Паўднёвы Тайланд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёвы Тайланд
тайск.: ภาคใต้
Краіна
Насельніцтва
  • 9 497 866 чал. (2022)
Плошча
  • 70 715,2 км²
Паўднёвы Тайланд на карце
Часавы пояс UTC+7
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёвы Тайланд (тайск.: ประเทศไทยภาคใต้) — рэгіён у Тайландзе, звязаны з Цэнтральным Тайландам перашыйкам Кра. Паўднёвы Тайланд знаходзіцца на Малайскім паўвостраве і займае плошчу 70 713 км². Самая вузкая частка паўвострава — перашыек Кра, па якім праходзіць паўночная мяжа Паўднёвага Тайланда. На заходнім узбярэжжы пераважаюць стромкія берагі, а ва ўсходняй частцы раскінуліся раўніны і рачныя даліны. Самая буйная рака — Тапі ў правінцыі Суратхані, басейн якой складае каля 8000 км² і займае прыкладна 10 % плошчы Паўднёвага Тайланда. У рэгіёне таксама працякаюць рэкі Патані, Саібуры, Крабі і Транг. Самае вялікае возера — Сангхла плошчай 1040 км². Ёсць вадасховішча Цзяо Лан плошчай 165 км². У правінцыі Суратхані знаходзіцца нацыянальны парк Каа Сок.

Самы высокі пункт — гара Кхаа Ланг вышынёй 1815 метраў над узроўнем мора.