнымі. Мінулая вайна стала канцом эпохі лінкараў, і амерыканскія дзяржавы праявілі цікавасць да куплі крэйсераў, эсмінцаў і падводных лодак, аднак па палітычных прычынах не змаглі набыць нічога буйнейшага за карветы тыпу «Флаўэр»(руск.) бел. і фрэгаты тыпу «Рывер»(руск.) бел.. Больш буйныя караблі пачалі паступаць пасля таго, як свет пагрузіўся ў атмасферу «чырвонай пагрозы(руск.) бел.». Так, у студзені 1951 г. у рамках «Дагавора аб узаемным забеспячэнні бяспекі» Аргенціне, Бразіліі і Чылі былі прададзены шэсць амерыканскіх лёгкіх крэйсераў.

Папаўненне флатоў адносна сучаснымі караблямі прывяло да таго, што ўсе амерыканскія дрэдноўты неўзабаве былі адпраўлены на злом. Першымі былі спісаны бразільскія караблі. «Сан-Паўлу» быў прададзены на злом ў 1951 годзе, аднак затануў у шторм на поўнач ад Азорскіх астравоў пры буксіроўцы да месца ўтылізацыі[146]. «Мінас Жэрайс» прадалі на злом праз два гады, і ў 1954 годзе ён быў разабраны ў Генуі[147]. Аргенцінскую «Рывадавію» разабралі ў Італіі ў 1959 годзе, а «Марэна» — у Японіі ў 1957[148]. Чылійскі «Альмірантэ Латорэ», які стаяў на прыколе з 1951 года, у 1959 годзе таксама быў разабраны ў Японіі[141].

Гістарыяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гістарыяграфія, прысвечаная паўднёваамерыканскай дрэдноўтнай гонцы, адносна малая як па колькасці кніг, так і па раскрыцці тэмы. Усё вышэйсказанае справядліва і для англамоўнай, і для рускамоўнай гістарыяграфіі. Гістарычныя працы, прысвечаныя Лацінскай Амерыцы, рэдка закранаюць гэтую тэму, у той час як аўтары кніг па ваенна-марской гісторыі пачатку XX стагоддзя часта зусім не згадваюць пытанне, аддаючы перавагу пісаць пра індустрыяльна развітыя краіны, асабліва — пра англа-германскае марское саперніцтва. У тых нешматлікіх англамоўных і рускамоўных працах, якія закранаюць пытанне, аўтары часцей робяць акцэнт на саміх караблях, чым на больш вузкіх тэмах: уплыве дрэдноўтаў на становішча ў рэгіёне і падзеях Паўстання бізуноў. Тыя нешматлікія аўтары, хто разглядаў пытанне глыбока, мяркуюць, што гонка не аказала значнага ўплыву на становішча ў свеце з прычыны вялікай колькасці пабудаваных іншымі краінамі дрэдноўтаў, замест гэтага амерыканскія караблі дэстабілізавалі сітуацыю ва ўласным рэгіёне. Сьюард Лівермор з Браўнаўскага ўніверсітэта пісаў пра гонку праз 30 гадоў пасля яе завяршэння, разглядаючы з амерыканскага пункту гледжання аргенцінскі заказ, ролю ўрада ЗША ў яго атрыманні, спробы атрымаць чылійскі заказ. Лівермор ставіўся да гонкі злёгку крытычна з-за аказанага ёю дэстабілізуючага ўплыву на рэгіён:

Міжнародныя зброевыя кампаніі ўнеслі вельмі сумнеўны ўклад у справу наладжвання больш цеснага супрацоўніцтва і ўзаемаразумення паміж паўшар'ямі. Продаж ваенных матэрыялаў невялікім, але гордым народам таіў у сабе занадта шмат непрыемнасцей і непрадказальныя вынікі. «Дыпламатыя браняносцаў» была навінкай амерыканскай дзяржаўнай палітыкі, аднак, нягледзячы на некаторыя поспехі, у канчатковым выніку аказалася вялікім расчараваннем.

Брытанскі гісторык Рычард Хау (англ.: Richard Hough) у апублікаванай у 1966 годзе кнізе адзначаў высокі кошт дрэдноўтаў і здзіўляўся, як амерыканскім палітыкам прыйшло ў галаву купіць гэтыя караблі, не кажучы ўжо пра тое, каб утрымліваць іх потым доўгія гады. Хау задаваўся пытаннем аб сапраўдных мэтах куплі бразільскіх караблёў, бо лічыў, што ў той час адносіны Бразіліі з Аргенцінай і Чылі былі дастаткова добрымі. На думку гісторыка, адзінымі пераможцамі ў гонцы сталі зброевыя кампаніі, якія ўдзельнічалі ў пабудове караблёў[149].

Лацінаамерыканскі гісторык Роберт Шэйна (англ.: Robert Scheina) прысвяціў дрэдноўтнай гонцы раздзел у сваёй кнізе Latin America: A Naval History, 1810—1987, апублікаванай у 1987 годзе. Гэтая праца стала адной з першых спроб усебаковага разгляду лацінаамерыканскай ваенна-марской гісторыі, аднак у той жа час падвергнулася крытыцы за спробу ахапіць занадта многае. Апісанне дрэдноўтнай гонкі суседнічала з шырокім выкладаннем не такіх даўніх падзей, заняўшы толькі сем старонак супраць пяцідзесяці пяці[150]. Шэйна завяршыў главу невялікім заключэннем, у якім упамянуў «урокі», атрыманыя трыма краінамі. Як і Хау, Шэйна адзначыў празмерна высокі кошт караблёў. Акрамя таго, Шэйна адзначаў, што баявая каштоўнасць паўднёваамерыканскіх дрэдноўтаў падала па меры таго, як марскія дзяржавы ўводзілі ў строй новыя і больш дасканалыя караблі. Нарэшце, гісторык упамянуў аб станоўчым міжнародным эфекце, які выліўся ў форму ваенных саюзаў, аднак гэты эфект таксама памяншаўся па меры ўводу ў строй больш сучасных лінейных караблёў[151].

Джонатан Грант (англ.: Jonathan A. Grant) вывучыў акалічнасці многіх зброевых здзелак, заключаных у XIX і пачатку XX стагоддзя. Палова главы яго кнігі прысвечана паўднёваамерыканскай дрэдноўтнай гонцы, другая палова — грэка-атаманскай. На думку аўтара, абедзве дрэдноўтныя гонкі паказалі, што дэмакратызацыя грамадства не абавязкова вядзе да мірнага суіснавання: амерыканская гонка была развязана з падачы выбарных органаў улады. Апошняя акалічнасць паказала, што аднаасобныя лідары дзяржаў — не адзіныя, хто дбае аб рэгіянальным дамінаванні. Грант лічыў паўднёваамерыканскую гонку адным з вынікаў нацыяналістычных і імперскіх амбіцый, якія прымушаюць дзяржавы дамагацца прэстыжу, роўна як і вынікам агрэсіўнай гандлёвай палітыкі зброевых кампаній[152].

Бразільскі гісторык Жаан Раберта Марцінс Філья (парт.: João Roberto Martins Filho) выкарыстаў брытанскія і бразільскія архівы ў працы над кнігай A marinha brasileira na era dos encouraçados, 1895—1910 («Бразільскі флот у эпоху дрэдноўтаў»). Аўтар паказаў, што бразільскі флот не быў гатовы да выкарыстання сучасных караблёў. Бразільцы прыклалі шмат намаганняў для куплі караблёў, аднак не паклапаціліся аб належнай падрыхтоўцы экіпажаў (трэць усіх маракоў флоту) і якасным абслугоўванні тэхнікі, вынікам чаго стала немагчымасць паўнавартаснага выкарыстання дрэдноўтаў неўзабаве пасля ўводу іх у строй[153]. Акрамя таго, умовы службы на новых караблях не спалучаліся з шырока распаўсюджанымі ў той час на флоце цялеснымі пакараннямі, што прывяло да Паўстання бізуноў[154].

Паўднёваамерыканскія дрэдноўты[правіць | правіць зыходнік]

Дрэдноўт Краіна Водазмяшчэнне Галоўны калібр Верф Закладзены Спушчаны Дабудаваны Лёс
«Мінас Жэрайс» Бразілія 19 281 т 12 × 12-дм/45 Armstrong Whitworth 17 красавіка 1907 года 10 верасня 1908 года студзень 1910 года Пушчаны на злом у 1954 году
«Сан-Паўлу» Бразілія 19 105 т Vickers 30 красавіка 1907 года 19 красавіка 1909 года ліпень 1910 года Затануў у лістападзе 1951 года пры буксіроўцы да месца утылізацыі
«Рыа-дэ-Жанейра» БразіліяТурцыяВялікабрытанія 27 850 т 14 × 12-дм/45 Armstrong 14 верасня 1911 года 22 снежня 1913 года жнівень 1914 года Куплены Асманскай імперыяй у 1913 годзе; рэквізаваны Вялікабрытаніяй у 1914 годзе; пушчаны на злом у 1924 годзе
«Рыачуэла» Бразілія 30 500 т 8 × 15-дм/45 Заказ адменены пасля пачатку Першай сусветнай вайны
«Рывадавія» Аргенціна 27 900 т 12 × 12-дм/50 Fore River 25 мая 1910 года 26 жніўня 1911 года студзень 1914 года Пушчаны на злом у 1959 годзе
«Марэна» Аргенціна 9 ліпеня 1910 года 23 верасня 1911 года люты 1915 года Пушчаны на злом у 1957 годзе
«Альмірантэ Латорэ» ЧыліВялікабрытанія 28 600 т 10 × 14-дм/45 Armstrong 27 лістапада 1911 года 27 лістапада 1913 года кастрычнік 1915 года Куплены Вялікабрытаніяй у 1914 годзе; куплены Чылі ў 1920 годзе; пушчаны на злом у 1959 годзе
«Альмірантэ Кахрейн» ЧыліВялікабрытанія 20 лютага 1913 года 8 чэрвеня 1918 года люты 1924 года Куплены Вялікабрытаніяй у 1914 годзе; дабудаваны як авіяносец; затоплены 11 жніўня 1942 года
Параўнальныя тактыка-тэхнічныя характарыстыкі
«Мінас Жэрайс»[155] «Рывадавія»[156] «Рыа-дэ-Жанейра»[157] «Альмірантэ Латорэ»[158]
Поўнае водазмяшчэнне, т 21 200 30 600 27 500 32 120
Артылерыя галоўнага калібру 12 × 305-мм/45 12 × 305-мм/50 14 × 305-мм/45 10 × 356-мм/45
Супрацьмінны калібр 22 × 120-мм/50 12 × 152-мм/50
16 × 102-мм/50
20 × 152-мм/50 16 × 152-мм/50
Бартавое браніраванне, галоўны пояс мм 229 254—305 100—250 100—230
Браніраванне палуб, мм 25—65 51 40—75 25—100
Браніраванне веж ГК, мм 229—305 305 до 250 до 250
Энергетычная ўстаноўка парамашынная,
23 500 л. с.
паратурбінная,
40 000 л. с.
паратурбінная,
45 000 л. с.
паратурбінная,
37 000 л. с.
Максімальная хуткасць, вузлоў 21 22,5 22 22,75


Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Scheina, 1987, pp. 45—46
  2. Garrett, 1985, pp. 85—87
  3. Scheina, 1987, pp. 45—49, 297—298, 347
  4. Scheina, 1987, pp. 49—52
  5. Grant, 2007, p. 146
  6. Grant, 2007, p. 148
  7. Martins, 2010, pp. 56, 67
  8. 8,0 8,1 8,2 Livermore, 1944, p. 32
  9. 9,0 9,1 Topliss, 1988, p. 240
  10. 10,0 10,1 10,2 10,3 Scheina, Brazil, 1984, p. 403
  11. Love, 2012, p. 16
  12. 12,0 12,1 Sondhaus, 2001, p. 216
  13. Love, 2012, p. 14
  14. 14,0 14,1 14,2 14,3 14,4 Scheina, 1987, p. 80
  15. Martins, 2010, pp. 80, 128
  16. English, 1984, p. 108
  17. Grant, 2007, p. 147
  18. Martins, 2010, pp. 75, 78
  19. Martins, 2010, p. 80
  20. Topliss, 1988, pp. 240–246
  21. 21,0 21,1 21,2 21,3 21,4 Livermore, 1944, p. 33
  22. 22,0 22,1 Grant, 2007, p. 152
  23. New Era in the Americas (англ.) , Boston Evening Transcript (1906-11-17). Праверана 18 лістапада 2012.
  24. 24,0 24,1 Scheina, 1987, p. 81
  25. Journal of the ASNE, 1909, p. 883
  26. Love, 2012, pp. 16–17
  27. Topliss, 1988, p. 246
  28. A Dreadnought For Brazil (англ.) , The New York Times (1907-03-5). Праверана 18 лістапада 2012.
  29. British & Foreign (англ.) , Poverty Bay Herald (1907-03-6). Праверана 18 лістапада 2012.
  30. Brazilian Navy (англ.) , Argus (1907-03-07). Праверана 18 лістапада 2012.
  31. "The Large Order for Foreign Battleships, " Times (London), 28 August 1907, 8f;
  32. Brazil Arming (англ.) , The Sydney Morning Herald (1907-08-29). Праверана 18 лістапада 2012.
  33. 33,0 33,1 Трубицын, 1998, с. 6
  34. "The Mystery of the Great Brazilian Dreadnoughts, " World’s Work, 10867.
  35. Breyer, 1973, p. 320
  36. Scheina, Brazil, 1984, p. 404
  37. Love, 2012, p. 15
  38. Sondhaus, 2001, pp. 227—28
  39. Haag, 1984, p. 404
  40. Martins, A marinha brasileira, 144-50; Martins, «Colossos do mares», 77; Mead, "Reaction, " 238; "The Mystery of the Great Brazilian Dreadnoughts, " World’s Work, 10867; "British-Brazilian Warships, " Navy, 11; "The Warships for Brazil, " Times (London), 14 July 1908, 8c; "The Brazilian Battleships, " Japan Weekly Mail, 5 September 1908, 288.
  41. Scheina, Brazil, 2009, p. 89
  42. Topliss, "Brazilian Dreadnoughts, " 246; "Naval and Military Intelligence, " Times (London), 22 March 1908, 9e; "Naval Policy, " Times (London), 24 March 1908, 6e; "Battleships for Brazil, " Times (London), 12 May 1908, 4d; "The Warships for Brazil, " Times (London), 14 July 1908, 8c; "Naval and Military Intelligence, " Times (London), 18 July 1908, 12c; "British and Foreign News, « Evening Post (Wellington), 12 September 1908, 13.
  43. »May Take Brazil’s Ships, Day (New London), 19 March 1909, 7; "The Brazilian Battleships, " Times (London), 23 March 1909, 6d; "House of Commons, " Times (London), 23 March 1909, 12a; "The Brazilian Battleships, " Times (London), 25 March 1909, 7b; "The Naval Scare, " Sydney Mail, 24 March 1909, 24; "England’s Power on the Sea Safe, " New York Herald, 25 March 1909, 9.
  44. "The Brazilian Battleships, « Times (London), 25 March 1909, 7b.
  45. Трубицын, 1998, с. 3
  46. Martins, 2010, p. 76
  47. Hough, Dreadnought, 1975, p. 72
  48. Scheina, Argentina, 1984, p. 400
  49. Heinsfeld, pp. 3–4
  50. »A Message From Garcia, « Boston Evening Transcript, 4 June 1910, 3.
  51. Heinsfeld, p. 1
  52. Topliss, 1988, p. 247
  53. »Brazil’s Armament, No Menace, but Expresses Sovereignty, " New York Herald, 10 September 1908, 9.
  54. Grant, Rulers, Guns, and Money, 156; Livermore, "Battleship Diplomacy, " 33; "Argentina’s Defense, " Argus, 29 August 1908, 20; "Brazil and Argentina May Fight, " Pittsburg Press
  55. Livermore, "Battleship Diplomacy, " 33; "Argentina and Brazil, " Sydney Morning Herald, 1 October 1908, 7; "Battleships for Argentina, " Sydney Morning Herald, 20 November 1908, 7.
  56. Hough, Big Battleship, 19; Livermore, "Battleship Diplomacy, " 33; Di Biassi, «Ley de Armamento Naval Nº 6283»; "Dreadnoughts for Argentina, « Sydney Morning Herald, 21 December 1908, 7.
  57. 57,0 57,1 57,2 Scheina, 1987, p. 83
  58. »Argentina’s Plans Changed, " New York Times, 5 December 1909, C2.
  59. Hough, The Big Battleship, 1966, p. 21
  60. Hough, The Big Battleship, 1966, p. 22
  61. Livermore, 1944, p. 39
  62. Livermore, 1944, p. 44
  63. 63,0 63,1 63,2 63,3 63,4 Livermore, 1944, p. 45
  64. Livermore, 1944, pp. 44—45
  65. Topliss, 1988, pp. 249, 254
  66. Grant, 2007, pp. 146—147
  67. Livermore, 1944, pp. 40—41
  68. "Acorazado Almirante Latorre, " Unidades Navales.
  69. Scheina, 1987, p. 138
  70. Livermore, 1944, pp. 41—42
  71. Scheina, Peru, 1984, pp. 409—410
  72. Scheina, Ecuador, 1984, p. 414
  73. Scheina, Uruguay, 1984, pp. 424—25
  74. Scheina, Venezuela, 1984, p. 425
  75. Scheina, Naval History, 321; Scheina, "Brazil, " 404; Topliss, "Brazilian Dreadnoughts, « 249; „Minas Geraes I,“ Serviço de Documentação da Marinha — Histórico de Navios; „São Paulo I,“ Serviço de Documentação da Marinha — Histórico de Navios.
  76. »Launch Greatest Warships, " New York Times, 11 September 1908, 5; "Launch Brazil’s Battleship, " New York Times, 20 April 1909, 5.
  77. "The Brazilian Battleship, " United States Artillery, 185-88; "The Brazilian Battleship, " Scientific American, 240-41; "The Minas Geraes, " Times (London), 6 January 1910, 4d.
  78. "Trials of the Sao Paulo, " Times (London), 3 June 1910, 7c; "Gun Trials of the Sao Paulo, « Times (London), 4 June 1910, 9b.
  79. »Argentine Navy; Dreadnought Orders, " Evening Post (Wellington), 23 March 1910, 4.
  80. Scheina, "Argentina, " 401; "Launch Rivadavia, Biggest Battleship, " New York Times, 27 August 1911, 7.
  81. Scheina, "Argentina, " 401; "Moreno Launched For Argentine Navy, « New York Times, 24 September 1911, 12.
  82. »Rivadavia Towed Here, " New-York Tribune, 8 August 1913, 4; "The Rivadavia Delayed, " New York Times, 24 August 1914, 7; "New Battleship Disabled, " New York Times, 3 November 1914, 18.
  83. Scheina, "Argentina, " 401; "Dreadnought Row Ended, « New York Times, 21 February 1915, 1.
  84. »Battleship Sinks Barge, " New York Times, 28 March 1915, 5; "The Moreno Again Ashore, " New York Times, 16 April 1915, 8; "Argentine Ship Afloat, " New York Times, 17 April 1915, 6.
  85. Burt, 1986, p. 240
  86. Gill, Professional Notes, 1, 1914, p. 193
  87. Scheina, Naval History, 321; Parkes, British Battleships, 605; Burt, British Battleships, 231, 240; Preston, "Great Britain, " 37; "British Navy Gains, " New York Times, 7 December 1918, 14.
  88. Preston, Great Britain, 1984, p. 37
  89. Scheina, Naval History, 321; Burt, British Battleships, 240; "The Chilean Dreadnought Almirante Latorre, " Journal of the American Society of Naval Engineers, 317.
  90. 90,0 90,1 Preston, Great Britain, 1984, p. 70
  91. Topliss, 1988, pp. 247—249
  92. Topliss, 1988, pp. 254—257, 260, 263—264, 268
  93. Topliss, 1988, p. 269
  94. Sheina, 1987, pp. 81—82
  95. Martin, 1967, p. 37
  96. Topliss, 1988, p. 280
  97. Topliss, 1988, p. 284
  98. Vanterpool, 1969, p. 140
  99. Martin, 1967, pp. 36—37
  100. Козлов, 2008, p. 284
  101. Topliss, 1988, с. 7
  102. Turkish Navy (англ.) , Sydney Morning Herald (1913-12-31). Праверана 20 лістапада 2012.
  103. Topliss, 1988, pp. 284, 286
  104. Sheina, 1987, p. 321
  105. Morgan, 2003, pp. 36—37
  106. José Paranhos, Baron of Rio Branco, in Edmar Morel, A Revolta da Chibata 4th ed. (Rio de Janeiro: Edições Graal, 1986), 13
  107. Morgan, 2003, p. 37
  108. Love, 2012, pp. 66—72
  109. Morgan, 2003, pp. 33, 36—37
  110. Morgan, 2003, p. 41
  111. Love, 2012, pp. 29—47
  112. Morgan, 2003, pp. 40—46
  113. Grant, 2007, pp. 158—159
  114. 114,0 114,1 114,2 Grant, 2007, p. 159
  115. 115,0 115,1 Grant, 2007, p. 160
  116. Topliss, 1988, p. 283
  117. 117,0 117,1 117,2 117,3 Topliss, 1988, pp. 285—286
  118. Sturton, 1970, p. 205
  119. Livermore, "Battleship Diplomacy, " 46-47; Hislam, "Century of Dreadnoughts, " 146; "Turkey and Greece; Purpose of Dreadnoughts, " Poverty Bay Herald, 2 January 1914, 3; "Argentine Pride Outweighs $6,000,000 Profit Greece Offers for Moreno, " New-York Tribune, 27 April 1913, 3.
  120. Argentine Pride Outweighs $6,000,000 Profit Greece Offers for Moreno (англ.) , New-York Tribune (1913-04-27). Праверана 20 лістапада 2012.
  121. Livermore, 1944, p. 47
  122. Gill, "Professional Notes, " 934; "Turkey Threatened with Another War, " New-York Tribune, 2 November 1913, 12.
  123. Scheina, 1987, p. 86
  124. Hough, The Big Battleship, 1966, p. 19
  125. Massie, 2003, p. 22
  126. 126,0 126,1 English, 1984, p. 110
  127. Robinson, 1936, p. 1717
  128. Sheina, 1987, pp. 135—136
  129. 129,0 129,1 129,2 Livermore, 1944, p. 48
  130. Whitley, 1998, p. 27
  131. Topliss, 1988, p. 289
  132. Whitley, 1998, p. 29
  133. Breyer, 1973, p. 321
  134. Sheina, 1987, pp. 136—137
  135. Sheina, 1987, p. 327
  136. English, 1984, pp. 38—39
  137. Brown, 1973, p. 251
  138. Somervell, 1984, pp. 393—394
  139. Sheina, 1987, p. 139
  140. English, 1984, p. 148
  141. 141,0 141,1 Whitley, 1998, p. 33
  142. Sheina, 1987, pp. 112—114
  143. Sater, The Abortive Kronstadt, 1980, pp. 240—253
  144. 144,0 144,1 English, 1984, p. 149
  145. Sheina, 1987, p. 164
  146. «São Paulo I,» Serviço de Documentação da Marinha — Histórico de Navios; "E São Paulo, " Navios De Guerra Brasileiros.
  147. "E Minas Geraes, " Navios De Guerra Brasileiros.
  148. Whitley, 1998, pp. 21—22
  149. Hough, The Big Battleship, 1966, pp. 16—17
  150. Scheina, 1987, pp. 80—87, 234—289
  151. Scheina, 1987, pp. 86—879
  152. Grant, 2007, pp. 187—188; 237—242
  153. Martins, 2010, p. 201
  154. Haag, 1984, p. 85
  155. Conways, 1984, p. 404
  156. Conways, 1984, p. 401
  157. Conways, 1984, p. 405
  158. Conways, 1984, p. 408

Каментарыі[правіць | правіць зыходнік]

  1. У прыватнасці, Брытанія імпартавала аргенцінскае збожжа і чылійскую салетру.
  2. У Аргенціне не знайшлося кранаў, здольных падняць вежы з артылерыяй галоўнага калібра, з-за чаго іх пакінулі на крэйсерах, а ўсе астатнія гарматы знялі.
  3. Чылійскі ваенны танаж складаў 37488 тон, аргенцінскі — 34977 тон, бразільскі — 28105 тон (Livermore, Battleship Diplomacy, p. 32).
  4. Існуюць іншыя версіі з'яўлення гэтых грошай у Турцыі. Згодна з Трубіцыным, Турцыя заняла грошы ў Германіі. Згодна з Оскарам Парксам, «грошы былі сабраны па падпісцы ўзрушаным турэцкім грамадствам».
  5. Жаласны стан бразільскіх лінкараў паказаў сябе у 1917 годзе. Бразілія, якая выступіла на баку Антанты, прапаноўвала Вялікабрытаніі ўключыць абодва дрэдноўты ў склад Гранд-Фліт, аднак брытанцы адмовіліся з прычыны таго, што караблі знаходзяцца ў дрэнным тэхнічным стане, а прыборы кіравання агнём безнадзейна састарэлі. У чэрвені 1918 «Сан-Паўлу» накіраваўся на рамонт у ЗША, аднак па дарозе ў яго неяк зламаліся 14 з 18 катлоў

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

На рускай мове[правіць | правіць зыходнік]

  • Козлов Б.В. Линейные корабли «Эджинкорт», «Канада» и «Эрин». 1910-1922 гг — СПб.: Р. Р Муниров, 2008. — 80 с. — ISBN 978-5-98830-030-4.
  • Трубицын, С. Б. Линкоры второстепенных морских держав — СПб., 1998. — 64 с. — ISBN 5-00-001688-2.

На іншых мовах[правіць | правіць зыходнік]

  • Breyer, Siegfried Battleships and Battle Cruisers, 1905—1970 — Garden City, NY: Doubleday, 1973.
  • Brown, David HMS Eagle // Profile Warship / Antony Preston — Windsor, UK: Profile Publishing, 1973. — P. 249—272. — ISBN 1754-4459.
  • Budzbon, Przemysław Russia // Conway's All the World's Fighting Ships: 1906–1921 / Gardiner, Robert and Randal Gray, eds — Annapolis, MD: Naval Institute Press, 1984. — P. 291—325. — ISBN 0-87021-907-3.
  • Burt, R. A. British Battleships of World War One — Annapolis, MD: Naval Institute Press, 1986. — ISBN 0-87021-863-8.
  • Campbell, N. J. M. Germany // Conway's All the World's Fighting Ships: 1906–1921 / Gardiner, Robert and Randal Gray, eds — Annapolis, MD: Naval Institute Press, 1984. — P. 134—189. — ISBN 0-87021-907-3.
  • Encyclopædia Britannica — 11. — Cambridge: Cambridge University Press, 1910–1911.
  • English, Adrian J. Armed Forces of Latin America — London: Jane's Publishing Inc., 1984. — ISBN 0-7106-0321-5.
  • Gardiner, Robert and Randal Gray, eds. Conway's All the World's Fighting Ships: 1906–1921 — Annapolis, MD: Naval Institute Press, 1984. — ISBN 0-87021-907-3.
  • Grant, Jonathan A. Rulers, Guns, and Money: The Global Arms Trade in the Age of Imperialism — Cambridge, MA: Harvard University Press, 2007. — ISBN 0-674-02442-7.
  • Hough, Richard Dreadnought: A History of the Modern Battleship = First published in 1964 by Michael Joseph and Macmillan Publishing — New York: Macmillan Publishing, 1975.
  • Hough, Richard The Big Battleship — London: Michael Joseph, 1966.
  • Love, Joseph L. The Revolt of the Whip — Stanford, CA: Stanford University Press, 2012. — ISBN 0-8047-8109-5.
  • Mach, Andrzej V. Greece // Conway's All the World's Fighting Ships: 1906–1921 / Gardiner, Robert and Randal Gray, eds — Annapolis, MD: Naval Institute Press, 1984. — P. 382—387. — ISBN 0-87021-907-3.
  • Martin, Percy Allen Latin America and the War — Gloucester, MA: Peter Smith, 1967.
  • Martins Filho, João Roberto A marinha brasileira na era dos encouraçados, 1895–1910 — Rio de Janeiro: Fundãçao Getúlio Vargas, 2010. — ISBN 8-5225-0803-8.
  • Massie, Robert K. Castles of Steel: Britain, Germany, and the Winning of the Great War at Sea — New York: Random House, 2003. — ISBN 0-679-45671-6.
  • Morgan, Zachary R. The Revolt of the Lash, 1910 // In Naval Mutinies of the Twentieth Century: An International Perspective / Christopher M. Bell and Bruce A. Elleman — Portland, Oregon: Frank Cass Publishers, 2003. — P. 32—53. — ISBN 0-7146-8468-6.
  • Parkes, Oscar British Battleships — Annapolis, MD: Naval Institute Press, 1990. — ISBN 1-55750-075-4.
  • Preston, Antony Great Britain // Conway's All the World's Fighting Ships: 1906–1921 / Gardiner, Robert and Randal Gray, eds — Annapolis, MD: Naval Institute Press, 1984. — P. 1—104. — ISBN 0-87021-907-3.
  • Scheina, Robert L. Argentina // Conway's All the World's Fighting Ships: 1906–1921 / Gardiner, Robert and Randal Gray, eds — Annapolis, MD: Naval Institute Press, 1984. — P. 400—403. — ISBN 0-87021-907-3.
  • Scheina, Robert L. Brazil // Conway's All the World's Fighting Ships: 1906–1921 / Gardiner, Robert and Randal Gray, eds — Annapolis, MD: Naval Institute Press, 1984. — P. 403—407. — ISBN 0-87021-907-3.
  • Scheina, Robert L. Ecuador // Conway's All the World's Fighting Ships: 1906–1921 / Gardiner, Robert and Randal Gray, eds — Annapolis, MD: Naval Institute Press, 1984. — P. 409—410. — ISBN 0-87021-907-3.
  • Scheina, Robert L. Latin America: A Naval History, 1810–1987 — Annapolis, MD: Naval Institute Press, 1987. — ISBN 0-87021-295-8.
  • Scheina, Robert L. Peru // Conway's All the World's Fighting Ships: 1906–1921 / Gardiner, Robert and Randal Gray, eds — Annapolis, MD: Naval Institute Press, 1984. — P. 414. — ISBN 0-87021-907-3.
  • Scheina, Robert L. Uruguay // Conway's All the World's Fighting Ships: 1906–1921 / Gardiner, Robert and Randal Gray, eds — Annapolis, MD: Naval Institute Press, 1984. — P. 424—425. — ISBN 0-87021-907-3.
  • Scheina, Robert L. Venezuela // Conway's All the World's Fighting Ships: 1906–1921 / Gardiner, Robert and Randal Gray, eds — Annapolis, MD: Naval Institute Press, 1984. — P. 425. — ISBN 0-87021-907-3.
  • Sondhaus, Lawrence Naval Warfare, 1815–1914 — London: Routledge, 2001. — ISBN 0-415-21477-7.
  • Whitley, M. J. Battleships of World War Two: An International Encyclopedia — Annapolis, MD: Naval Institute Press, 1998. — ISBN 1-55750-184-X.

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Brazil // Journal of the American Society of Naval Engineers. — 1909. — № 3. — С. 833—836. — ISSN 0099-7056.
  • British-Brazilian Warships // Navy (Washington). — 1908. — № 1. — С. 11—12.
  • de Almeida, Francisco Eduardo Alves Resenha: A marinha brasileira na era dos encouraçados, 1895-1910 // Revista da Escola de Guerra Naval. — 2010. — № 15. — С. 163—164. — ISSN 1809-3191.
  • Garrett, James L. The Beagle Channel Dispute: Confrontation and Negotiation in the Southern Cone // Journal of Interamerican Studies and World Affairs 27. — 1985. — № 3. — ISSN 0022-1937.
  • Gill, C. C. Professional Notes // Proceedings. — 1914. — № 1. — С. 186—272. — ISSN 0041-798X.
  • Gill, C. C. Professional Notes // Proceedings. — 1914. — № 3. — С. 835—947. — ISSN 0041-798X.
  • Haag, Carlos O Almirante Negro e seu Encouraçado Prateado // Pesquisa FAPESP. — 2009. — № 12. — С. 84—89.
  • Heinsfeld, Adelar Falsificando telegramas: Estanislau Severo Zeballos e as relações Brasil-Argentina no início século XX // Vestígios do passado: a história e suas fontes.
  • Hislam, Percival A. A Century of Dreadnoughts // Scientific American. — № 9. — С. 146—147. — ISSN 0036-8733.
  • Kaldis, William Peter Background for Conflict: Greece, Turkey, and the Aegean Islands, 1912–1914 // Journal of Modern History. — 1979. — № 2. — ISSN 0022-2801.
  • Lambuth, David The Naval Comedy and Peace Policies in Brazil // Independent. — 1910.
  • Livermore, Seward W. Battleship Diplomacy in South America: 1905–1925 // Journal of Modern History 16. — 1944. — № 1. — С. 31—48. — ISSN 0022-2801.
  • Livermore, Seward W. The American Navy as a Factor in World Politics, 1903–1913 // American Historical Review. — 1958. — № 4. — ISSN 1937-5239.
  • Martins Filho, João Roberto Colossos do mares // Revista de História da Biblioteca Nacional. — 2007. — № 27. — С. 74—77. — ISSN 1808-4001.
  • Mead, Edwin D. Reaction in South America // Advocate of Peace. — 1908. — № 10. — С. 238—241.
  • Montenegro, Guillermo J. An Argentinian Naval Buildup in the Disarmament Era: The Naval Procurement Act of 1926 // Universidad del Centro de Estudios Macroeconómicos de Argentina.
  • Mystery of the Brazilian 'Dreadnoughts // Literary Digest. — 1908. — № 4. — С. 102—103.
  • Robinson, Walton L. The Brazilian Navy in the World War // Proceedings. — 1936. — № 12. — С. 1712—1720. — ISSN 0041-798X.
  • Sater, William F. Review of Latin America: A Naval History, 1810–1987 // Hispanic American Historical Review. — 1988. — № 3. — ISSN 0018-2168.
  • Sater, William F. The Abortive Kronstadt: The Chilean Naval Mutiny of 1931 // Hispanic American Historical Review. — 1980. — № 2. — С. 239—268.
  • Somervell, Philip Naval Affairs in Chilean Politics, 1910–1932 // Journal of Latin American Studies. — 1984. — № 2. — С. 381—402. — ISSN 1469-767X.
  • Sturton, Ian Re: The Riachuelo // Warship International. — 1970. — № 3. — С. 205. — ISSN 0043-0374.
  • The Brazilian Battleship Minas Geraes // Journal of the United States Artillery. — 1910. — № 2. — С. 179—188. — ISSN 0097-3785.
  • The Brazilian Battleship Minas Geraes // Scientific American. — 1910. — № 12. — С. 240—241. — ISSN 0036-8733.
  • The Brazilian Dreadnoughts // International Marine Engineering. — 1908. — № 8. — С. 362—363. — ISSN 0272-2879.
  • The Brazilian 'Dreadnoughts // Navy (Washington). — 1908. — № 6. — С. 13—14.
  • The Chilean Dreadnought Almirate Latorre // Journal of the American Society of Naval Engineers. — 1914. — № 1. — С. 317—318. — ISSN 0099-7056.
  • The Mystery of the Great Brazilian Dreadnoughts // World's Work. — 1909. — № 1.
  • Topliss, David The Brazilian Dreadnoughts, 1904–1914 // Warship International 25. — 1988. — № 3. — С. 240—289. — ISSN 0043-0374.
  • The Reported Purchase of Battleships // Navy (Washington). — 1908. — № 8.
  • Vanterpool, Alan The Riachuelo // Warship International. — 1969. — № 2. — С. 140—141. — ISSN 0043-0374.
  • Waddell, D. A. G. Review of Latin America: A Naval History, 1810–1987 // Journal of Latin American Studies. — 1988. — № 2. — ISSN 0022-216X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • E Minas Geraes (парт.) . Navios De Guerra Brasileiros. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2013. Праверана 20 лістапада 2012.
  • E Rio de Janeiro (парт.) . Navios De Guerra Brasileiros. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2013. Праверана 20 лістапада 2012.
  • E São Paulo (парт.) . Navios De Guerra Brasileiros. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2013. Праверана 20 лістапада 2012.