Паўночнаатлантычны дагавор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арыгінальная старонка дагавора

Паўночнаатлантычны дагавор[1] (Паўночнаатлантычны пакт, Вашынгтонскі дагавор (1949)), міжнароднае пагадненне, заключанае 4 красавіка 1949 у Вашынгтоне, ЗША заходнееўрапейскімі і паўночнаамерыканскімі краінамі з мэтай аб'яднання намаганняў для калектыўнай абароны, захавання міру і бяспекі ў Паўночнаатлантычным раёне. Дагавор — устаноўчы дакумент НАТА.

Першапачатковыя ўдзельнікі — ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Бельгія, Данія, Ісландыя, Італія, Канада, Люксембург, Нарвегія, Нідэрланды, Партугалія. У адпаведнасці з арт. 10 дагавора далучыліся: у 1952Грэцыя і Турцыя, у 1955ФРГ1990 дзеянне дагавора пашырылася на тэрыторыю былой ГДР), у 1982Іспанія, у 1999Венгрыя, Польшча, Чэхія, у 2004Балгарыя, Латвія, Літва, Румынія, Славакія, Славенія, Эстонія. Яшчэ шэраг краін заявіў аб намеры далучыцца да дагавора.

Арт. 5 дагавора прадугледжвае стварэнне сістэмы калектыўнай абароны: бакі дагавора пагаджаюцца, што ўзброены напад на адну ці некалькі краін-удзельніц будзе разглядацца як напад на іх ўсіх, і калі такое адбудзецца, кожная краіна ў парадку ажыццяўлення права на індывідуальную ці калектыўную абарону дапаможа ахвяры, у тым ліку з прымяненнем узброенай сілы.

Геаграфічная зона дзеяння дагавора — Паўночнаатлантычны раён — апісаны ў арт. 6. і ўключае ў сябе тэрыторыі краін-удзельніц, астравы, якія знаходзяцца пад іх юрысдыкцыяй у Атлантычным акіяне на поўнач ад тропіку Рака, караблі і паветраныя судны любой з краін-удзельніц у гэтым раёне.

Паўночнаатлантычны дагавор заключаны на няпэўны тэрмін. Названыя ў тэксце дагавора тэрміны датычаць часу магчымага пачатку кансультацый «з мэтай перагляду дагавора» і тэрміна, па сканчэнні якога «любы бок, які дамаўляецца, можа адмовіца ад удзелу ў дагаворы».

Дагавор можа быць перагледжаны пасля ўзаемных кансультацый бакоў па патрабаванню любога з іх. Згодна з арт. 12 дагавора, гэтыя кансультацыі можна праводзіць «па сканчэнні 10-гадовага тэрміну з дня ўступлення ў сілу дагавора ці ў любы наступны час», прымаючы пры гэтым пад увагу «фактары, што ўплываюць у той момант на мір і бяспеку ў Паўночнаатлантычным раёне, уключаючы развіццё як усеагульных, так і рэгіянальных пагадненняў, заключаных у адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі».

Што датычыцца адмовы ад удзелу ў дагаворы, то, у адпаведнасці з арт. 13, «па сканчэнні 20-гадовага тэрміну з дня ўступлення ў сілу дагавора любы бок, які дамаўляецца, можа адмовіцца ад удзелу ў дагаворы праз год пасля заявы аб дэнансацыі, накіраванага ўраду Злучаных Штатаў Амерыкі, які паведаміць урадам іншых бакоў, якія дамаўляюцца, аб дэпаніраванні кожнай заявы аб дэнансацыі». На сёняшні дзень ніводная краіна не выкарыстала гэтую магчымасць, абмежаваўшыся выхадам з ваеннай арганізацыі (Францыя) ці неўступленнем у яе (Іспанія і Ісландыя).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Тэрмін дагавор падаецца паводле: Дагавор // Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік. - Мінск: БелЭн, 1992. - С. 155.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]