Паўднёвы мост (Кіеў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паўднёвы мост
Південний міст у Києві, з Лівого берега.JPG
Каардынаты: 50°23′43,30″ пн. ш. 30°35′25,75″ у. д.HGЯO
Афіцыйная назва Південний мостовий перехід (укр.) 
Перасякае р. Дняпро
Месца размяшчэння Кіеў
Канструкцыя
Тып канструкцыі вантавы аднапралётны
Асноўны пралёт 270 м
Агульная даўжыня 1256 м
Шырыня моста 41 м
Вышыня канструкцыі 135 м
Палос руху 3+3, 2 шляха метро
Эксплуатацыя
Адкрыццё 25 снежня 1990 года
Карысныя спасылкі
на Яндэкс. Картах
на Картах Google
Commons-logo.svg Паўднёвы мост на Вікісховішчы

Паўднёвы мост (укр.: Півде́нний міст) — вантавы мост праз Дняпро у Кіеве, самы высокі мост Украіны[1]. Аўтар праекта і галоўны інжынер - Георгій Барысавіч Фукс[2], галоўны архітэктар праекта - Аляксей Яўгенавіч Гаўрылаў[3][4], вядучы інжынер праекта - Міхаіл Міхайлавіч Карнееў.

Даўжыня моста - 1256 м, шырыня - 41 м. Па мосце праходзіць Сырэцка-Пячэрская лінія Кіеўскага метро. Мост злучае Сапёрна-Слабодскую вуліцу, Сталічную шашы і Выдубічы (на правым беразе Дняпра) з праспектам Мікалая Бажана на левым беразе і з'яўляецца часткай аўтатрасы Е40, найкароткім шляхам злучае цэнтральную частку Кіева з Барыспалям - галоўным кіеўскім аэрапортам.

Будаўніцтва маста было пачата ў 1983 годзе, аўтамабільны рух па масту адкрыта 25 снежня 1990 года[5], рух цягнікоў метро - 30 снежня 1992 года. Мост лічыўся самым сучасным мостам СССР, на будаўніцтва было выдаткавана 112 мільёнаў рублёў (каля 200 мільёнаў даляраў).

Фатаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Масты Кіева

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ня праехаць: у Кіеве зноў чыняць Паўднёвы мост — Korrespondent.net(руск.) 
  2. Цэнтральны дзяржаўны навукова-тэхнічны архіў Украіны: Фукс Георгій Барысавіч (укр.) 
  3. Лепшыя масты свету: Еўропа (руск.) 
  4. Сайт гісторыя Кіева (укр.) 
  5. Мотлях П. Сёмы кідок праз Дняпро: [ Учора, а 14 гадзін 45 хвілін, у эксплуатацыю Паўднёвы маставы пераход ] // Вячэрні Кіеў. — 1990. — 26 снежня. (укр.)