Паўночна-Каўказскі фронт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паўночна-Каўказскі фронт
Red Army Badge.svg
Эмблема УС
Гады існавання Першае фарміраванне: 20 мая 19424 верасня 1942
Другое фарміраванне: 24 студзеня 194320 лістапада 1943
Краіна Сцяг СССР СССР
Падпарадкаванне камандуючаму
Уваходзіць у Узброеныя Сілы СССР
Тып фронт
Складаецца з упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы
Функцыя абарона
Колькасць аб’яднанне
Удзел у Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры С. М. Будзёны
І. І. Масленнікаў
І. Я. Пятроў

Паўно́чна-Каўка́зскі фронтаператыўнае аб’яднанне РСЧА ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Першае фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Паўночна-Каўказскі фронт першага фарміравання быў утвораны 20 мая 1942 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 19 мая 1942 года з войскаў былога Крымскага фронту, часцей, злучэнняў і ўстаноў, падпарадкаваных глаўкаму Паўночна-Каўказскага напрамку.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад фронту ўключаліся:

У далейшым у Паўночна-Каўказскі фронт у розны час уваходзілі:

28 ліпеня 1942 года рашэннем Стаўкі ВГК ў Паўночна-Каўказскі фронт былі перададзеныя войскі скасаванага Паўднёвага фронту, а ў яго складзе створаны Прыморская і Данская аператыўныя групы войскаў.

Баявая задача[правіць | правіць зыходнік]

Пры фарміраванні Паўночна-Каўказскі фронт атрымаў задачы па ўтрыманню Севастопальскага абарончага раёна і мяжы ракі Дон, абароне узбярэжжаў Чорнага і Азоўскага мораў.

Баявыя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

Да 3 ліпеня 1942 года войскі фронту сіламі Севастопальскага абарончага раёна вялі абарончыя баі пад Севастопалем.

З 25 ліпеня па 5 жніўня 1942 года войскі фронту вялі цяжкія абарончыя баі ў ніжнім цячэнні Дона, а затым на стаўрапольскім і краснадарскім напрамках.

У жніўні-верасні 1942 года войскі фронту правялі Армавіра-Майкопскую і Новарасійскую аперацыі, не дапусціўшы прарыву праціўніка ўздоўж Чарнаморскага ўзбярэжжа ў Закаўказзе.

4 верасня 1942 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 1 верасня 1942 года Паўночна-Каўказскі фронт пераўтвораны ў Чарнаморскую групу войскаў Закаўказскага фронту.

Камандны склад[правіць | правіць зыходнік]

С. М. Будзёны

Камандуючы — Маршал Савецкага Саюза Сямён Міхайлавіч Будзённы (май-верасень 1942).

Члены Ваеннага савета:

Начальнікі штаба:

Другое фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Савецкія войскі пераходзяць Сіваш (лістапад 1943 года)

Паўночна-Каўказскі фронт другога фарміравання быў утвораны 24 студзеня 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 24 студзеня 1943 года на базе Паўночнай групы войскаў Закаўказскага фронту.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад фронту ўвайшлі:

У далейшым яму была перададзена таксама Чарнаморская група войскаў Закаўказскага фронту ў складзе:

У аператыўным падпарадкаванні камандуючага войскамі Паўночна-Каўказскага фронту знаходзіліся Чарнаморскі флот і Азоўская ваенная флатылія.

Баявыя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

Войскі фронту ў студзені — пачатку лютага 1943 года ўдзельнічалі ў Паўночна-Каўказскай аперацыі. У Краснадарскай аперацыі яны нанеслі паражэнне 17-й нямецкай арміі і ў ходзе далейшага наступлення да пачатку мая адкінулі праціўніка на Таманскі паўвостраў. З другой паловы лютага злучэнні 18-й арміі вялі ўпартыя баі па ўтрыманню і пашырэнню плацдарма пад Наварасійскам. Авіяцыя Паўночна-Каўказскага фронту заваёўвала панаванне ў паветры падчас паветраных бітваў на Кубані.

У верасні-кастрычніку 1943 года Паўночна-Каўказскі фронт ажыццявіў Новарасійска-Таманскую аперацыю, у ходзе якой 16 верасня вызваліў Новарасійск, ачысціў ад войскаў праціўніка Таманскі паўвостраў і завяршыў вызваленне Паўночнага Каўказа. У лістападзе 1943 года правёў Керчанска-Эльцігенскую дэсантную аперацыю і, захапіўшы плацдарм на Керчанскім паўвостраве на паўночны ўсход ад Керчы, стварыў выгадныя ўмовы для вызвалення Крыму.

20 лістапада 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 15 лістапада 1943 года фронт ператвораны ў Асобную Прыморскую армію.

Камандны склад[правіць | правіць зыходнік]

Камандуючыя:

Член Ваеннага саветагенерал-маёр Аляксандр Якаўлевіч Фаміных(руск.) бел. (студзень-лістапад 1943).

Начальнікі штаба:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]