Паўночна-Усходні федэральны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночна-усходні федэральны ўніверсітэт імя М. К. Амосава
(ПУФУ ім. М. К. Амосава)
Паўночна-усходні федэральны ўніверсітэт імя М. К. Амосава
Арыгінальная назва Паўночна-усходні федэральны ўніверсітэт імя М. К. Амосава
Заснаваны 1934, 1956, 2009
Тып федэральны ўніверсітэт
Кіраўнік Я. І. Міхайлава
Студэнты 18 667 (1 студзеня 2014 г.)
Дактары 139
Выкладчыкаў 1434
Размяшчэнне Расія Якуцк, Расія
Юрыдычны адрас 677000, г. Якуцк, вул. Бялінскага, 58
Узнагароды Ордэн Дружбы народаў  — 1984
Сайт s-vfu.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўночна-Усходні федэральны ўніверсітэт імя М. К. Амосава (ПУФУ) (раней «Якуцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. К. Амосава») — адзін з 10 федэральных універсітэтаў Расіі; найбуйнейшая ВНУ ў Рэспубліцы Саха (Якуція).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дарэвалюцыйны перыяд у гісторыі Якуціі, як і ў цэлым у Расійскай Імперыі, характарызаваўся нізкім роўнем адукаванасці насельніцтва. Так, у 1907 годзе ў «Якуцкай газеце» пісалі, што толькі адзін якут мае вышэйшую адукацыю. І ўсё ж, важнасць вышэйшай адукацыі абмяркоўвалася ў якуцкім грамадстве. Першым пра патрэбу адкрыцця навучальнай установы ў Якуцку для падрыхтоўкі кадраў з мясцовага насельніцтва пісаў кіраўнік Барагонскага ўлуса Аляксей Аржакаў (Сэhэн Аржаков). 18 верасня 1789 г. ён асабіста ўпрадставіў імператрыцы Кацярыне II свой «План пра якутаў са сведчаннем казённай карысці і выгадных палажэнняў для іх»[1]. У «Плане» Аляксея Аржакова, у прыватнасці, гаварылася, што трэба заснаваць у г. Якуцку «вучылішча для якуцкага народа, якіх навучаць расійскай грамаце і іншым навукам… каб гэтыя надалей былі прыдатныя на службу грамадскую і дзяржаўную і да асветы сародзічаў сваіх»[2]. Шмат аспектная праграма «культывацыі» якуцкага асветніка А. Е. Кулакоўскага — Ексекюляха Аляксея, выкладзеная ў працы «Якуцкай інтэлігенцыі», меркавала, сярод іншага, стварэнне сістэмы прафесійнай адукацыі[3].

Зноскі

  1. Иван Аржаков. Иван Аржаков. О Сэhэне Аржакове — нашем предке... // Илин. — № 4. — 2000.(недаступная спасылка). Исторический, культорологический журнал "Илин" (28 сакавіка 2000). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 5 мая 2016.
  2. В.С. Сивцева. 70 лет со дня открытия Якутского государственного педагогического института, начало развития высшей школы в республике(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2017. Праверана 5 мая 2016.
  3. Кулаковский А.Е. Якутской интеллигенции // "Полярная звезда" : журнал. — 1990. — № 5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]