Паўднёва-Брэтанскі ўніверсітэт
Выгляд
| Паўднёва-Брэтанскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| фр.: Université Bretagne-Sud | |
| | |
| Арыгінальная назва | фр.: Université Bretagne-Sud |
| Міжнародная назва | англ.: Southern Brittany University |
| Заснаваны | 1995 |
| Студэнты | 9 477[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Лар’ян, Ван |
| Сайт | univ-ubs.fr |
Паўднёва-Брэтанскі ўніверсітэт (фр.: Université Bretagne-Sud) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Лар’ян і Ван.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт размешчаны ў дэпартаменце Марбіян у французскім рэгіёне Брэтань. Заснаваны ў 1995 годзе, ён з’яўляецца чацвёртым і самым маладым універсітэтам Брэтані. Шэсць кампанентаў універсітэта размешчаны ў кампусах у гарадах Лар’ян і Ван. З 2001 года ў Панціві створаны філіял Лар’янскага тэхналагічнага інстытута. Універсітэт з’яўляецца даволі шматпрофільным (сацыяльныя навукі, мастацтва, біялогія, хімія, права, эканоміка, менеджмент, геаграфія, гісторыя, IT, замежныя мовы, літаратура, матэматыка і інш.). Штогод ён навучае амаль 10 000 студэнтаў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт права, эканомікі і кіравання
- Факультэт літаратуры, моў і сацыяльна-гуманітарных навук
- Факультэт навук і інжынерыі
- Лар’янскі тэхналагічны інстытут
- Ванскі тэхналагічны інстытут
- Паўднёва-Брэтаньская нацыянальная вышэйшая інжынерная школа
Зноскі
- ↑ Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2019 — MENJ, 2019. — P. 161. — 408 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўднёва-Брэтанскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы