Паўночна-Каўказская ваенная акруга
| Паўночна-Каўказская ваенная акруга ПКВА | |
|---|---|
Эмблема Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі. | |
| Гады існавання | 4 мая 1918 — 1 верасня 2010 |
| Краіна |
|
| Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Расіі |
| Уваходзіць у | Сухапутныя войскі |
| Тып | ваенная акруга |
| Функцыя | абарона |
| Колькасць | аб'яднанне |
| Удзел у | |
| Камандзіры | |
| Дзеючы камандзір | Камандуючы войскамі генерал-палкоўнік А. В. Галкин |
| Вядомыя камандзіры | Nikolay Muralov[d] |

Паўночна-Каўказская ваенная акруга, агульнавайсковае аператыўна-стратэгічнае тэрытарыяльнае аб’яднанне УС РФ. Заснаваны дэкрэтам Савета Народных камісараў 4 мая 1918 года на тэрыторыі Стаўрапальскай, Чарнаморскай, Дагестанскай губерніяў, абласцей войскаў: Данскога, Кубанскага, Церскага.
У цяперашні час на тэрыторыі акругі дыслакуецца 58-я агульнавайсковая армія, арыентаваная на забеспячэнне бяспекі і абароны рэгіёнаў Паўночнага Каўказа. У яе склад уваходзяць 42-я (Ханкала, Чачня) і 19-я (Уладзікаўказ, Паўночная Асеція) мотастралковыя дывізіі, 135-й асобны мотастралковы полк (Нальчык, пас. Прахладны), пяць асобных мотастралковых брыгад (уключаючы горныя 33-ю і 34-ю брыгады ў Дагестане і Карачаева-Чаркесіі), 1-я гвардзейская ракетная брыгада аператыўна-тактычных ракет (Краснадар), артылерыйскія брыгады і палкі і іншыя злучэнні і часці. Акрамя таго, на тэрыторыі СКВА размешчаны 20-я мотастралковая дывізія (Валгаград), 7-я паветрана-дэсантная дывізія (Новарасійск), 60-й цэнтр баявога ўжывання (палігон «Капусцін Яр»), асобныя верталётныя палкі і эскадрыллі, зенітныя ракетныя брыгады і палкі і іншыя часці цэнтральнага і акруговага падпарадкавання. Усяго ў злучэннях і часцях акругі налічваецца каля 70 тысяч асабістага складу.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
