Паўночная Зямля
| Паўночная Зямля | |
|---|---|
| руск. Северная Земля | |
Здымак са спадарожніка. Ярка-белыя плямы на цёмным фоне — ледавікі. Ліпень 2001 года. | |
| Характарыстыкі | |
| Найбуйнейшы востраў | Востраў Кастрычніцкай Рэвалюцыі |
| Агульная плошча | 37 000 км² |
| Насельніцтва | 0 чал. |
| Размяшчэнне | |
| 80°00′ пн. ш. 100°00′ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Суб’ект РФ | Краснаярскі край |
Паўно́чная Зямля́[1] (руск.: Северная Земля, да 1926 года — Зямля Імператара Мікалая II) — расійскі архіпелаг у Паўночным Ледавітым акіяне на мяжы Каскага мора і мора Лапцевых. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Таймырскага Даўгана-Ненецкага муніцыпальнага раёна Краснаярскага края. Незаселены.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча архіпелага каля 37,6 тыс. км². Ад мацерыка аддзелены пралівам Вількіцкага. Уключае 4 вялікія астравы — Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Бальшавік, Камсамолец, Піянер — і шмат дробных. На Паўночнай Зямлі знаходзіцца самы паўночны астраўны пункт Азіі — мыс Арктычны на востраве Камсамолец.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Берагі месцамі скалістыя і стромкія, парэзаны глыбокімі фіёрдамі. У рэльефе вылучаюцца прыледавіковыя плато, узвышаныя раўніны, тэрасаваныя прыбярэжныя раўніны. Каля паловы плошчы пакрыта ледавіковымі купаламі і шчытамі вышынёй да 965 м. Складзены пераважна асадкавымі (пясчанікі, даламіты, мергелі, сланцы) і вывергнутымі (дыябазы, граніты) пародамі.
Клімат суровы, арктычны. Сярэднія месячныя тэмпературы зімой ад −28 да −33 °C, летам 0,5—1,6 °C. Ападкаў 150—400 мм за год. Пераважае арктычная пустыня з плямамі мохава-лішайнікавай расліннасці. У складзе жывёльнага свету лемінг, пясец, трапляецца белы мядзведзь. Лежбішча нерпы, грэнландскіх цюленяў, маржоў, бялухі. Птушыныя «кірмашы».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Архіпелаг адкрыты 4 верасня 1913 года гідраграфічнай экспедыцыяй 1910—1915 гадоў Барыса Вількіцкага. Спачатку названы ўдзельнікамі экспедыцыі словам «Тайвай» (па першых складах экспедыцыйных ледаколаў «Таймыр» і «Вайгач»). Афіцыйная назва «Зямля Імператара Мікалая II» у гонар расійскага імператара архіпелаг атрымаў 10 (23) студзеня 1914 года, калі яна была абвешчана загадам № 14 марскога міністра.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Паўно́чная Зямля́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 224—225. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Се́верная Земля́ // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — С. 384. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.
