Паўднёвая Тарава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Паўднёвая Тарава
Teinainano Urban Council
South Tarawa (map within Tarawa Atoll).png
Чырвоным колерам вылучана Паўднёвая Тарава
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Плошча
15,76 км²
Вышыня цэнтра
3 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
болей 40 тысяч чалавек (2005)
Паўднёвая Тарава на карце Кірыбаці ±
Паўднёвая Тарава (Кірыбаці)
Паўднёвая Тарава
Паўднёвая Тарава (Астравы Гілберта)
Паўднёвая Тарава

Паўднёвая Тарава (англ.: South Tarawa) або Гарадскі савет Тэінаінана (англ.: Teinainano Urban Council) — афіцыйная сталіца мікранезійскай дзяржавы Кірыбаці, размешчаная на атоле Тарава. Колькасць насельніцтва - 40311 чалавек (2005). Шчыльнасць насельніцтва - 2578 чал. на км².

Паўднёвая Тарава складаецца з чатырох гарадскіх муніцыпалітэтаў, у якіх размешчаны розныя дзяржаўныя ўстановы і асноўныя прадпрыемствы краіны: Бетыё (англ.: Betio), Баірыкі (англ.: Bairiki), Банрыкі (англ.: Bonriki), Бікенібеу (англ.: Bikenibeu) (усе яны размешчаны на аднайменных астравах). Усе астравы Паўднёвай Таравы злучаныя паміж сабой мастамі і дамбамі. На востраве Бікенібеу знаходзіцца найбуйнейшы аэрапорт краіны, які прымае міжнародныя рэйсы з Фіджы, Науру, Маршалавых астравоў, ФШМ.