Паўль Когерман
Паўль Когерман | |
---|---|
эст.: Paul Nikolai Kogerman | |
![]() | |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта, палітык |
Дата нараджэння | 5 снежня 1891[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 ліпеня 1951[1] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Паўль Когерман (англ.: Paul Kogerman; 5 снежня 1891, Талін — 27 ліпеня 1951, Талін) — эстонскі хімік і заснавальнік сучасных даследаванняў гаручага сланца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1921 па 1936 год працаваў у Тартускім універсітэце. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі, прысвечанай тэрмічнаму распаду гаручых сланцаў, у 1922 годзе, ён стаў дацэнтам арганічнай хіміі. У 1925 годзе разам з Міхаэлем Вітліхам заснаваў лабараторыю па вывучэнні гаручых сланцаў, у тым жа годзе стаў прафесарам. У 1926 і 1933 гадах Когерман — запрошаны лектар у Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха, а ў 1927—1928 гадах — у Гарвардзе. У 1934 годзе ў Цюрыху праходзіць абарона яго доктарскай дысертацыі на тэму рэакцый аб’яднання і палімерызацыі дыенаў з ізаляванай падвойнай сувяззю.
З 1936 па 1941 год Кагерман — прафесар арганічнай хіміі ў Талінскім тэхнічным універсітэце, а з 1936 па 1939 — яго рэктар.
У 1938 годзе стаў адным з першых 12 акадэмікаў, прызначаных у новаствораную Акадэмію навук Эстоніі, а ў 1946 — пераабраны пасля таго, як акадэмія стала Акадэміяй навук Эстонскай ССР, Когерман быў старшынёй Эстонскага таварыства прыродазнаўцаў у 1929—1936 гадах.
У 1938—1939 Когерман быў ex officio членам Нацыянальнай Рады. З кастрычніка 1939 г. і да савецкай акупацыі Эстоніі 21 чэрвеня 1940 г. займаў пасаду Міністра народнай адукацыі.
У 1941 годзе Кагерман са сваёй сям’ёй быў дэпартаваны ў лагер для зняволеных у Свярдлоўскай вобласці, у 1945 — датэрмінова вызвалены і вярнуўся ў Эстонію. З 1945 па 1951 год займаў пасаду намесніка кафедры арганічнай хіміі ў Талінскім тэхнічным універсітэце. З 1947 па 1950 г. таксама знаходзіўся на пасадзе дырэктара Хімічнага інстытута Акадэміі навук.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Paul Nikolai Kogerman // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #130611085 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #130611085 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
- Асобы
- Нарадзіліся 5 снежня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Таліне
- Памерлі 27 ліпеня
- Памерлі ў 1951 годзе
- Памерлі ў Таліне
- Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
- Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Імперскага каледжа Лондана
- Выпускнікі Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта