Паўна (прыток Дняпра)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Паўна
Характарыстыка
Даўжыня 28 км
Басейн 178 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля паўднёвай ускраіны вёскі Халмы
 • Каардынаты 53°44′00″ пн. ш. 30°30′28,60″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 • Месцазнаходжанне каля аграгарадка Баркалабава
 • Каардынаты 53°36′59,50″ пн. ш. 30°17′14,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Быхаўскі раён, Магілёўскі раён
physical
Паўна (прыток Дняпра)
Паўна (прыток Дняпра)
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце

Паўна́рака ў Быхаўскім і Магілёўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.

Даўжыня ракі 28 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Плошча вадазбору 178 км². Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Халмы (Магілёўскі раён). Упадае ў Дняпро на ўсход ад аграгарадка Баркалабава, працякаючы праз старычнае возера ў яго пойме. Рэчышча каналізаванае ў верхнім цячэнні. Асноўны прыток — Лазнеўка[1] (справа). Каля вёскі Махава і ў ніжнім цячэнні ніжэй вёскі Шылаў Вугал на рацэ сажалкі. Паміж вёскай Шылаў Вугал і месцам упадзення Лазнеўкі пачынаецца канал, злучаючы Паўну з басейнам ракі Ухлясць.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 126.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]