Паўночная Карэя
| |||||
| Дэвіз: «강성대국» «Магутная квітнеючая дзяржава» | |||||
| Гімн: «애국가» | |||||
| Заснавана | 9 верасня 1948 года | ||||
| Афіцыйная мова | Карэйская | ||||
| Сталіца | Пхеньян | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Пхеньян, Хамхын, Чханджын, Нампхо, Вансан | ||||
| Форма кіравання | Аднапартыйная парламенцкая рэспубліка | ||||
| Вышэйшы кіраўнік Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Народнага Схода Старшыня Кабінета Міністраў |
Кім Чэн Ын Кім Ён Нам Пак Пон Джу | ||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
98-я ў свеце 120.540 км² 4,87 | ||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2013) • Перапіс (2011) • Шчыльнасць |
▲24.720.407 чал. (49-я) 24.052.231 чал. 198,3 чал./км² | ||||
| ВУП (ППЗ) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$40 млрд (99-ы) $1.800 | ||||
| ВУП (намінал) • Разам (2013) • На душу насельніцтва |
$14,411 млрд (120-ы) $583 (171-ы) | ||||
| ІРЧП (2009) | 0,733 (высокі) (157-ы) | ||||
| Этнахаронім | Паўночныя карэйцы | ||||
| Валюта | Паўночнакарэйская вона (₩, KPW) | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .kp | ||||
| Код ISO | KP | ||||
| Тэлефонны код | +850 | ||||
| Часавыя паясы | +9 | ||||
Паўно́чная Карэ́я (кар.: 조선), афіцыйная назва — Карэ́йская Наро́дна-Дэмакраты́чная Рэспу́бліка, КНДР (кар.: 조선민주주의인민공화국) — дзяржава ва Усходняй Азіі ў паўночнай частцы Карэйскага паўвострава. Неафіцыйная назва краіны, шырока ўжываецца ў сродках масавай інфармацыі — Паўно́чная Карэ́я.
Мяжуе з Кітаем на поўначы, з Расіяй на паўночным усходзе. На поўдні мяжуе з Рэспублікай Карэя і аддзяляецца ад яе дэмілітарызаванай зонай. З захаду абмываецца водамі Жоўтага мора, з усходу — Японскім морам (Усходне-Карэйскі заліў). Сталіца — горад Пхеньян.
Паўночная Карэя ўтворана ў 1948 на тэрыторыі савецкай зоны прысутнасці, пад кантролем марксісцкай Працоўнай партыі Карэі. З цягам часу афіцыйнай ідэалогіяй было абвешчана чучхэ — сумесь камунізму, карэйскага нацыяналізму і аўтаркіі. Адна з найбольш мілітарызаваных і зачыненых ад знешняга свету дзяржаў. Вышэйшая ўлада афіцыйна належыць Дзяржаўнаму камітэту абароны на чале з Кім Чэн Ынам, які таксама займае пасады Вышэйшага кіраўніка і першага сакратара ЦК ППК.
Змест
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]
Сучаснае адміністрацыйнае дзяленне з некаторымі зменамі захавалася з канца XIX ст., апошніх годоў дынастыі Часон. Адміністрацыйныя адзінкі дзеляцца на гарады прамога падпарадкавання (чыкхальсі), правінцыі (то), гарады (сі), паветы (кун), акругі (куёк), падраёны (тон). Паветы, у сваю чаргу дзеляцца на павятовыя гарады (ып), вёскі (ры), працоўныя раёны (раданджягу).
З 2004 году ў Паўночнай Карэі існуюць два гарады цэнтральнага падпарадкавання (Пхеньян і Расон), тры спецыяльныя рэгіёны (прамысловы рэгіён Кэсон, турыстычны рэгіён Кымгансан, спецыяльны адміністрацыйны рэгіён Сіныйджу) і дзевяць правінцый (Чагандо, Хамгён-Пукто, Хамгён-Намдо, Хванхэ-Пукто, Хванхэ-Намдо, Канвандо, Пхёнан-Пукто, Пхёнан-Намдо, Янгандо).
Прырода[правіць | правіць зыходнік]
КНДР пераважна горная краіна. На поўначы — Паўночная-Карэйскія горы (гара Пэктусан, 2750 м.), на поўдні ад іх — Усходне-Карэйскія горы (Кымгансан). Раўнінныя ўчасткі (каля 20 % краіны) пераважна на захадзе. па ўзбярэжжы Жоўтага мора. Карысныя выкапні: антрацыт і буры вугаль, жалезная руда, каляровыя металы (вальфрам, цынк, свінец, золата, нікель, малібдэн), магнезіт, графіт.
Клімат умераны мусонны. Зімой халодныя патокі паветра з кантынента прыносяць сухое марознае надвор'е. Летам тэрыторыя знаходзіцца пад уплывам акіянічных паветраных мас, якія прыносяць ападкі. Тэмпература паветра ў студзені каля −11 °C, у ліпені каля 23 °C. Ападкаў ад 600 мм на паўночным захадзе да 1100—1400 мм на астатняй тэрыторыі. Рэкі горныя, багатыя гідраэнергіяй. Найбольшыя з іх Тэданган, Амнанкан, Туманган. Лясы займаюць тэрыторыю каля 9 млн гектараў, пераважна ў гарах. Растуць даурская лістоўніца, карэйскі кедр, аянская елка, чырвоная хвоя. З лекавых раслін найбольш вядомы жэньшэнь. Жывёльны свет захаваўся ў гарах. Мора багатае рыбай, трэпангамі, кальмарамі. Рэзерваты — Хвангпо, Янгам.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Амаль усё насельніцтва — карэйцы. Вернікі пераважна анімісты, будысты і канфуцыянцы. Таксама ёсць прыхільнікі нацыянальнай сінкрэтычнай рэлігіі чхандагё. Сярэднегадавы прырост каля 2 %. Сярэдняя шчыльнасць 198 чал./км². Найбольш густа заселены раўніны і ўзбярэжжы (да 300—400 чал./км²). У гарадах больш 70 % насельніцтва (1997). Найбуйнейшыя гарады: Пхеньян, Хамхын, Чханджын, Нампхо, Хэджу, Сіныйджу, Вансан. У прамысловасці занята каля 30 % працаздольнага насельніцтва, у сельскай, лясной гаспадарцы і марскіх промыслах — каля 46 %.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У жніўні 1948 года ў Паўночнай Карэі адбыліся выбары ў Вярхоўны Народны Сход, які 9 верасня 1948 года абвясціў стварэнне КНДР, прыняў канстытуцыю і сфарміраваў урад на чале з Кім Ір Сенам. Імкнучыся да пашырэння сацыялістычнай сістэмы на ўсёй тэрыторыі Карэі, улады КНДР пачалі Карэйскую вайну 1950-53, пасля заканчэння якой Кім Ір Сен усталяваў у краіне аўтарытарны рэжым. З пачатку 1970-х гадоў паміж КНДР і Рэспублікай Карэя ажыццяўляюцца кантакты з мэтай урэгулявання ўзаемаадносін і ўз'яднання краіны. У снежні 1991 года падпісана Пагадненне аб прымірэнні, ненападзе, супрацоўніцтве і абменах, у лютым 1992 года — Сумесная дэкларацыя аб дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава (скасаваны Паўднёвай Карэяй у сувязі з адмовай КНДР ад міжнароднай інспекцыі яе ядзерных аб'ектаў. Пасля смерці Кім Ір Сена (1994) афіцыйным пераемнікам стаў яго сын Кім Чэн Ір.
Паўночная Карэя — член ААН (з 1991 года), Руху недалучэння (з 1975 года). Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў лютым 1992 года, дыпламатычныя прадстаўніцтвы адсутнічаюць. Кіруючай партыяй з'яўляецца Працоўная партыя Карэі (ППК), якая ўзначальвае Аб'яднаны дэмакратычны айчынны фронт, куды ўваходзяць Сацыял-дэмакратычная партыя Карэі, Партыя маладых сяброў рэлігіі нябеснага шляху, масавыя грамадскія арганізацыі.
Святы[правіць | правіць зыходнік]
- 15 студзеня: Дзень часангыля — нацыянальнага алфавіту
- 15 красавіка: Свята Сонца — дзень нараджэння першага кіраўніка, Кім Ір Сена
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўночная Карэя
|
- ↑ N Korea to adjust time zone to match the South — 2018. Праверана 1 мая 2018.

