Перайсці да зместу

Паўднёвы (пасёлак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Паўднёвы
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Паўднёвы (Беларусь)
Паўднёвы
Паўднёвы
Паўднёвы (Мінск)
Паўднёвы
Паўднёвы

Паўднёвы — колішні пасёлак у Мінску.

Узнік на пачатку 1950-ых як жылы пасёлак будаўнікоў, а затым і працаўнікоў канструктарскага бюро і вытворчасці колавых цягачоў МАЗ (ОКБ-1), непадалёк ад Магілёўскай шашы за паўднёвай ускраінай тэрыторыі Мінскага аўтазавода, адсюль і яго назва. Пасёлак складаўся з палутара дзясяткаў малапявярховых дамоў і будынка мясцовай крамы.

У 1957 годзе за пасёлкам быў пабудаваны Беларускі філіял Навукова-даследчага інстытута ліцейнай прамысловасці і яго вопытны завод (сення ААТ БелНДІЛіт). Так сама, каля пасёлка знаходзіўся Беларускі філіял Навукова-даследчага інстытута аўтамабільнай прамысловасці (БелНДІАўтапром) і яго вопытны завод .

У 1963 годзе паблізу прайшла Мінская кальцавая аўтадарога. Пазней, у пасёлак быў пушчаны гарадскі аўтобус маршрута нумар 21 "Маладзежны пасёлак - Паўдневы пасёлак".

Жылевая частка пасёлка была знесена ў 1970-ыя гады ў сувязі з пашырэннем Паўднёвай часткі Мінскага аўтазавода і паляпшэннем жыллёвых умоваў жыхароў пасёлка. Зараз на гэтым месцы адзін з механа-зборных цэхоў Мінскага завода колавых цягачоў i адна з яго прахадных, а паблізу знаходзіца вуліца Машынабудаўнікоў.

Сам тапонім Паўночнага пасёлка існаваў прыкладна да пачатку 1980-ых гадоў. Так у телэфонным даведніку 1981 года адрэс Навукова-даследчых інстытутаў ляцця і аўтамабільнай прамысловасці быў без вуліцы (вуліца Машынабудаўнікоў яшчэ не існавала), а толькі як Паўночны пасёлак. Верагодна і прыпынак аўтобуса нумар 17 на кальцавой аўтадарозе на прыканцы 1970-ых таксама меў такую ж назву.

  • Минск // Минск: Адресно-справочная книга / Метельчатая В.В., Хоревич М.И., Редько В.Д., Поттер В.А. — Мінск: "Полымя", 1981. — 224 с.