Паўла Дыбала
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Нарадзіўся |
15 лістапада 1993[1][2][…] (31 год) |
||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||
Рост | 177 см[3] | ||||||||||||
Вага | 70 кг[3] | ||||||||||||
Пазіцыя | нападаючы, паўабаронца, inside forward | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Па́ўла Дыба́ла (ісп.: Paulo Dybala; нар. 15 лістапада 1993) — аргенцінскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Рома» і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Праз дзеда мае польскія карані. Вылучаецца сваёй тэхнікай, бачаннем поля і майстэрствам у выкананні штрафных удараў.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў кар’еру ў мясцовым клубе «Інстытута» з Кордавы, дзе дэбютаваў у 2011 годзе ва ўзросце 17 гадоў. Здольнасць да атакуючай гульні і выдатны ўдар хутка зрабілі яго адным з самых перспектыўных маладых ігракоў краіны.
У 2012 годзе Дыбала пераехаў у Італію, далучыўшыся да клуба «Палерма». Праз тры гады, у 2015 годзе, Дыбала стаў іграком італьянскага «Ювентуса», дзе правёў самыя плённыя гады кар’еры. З клубам ён пяць разоў выйграваў чэмпіянат Італіі, некалькі разоў станавіўся ўладальнікам Кубка і Суперкубка краіны, а таксама дапамог камандзе дасягнуць фінала Лігі чэмпіёнаў 2017 года.
У 2022 годзе аргенцінец пакінуў «Ювентус» і падпісаў кантракт з «Ромай».
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Выступае за нацыянальную зборную Аргенціны, з якой здабыў Кубак Амерыкі 2021 года і стаў чэмпіёнам свету 2022 года.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Ювентус»:
- Чэмпіён Італіі: 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2016, 2017, 2018, 2021
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2015, 2018, 2020
Аргенціна:
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Paulo Dybala // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Paulo Dybala // FBref
- ↑ а б http://www.juventus.com/it/squadre/prima-squadra/attaccanti/paulo-dybala/index.php Праверана 4 ліпеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце «Ювентусу» (англ.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)