Паўлавіцкі сельсавет (Кіраўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўлавіцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Кіраўскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Паўлавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 345
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Па́ўлавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Паўлавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 2-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 8 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета з Добасненскага сельсавета перададзены вёскі Лешчанка і Падлешчанка[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 19 населеных пунктаў[2]. 22 сакавіка 2013 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Таццянін[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1345 чалавек[4], з іх 86,0 % — беларусы, 12,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 175. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Кировского районного Совета депутатов от 22 марта 2013 г. № 26-8 Об образовании населенных пунктов(недаступная спасылка)
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 10 верасня 2021.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.