Перайсці да зместу

Паўднёвы Пераходны Савет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёвы Пераходны Савет
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 4 мая 2017[1]
Дата скасавання 9 студзеня 2026[2][3]
Штаб-кватэра
Сайт stcaden.com

Паўднёвы Пераходны Савет — сепаратысцкі орган улады Еменскай Рэспублікі, створаны Паўднёвым рухам падчас вайны ў Емене ў 2017 годзе.

Створаны 4 красавіка 2017 года савет складаўся з 26 членаў на чале з Айдарусам аль-Зубаідзі (прэзідэнт), а таксама Хані Бін Брэйка (віцэ-прэзідэнт). ППС кіруе большай часткай тэрыторыі ў Паўднёвым Емене. Некаторыя з членаў ППС былі губернатарамі правінцый Далі, Шабва, Хадрамаут, Лахдж, Сакотра і Эль-Махра.

Парламент Поўдня

У канцы красавіка 2017 года губернатар правінцыі Адэн Айдарус аль-Зубаiдзi быў звольнены беглым прэзідэнтам Хадзі за нелаяльнасць і за падтрымку Паўднёвага руху. 3 мая ў Адэне былі праведзены буйныя мітынгі ў знак пратэсту супраць рашэння Хадзі. ППС быў утвораны ў маі 2017 года[4]. Праз дзень Хадзі назваў савет нелегітымным[5].

Пачынаючы з 28 студзеня 2018 года сепаратысты, лаяльныя да ППС, захапілі кантроль над будынкам урада Хадзі ў Адэне[6][7].

Прэзідэнт ППС Айдарус аль-Зубаiдзi абвясціў аб надзвычайным становішчы ў сталiцы і аб пачатку працэсу звяржэння ўлады Хадзі над Поўднем[8].

У ходзе бітвы за Адэн у 2018 годзе, ППС узяў кантроль над горадам.

9 студзеня 2026 года самараспушчаны пасля ўзяцця ўрадавымі войскамі Адэна[9].

Зноскі