Паўночная Ютландыя (востраў)
Паўночная Ютландыя | |
---|---|
дацк. Nørrejyske Ø, Vendsyssel-Thy | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 4 685 км² |
Насельніцтва | 306 373 чал. (2003) |
Шчыльнасць насельніцтва | 65,39 чал./км² |
Размяшчэнне | |
57°06′00″ пн. ш. 09°30′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Скагерак |
Краіна | |
Рэгіён | Паўночная Ютландыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўночная Ютландыя (Венсюсель-Цю; дацк.: Nørrejyske Ø [Нёрайюске Э], літар. «Паўночна-юцкі востраў», або дацк.: Vendsyssel-Thy) — востраў на поўначы Даніі.
Плошча — 4685 км², гэта другі (калі не ўлічваць Грэнландыю і Дыска) па тэрыторыі востраў краіны пасля Зеландыі. На востраве пражывае 306 373 чалавека (2003).
Да 1825 года востраў быў звязаны з паўвостравам Ютландыя пясчаным перашыйкам, але штормы і паводкі размылі яго, ператварыўшы Лім-фіёрд у сістэму праліваў. Традыцыйна ж ён разглядаецца як частка Ютландыі.
З поўначы востраў абмываецца водамі праліва Скагерак. На тэрыторыі камуны Фрэдэрыксхаўн размешчаны самы паўночны пункт Даніі.
Найбуйнейшыя населеныя пункты — гарады Тыстэд, Нёрэсунбю (Nørresundby), Бронерслеў (Brønderslev), Ёрынг, Фрэдэрыксхаўн. Адміністрацыйна востраў уваходзіць у вобласць Паўночная Ютландыя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўночная Ютландыя (востраў)