Паўднёвыя Сандвічавы астравы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёвыя Сандвічавы астравы
англ. South Sandwich Islands
Востраў Брысталь. Выгляд з космасу
Востраў Брысталь. Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Колькасць астравоў13 
Найбуйнейшы востраўвостраў Мантэгю 
Агульная плошча310 км²
Найвышэйшы пункт1 310 м
Размяшчэнне
58°25′ пд. ш. 26°23′ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Паўднёвыя Сандвічавы астравы (Атлантычны акіян)
Паўднёвыя Сандвічавы астравы
Паўднёвыя Сандвічавы астравы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёвыя Са́ндвічавы астравы (англ.: South Sandwich Islands) — архіпелаг на поўдні Атлантыкі. Разам з востравам Паўднёвая Георгія складае частку брытанскай заморскай тэрыторыі Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы. Агульная плошча — 310 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Паўднёвыя Сандвічавы астравы фарміруюць дугу з 13 астравоў і скал, выцягнутую з поўдня на поўнач на 357 км. Яна знаходзіцца ў 557 км на паўднёвы захад ад вострава Паўднёвая Георгія і ў 1616 км на паўночны захад ад Антарктычнага паўвострава.

Маюць вулканічнае паходжанне. Гарыстыя, складзены пераважна базальтамі. Створаны меней за 5 млн гадоў таму ў выніку субдукцыі (напаўзання) тэктанічных пліт. Найвышэйшы пункт — гара Белінда (1310 м) на востраве Мантэгю — з’яўляецца пікам шчытавога вулкана. На іншых астравах ёсць стратавулканы. У раёне Паўднёвых Сандвічавых астравоў назіраюцца сталыя землятрусы.

Клімат субантарктычны прахалодны. Каля 80 % тэрыторыі астравоў пакрыты ледавікамі. Узімку падыход да берага ўскладнены з-за пакавага лёду.

Флора бедная. Жывёльны свет прадстаўлены пераважна птушкамі, у тым ліку пінгвінамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёвыя Сандвічавы астравы адкрыты ў 1775 г. брытанскай экспедыцыяй на чале з Джэймсам Кукам. Навуковыя даследаванні пачаліся ў XIX ст. Сярод найбольш вядомых даследчыкаў былі Фадзей Фадзеевіч Белінсгаўзен і Эрнэст Генры Шэклтан.

Вялікабрытанія афіцыйна далучыла Паўднёвыя Сандвічавы астравы да сваіх тэрыторый у Паўднёвай Атлантыцы ў 1908 г. У 1985 г. была створана асобная заморская тэрыторыя Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Астравы ненаселены, што абмяжоўвае іх эканамічную эксплуатацыю. У 1993 г. Вялікабрытанія стварыла вакол іх эксклюзіўную эканамічную марскую зону (12 — 200 марскіх міль).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]