Паўночная Карэлія
| Паўночная Карэлія | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| фінск.: Pohjois-Karjala шведск.: Norra Karelen | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Гімн | Карэльская песня[d] | ||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 1 студзеня 1994 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | Усходнееўрапейскі час | ||||
| Код ISO 3166-2 | FI-13 | ||||
| Афіцыйны сайт (фін.) | |||||
Паўночная Карэлія, або Пох’ёйс-Кар’яла (фінск.: Pohjois-Karjala; шведск.: Norra Karelen) — вобласць Фінляндыі, размешчаная на ўсходзе краіны, частка гістарычнай правінцыі Карэлія. Мае агульную мяжу з Расіяй працягласцю 296 км. Цэнтр вобласці — Ёэнсу. Іншыя значныя гарады — Кітээ, Ліекса, Оўтакумпу. У Паўночнай Карэліі налічваецца 2200 азёр. Самае вялікае возера гэтай багатай вадаёмамі правінцыі — Піелінен (плошча — 868 км²). Найвышэйшы пункт — сопка Колі ў Ліексе вышынёй 347 метраў над узроўнем мора.
Паўночная Карэлія мяжуе з абласцямі Кайнуу на поўначы, Паўночнае Сава і Паўднёвае Сава на захадзе, Паўднёвая Карэлія на поўдні і з Рэспублікай Карэлія Расійскай Федэрацыі на ўсходзе. У Паўночнай Карэліі ў Іламантсі размешчана самы ўсходні мацерыковы пункт на мяжы Еўрапейскага Саюза.