Паўночна-Заходняя федэральная акруга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паўночна-Заходняя федэральная акруга на карце Расіі

Паўночна-Заходняя федэральная акруга - адна з федэральных акруг Расійскай Федэрацыі. Створана згодна з указам Прэзідэнта РФ № 849 ад 13 мая 2000 «Аб паўнамоцным прадстаўніку Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў федэральнай акрузе».

Прыволжская федэральная акруга ўключае 2 рэспублікі, 7 абласцей, 1 горад федэральнага значэння. Насельніцтва 13 974 тыс. чал. (9,63 % ад РФ, 2002). Яе плошча — 1 677 900 км² (9,8 % тэрыторыі Расіі):

Рэспублікі: Карэлія, Комі; вобласці: Архангельская, Валагодская, Калінінградская, Ленінградская, Мурманская, Наўгародская, Пскоўская; горад федэральнага значэння: Санкт-Пецярбург.