Паўночнакарэльская дзяржава
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Гістарычная дзяржава | |||||
Паўночнакарэльская дзяржава | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Ухта | ||||
Мова(ы) | фінская, карэльская, руская | ||||
Афіцыйная мова | фінская мова, Карэльская мова і руская | ||||
Грашовая адзінка | Finnish markka[d] | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка |
Паўночнакарэ́льская дзяржа́ва (Ухці́нская рэспу́бліка, Беламо́рская Карэ́лія, Арха́нгельская Карэ́лія) — непрызнаная дзяржава, якая арыентавалася на Фінляндыю. Існавала ў 1919—1920 гадах на тэрыторыі пяці валасцей Архангельскай губерні, цяпер тэрыторыі суб’екту Расійскай Федэрацыі — Рэспублікі Карэлія. Сталіцай Паўночнакарэльскай дзяржавы з’яўлялася сяло Ухта (цяпер пасёлак Калевала).
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]Перадумовы да ўзнікнення незалежнай карэльскай дзяржавы паўсталі яшчэ ў 1906 годзе, калі ў Тамерфорсе, на тэрыторыі Вялікага княства Фінляндскага, 3—4 жніўня быў створаны Саюз беламорскіх карэлаў. У 1911 годзе дзейнасць Звязу была забароненае, аднак пазней ён адрадзіўся ў відзе Карэльскага асветніцкага таварыства, які прыняў непасрэдны ўдзел у стварэнні Паўночнакарэльскай дзяржавы.
Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў большасць сялян Карэліі падпала пад вызначэнне кулака, да якіх ужываліся жорсткія меры рэквізіцыі збожжа і скаціны з боку харчатрадаў. Гэта, а таксама знаходжанне карэльскага насельніцтва ў зоне вядзення баявых дзеянняў падчас Грамадзянскіх войнаў у Расіі і Фінляндыі і замежнай ваеннай інтэрвенцыі на поўначы Расіі схіліла насельніцтва да ўсіх наступных падзей.
Фінская інтэрвенцыя
[правіць | правіць зыходнік]Ваеннай апорай Паўночнакарэльскай дзяржавы паслужылі фінскія ваенныя атрады, якія пракраліся падчас фінскай Грамадзянскай вайны на тэрыторыю Архангельскай Карэліі з Фінляндыі. У канцы сакавіка 1918 года атрады" фінскага ахоўнага корпуса пад камандаваннем палкоўніка Мальма занялі сёлы Ухта і Вакнавалак. У сёлах і суседніх валасцях было арганізавана мясцовае самакіраванне пад кіраўніцтвам патрыятычна настроеных прыхільнікаў незалежнасці Карэліі ад РСФСР, арыентаваных на ўваходжанне ў склад Фінляндыі, — Ухцінскі камітэт (карэл.: Uhtuan Toimikunta — Ухтуан Тоймікунта), які ўзначальваў нейкі Туйску[1]. Вядомае таксама імя яшчэ аднаго члена Тоймікунты — Пааво Ахава[1].
Першая савецка-фінская вайна
[правіць | правіць зыходнік]21 чэрвеня 1918 года быў зацверджаны сцяг Карэльскай дзяржавы (Беламорскай Карэліі, першапачаткова ў складзе Ухцінскай воласці Кемскага павета Архангельскай губерні), дзе на сінім фоне размяшчаліся сем срэбных зорак у форме сузор’я Вялікай Мядзведзіці, у гонар чаго сцяг атрымаў назву Otava (Вялікай Мядзведзіці).
Канчаткова Паўночнакарэльская дзяржава аформілася 21 ліпеня 1919 года разам са стварэннем Часовага ўрада Беламорскай Карэліі (Часовы ўрад Архангельскай Карэліі, Ухцінскі ўрад) на чале з С. А. Ціханавым. Цэнтрам тэрытарыяльнага ўтварэння стала сяло Ухта. Першапачаткова быў узяты курс на ўступ Архангельскай Карэліі ў склад Фінляндыі, і 14 лістапада 1919 года быў зроблены адпаведны запыт ураду Фінляндыі. Аднак у далейшым быў прыняты курс на стварэнне незалежнай дзяржавы, якая б знаходзілася ў звязе з Фінляндыяй.
21 сакавіка 1920 года ўрад склікаў з’езд прадстаўнікоў 11 паўночных валасцей[2], якія знаходзіліся пад кіраванне Архангельскага Карэльскага Часовага ўрада. У рабоце з’езду прынялі ўдзел 116 дэлегатаў[2].
У першы ж дзень працы з’езду было разгледжана пытанне пра дзяржаўныя сімвалы. Паводле абмеркавання ўхвалілі наступнае: Герб — мядзведзь перад таўкачом з сякерай у лапе, сцяг з двух колераў чырвоны ўнізе, а жоўты ўверсе, на палях сузор’е вялікай мядзведзіці. Канчатковае рашэнне па абедзвюх прапановах было адкладзена да наступнага паседжання[3].
29 сакавіка 1920 года былі канчаткова зацверджаныя герб і сцяг незалежнай Карэліі. Аўтарам эскізаў быў фінскі мастак Акселі Гален-Калела (1865—1931). Герб уяўляў сабой двухкаляровы чырвона-зялёны варажскі шчыт, увянчаны традыцыйным галаўным уборам лесасекаў. На шчыце быў намаляваны мядзведзь чорнага колеру з сучкарэзам весуры ў лапе. Мядзведзь топча нагамі чорны ланцуг, а над ім былі белыя іскры паўночнага ззяння[4]. Нацыянальны сцяг уяўляў чорны скандынаўскі крыж з чырвонай аблямоўкай, размешчаны на зялёным палатне. Таксама былі распрацаваныя лоцманскі сцяг (luotsilippu), паштовы сцяг (postilippu) і мытны сцяг (tullilippu)[3].
З’езд вырашыў аддзяліцца ад Савецкай Расіі і, кіруючыся абвешчаным савецкай уладай прынцыпам «права нацый на самавызначэнне», абвясціў незалежнасць Карэліі. У дэкларацыі з’езду было скзана: «Карэлія сама павінна кіраваць сваімі справамі і аддзяліцца ад Расіі»[5].
З’езд таксама падзякаваў Фінляндыю за абяцанні «дапамогі і падтрымкі», якія даў прысутнічалы на з’ездзе фінскі прадстаўнік[1]. Урад быў пераназваны ў Карэльскі часовы ўрад (Часовы ўрад Карэліі).
У канцы красавіка 1920 года на станцыю Белавостраў прыбыла дэлегацыя Карэльскага часавага ўрада і ўручыла патрабаванне аб аддзяленні Карэліі ад Савецкай Расіі камісару савецкіх памежных войскаў[1].
На падставе рашэнняў з’езду, у маі 1920 года Паўночнакарэльская дзяржава была прызнана Фінляндыяй, якая нават вылучыла ёй пазыка ў памеры 8 млн фінскіх марак. Аднак ужо 18 мая 1920 года часткі чырвонай арміі без бою ўвайшлі ва Ухту. Урад Паўночнакарэльскай дзяржавы бег у сяло Вакнавалак, у 30 км ад савецка-фінскай мяжы, адкуль перабраўся ў Фінляндыю.
Карэлія была пакінутая ў складзе РСФСР, дзе на яе тэрыторыі 8 чэрвеня 1920 года было ўтворана аўтаномнае абласное аб’яднанне Карэльская рабочая камуна, якое існавала па 25 ліпеня 1923 года, калі была ўтворана Карэльская АССР[6].
Падчас перамоў паміж РСФСР і Фінляндыяй фінскім бокам былі высунуты тэрытарыяльныя прэтэнзіі на Карэлію, аднак з прычыны поспехаў чырвонай арміі ўрад Фінляндыі быў змушаны ад іх адмовіцца. У выніку 14 кастрычніка 1920 года паміж РСФСР і Фінляндыяй быў заключаны Тартускі мірны дагавор.
Другая савецка-фінская вайна
[правіць | правіць зыходнік]Аднак, як апынулася, урад Фінляндыі і прыхільнікі незалежнай Карэліі не збіраліся цалкам адмаўляцца ад сваіх прэтэнзій. 10 снежня 1920 года ў Выбаргу быў створаны Карэльскі аб’яднаны ўрад, у склад якога, акрамя Часовага ўрада Карэліі, увайшоў Алонецкі ўрад і іншыя нацыянальныя ўтварэнні.
У кастрычніку 1921 года на тэрыторыі Карэльскай рабочай камуны ў Тунгудскай воласці быў створаны падпольны Часовы Карэльскі камітэт. У лістападзе—снежні 1921 года фінскія атрады ізноў занялі частку раёнаў Карэліі. Пачалася другая Савецка-Фінская вайна. У Карэліі было ўведзена ваеннае становішча, галоўнакамандуючым Карэльскім фронтам быў прызначаны камандарм А. І. Сядзякін. Да пачатку студзеня 1922 года ўдарамі з Петразаводску часткі РСЧА разбілі галоўную групоўку фінаў, і напачатку лютага 1922 года цэнтр Карэльскага камітэта сяло Ухта быў ізноў заняты часткамі Чырвонай Арміі. У выніку поспехаў савецкіх войскаў Фінляндыя была змушана спыніць баявыя дзеянні. Паўночнакарэльская дзяржава (Ухцінская рэспубліка) канчаткова спыніла сваё існаванне[7][8].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г © Е. Ю. Дубровская «Судьбы приграничья в „Рассказах о Гражданской войне в Карелии“ (по материалам Архива КарНЦ РАН)», Петрозаводск
- ↑ а б Хесин С. С. Разгром белофинской авантюры в Карелии в 1921—1922 гг. — М.: Воениздат МВС СССР, 1949.
- ↑ а б Карелия (флаги)(недаступная спасылка). Хронос (8 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2007. Праверана 7 студзеня 2014.
- ↑ Карелия (гербы)(недаступная спасылка). Хронос (12 лістапада 2004).
- ↑ «Красная летопись». 1933 г., № 2 (53), стр. 168
- ↑ Большая советская энциклопедия(недаступная спасылка)
- ↑ Гербы Карелии(недаступная спасылка). heninen.net. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2012.
- ↑ Флаги Карелии(недаступная спасылка). heninen.net. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Часовы ўрад Беламорскай Карэліі (руск.). на партале Хронос. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 7 студзеня 2014.