Паўднёва-Заходні нацыянальны парк
| Паўднёва-Заходні нацыянальны парк | |
|---|---|
| Southwest National Park | |
| Возера Педэр і востраў Скотс-Пік | |
|
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
| Размяшчэнне | Аўстралія, Тасманія |
| Найбліжэйшы горад | Хобарт |
| Плошча | 618,267 га |
| Дата заснавання | 1955 |
| Сайт | parks.tas.gov.au/explore… |
Паўднёва-Заходні нацыянальны парк або Саўт-Уэст (англ.: Southwest National Park) — нацыянальны парк у паўднёва-заходняй частцы Тасманіі ў 90 км на захад ад Хобарта[1].
У 1955 годзе быў утвораны нацыянальны парк Лейк-Педэр, які ўключаў возера Педэр і прылеглую да яго тэрыторыю[2]. У 1970-я гг. пасля будаўніцтва некалькіх плацін была затопленая вялікая тэрыторыя, і на месцы возера ўтварылася вадасховішча. Сёння тэрыторыя парку пашырана да ўзбярэжжа і займае плошчу 6182 км². Хоць першыя людзі тут жылі яшчэ 25 тыс. гадоў таму, прырода да гэтага часу адчувае малы ўплыў чалавека. Пераважаюць пусткі і лясы з паўднёвага буку і эўкаліпту. У нацыянальным парку жыве залацістабрухі травяны папугай, колькасць асобін якога ў дзікай прыродзе — 150—200 птушак. Расліннасць тыповая для вострава — эўкаліпт царскі і Ганна, атэрасперма, натафагус Канінгамам, Phyllocladus aspleniifolius, імхі, папараць.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саўт-Уэст // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 198. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Southwest National Park. Introduction Архівавана 23 студзеня 2018.
- ↑ Lake Pedder History Архівавана 12 студзеня 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Паўднёва-Заходні нацыянальны парк на Вікісховішчы |