Паўлавічы (Бярозаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Паўлавічы, Бярозаўскі раён)
Вёска
Паўлавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 83 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
Паўлавічы на карце Беларусі ±
Паўлавічы (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Паўлавічы (Бярозаўскі раён)
Паўлавічы (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Паўлавічы (Бярозаўскі раён)

Па́ўлавічы[1] (трансліт.: Paŭlavičy, руск.: Павловичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 23,5 км ад Бярозы, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1563 годзе ў Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Малецкага.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, падаравана Кацярынай II нашчадкам генерала-фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага. У 1864 годзе вёска ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1890 годзе побач з вёскай фальварак Паўловічы, які ўваходзіў у маёнтак Габрыелін і належаў памешчыку Аляксею Бажанаву. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі хлебазапасны магазін і ветраны млын; фальварак знаходзіўся ва ўладанні Бажанавай; былая карчма (у яе ж уладанні).

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малевіцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 8 воінаў-землякоў. З 14 красавіка 1960 года сельсавет у Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Малеч» (у 1979—1990 імя 60-годдзя Кампартыі Беларусі).

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на ўсход (з выхадам да чыгуначнага паўстанка Паўлавічы), да якой пад вострым вуглом прымыкае другая вуліца, арыентаваная з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе:
    • 1897 — 58 двароў, 367 жыхароў, у фальварку — 2 двары, 14 жыхароў, у былой карчме — 1 двор, 10 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1905 — 313 жыхароў, у фальварку — 4 жыхары.
    • 1924 — 21 будынак, 96 жыхароў.
    • 1970 — 278 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 47 двароў, 78 жыхароў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі пахаваны 6 савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1966 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

У Паўлавічах нарадзіўся дзед па бацькавай лініі Андрэя Макарэвіча — вясковы настаўнік Рыгор Андрэевіч Макарэвіч (1886—1947).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]