Паўднёвы Тыперэры
| Паўднёвы Тыперэры | |
|---|---|
| ірл.: Tiobraid Árann Theas | |
| Краіна | |
| Статус | Графства |
| Уваходзіць у | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Дата ўтварэння | 1898 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
|
|
|
| Код аўтам. нумароў | TS |
| Афіцыйны сайт | |
Паўднёвы Тыперэры (Паўднёвы Рыдынг; англ.: South Tipperary; ірл.: Tiobraid Árann Theas) — адміністрацыйнае графства на поўдні Ірландыі. Уваходзіць у склад традыцыйнага (гістарычнага) графства Тыперэры ў правінцыі Манстэр на тэрыторыі Рэспублікі Ірландыі. Сталіца і найбуйнейшы горад — Клонмел. Насельніцтва 79 тыс. чалавек (2002).
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Графства размешчана на поўдні Ірландыі ў даліне ракі Шур. Разам з Паўночным Тыперэры яно ўваходзіць у склад гістарычнага аднайменнага графства. На поўдні і паўднёвым усходзе праходзіць адміністрацыйная граніца з графствамі Уотэрфард і Корк, на захадзе з Лімерыкам, а на ўсходзе з Кілкені.
Агульная плошча Паўднёвага Тыперэры складае 2257 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Графства Паўднёвы Тыперэры было ўтворана ў 1898 годзе, шляхам падзелу гістарычнага рэгіёна Тыперэры на дзве часткі. У новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы з'явіліся свае суд і органы кіравання. Аднак, шматлікія жыхары дагэтуль успрымаюць два графствы як адно цэлае, дзякуючы агульнай гісторыі дзвюх правінцый.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз тэрыторыю графства праходзіць чыгуначная галінка Корк — Турлес — Порт-Лііша; а таксама шаша нацыянальнага значэння — N8 (Корк — Кахір — Порт-Лііша); N24 (Уотэрфард — Клонмел — Тыперэры).
Найбліжэйшыя аэрапорты знаходзіцца ў суседніх графствах Уотэрфард, Корк і Клэр.
Ахова здароўя
[правіць | правіць зыходнік]
У Паўднёвым Тыперэры зафіксаваны самы нізкі паказчык дзіцячай смяротнасці ў краіне: 0,9 на 1000 немаўлятаў. Гэта супастаўна з паказчыкамі Паўночнага Тыперэры (2,9) і Дубліна (3,4).