Паўночна-Шатландскае нагор’е

Паўночна-Шатландскае нагор’е ці Шатландскае высакагор’е (англ.: Highlands of Scotland) — горная вобласць Шатландыі, якая займае прыкладна 2/3 гэтай аўтаномнай вобласці, адзін з пяці асноўных рэгіёнаў вытворчасці шатландскага віскі, якія вылучаюцца Асацыяцыяй шатландскага віскі.
Падзелена ўпадзінамі, найбуйнейшая з якіх — Глен-Мор, на шэраг пласкагор’яў і хрыбтоў: Грампіянскія горы, Паўночна-заходняе нагор’е і інш. На поўдні пераходзіць у Сярэднешатландскую нізіну. У вобласці знаходзіцца самая высокая гара Вялікабрытаніі, гара Бен-Невіс (1344 м), азёры Лох-Нес, Лох-Лохі і Лох-Ломанд; цэнтрам лічыцца горад Інвернес.
Назва Highlands (горная краіна ці горныя раёны паўночнай Шатландыі), дзе дамінавала кельцкая мова, ужываецца, як супрацьлегласць назве Lowlands (Scottish Lowlands, A' Ghalldachd) — Шатландская раўніна, нізінная паўднёвая, меней гарыстая частка Шатландыі.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Паўночна-Шатландскае нагор’е (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)
- The Internet Guide to Scotland (англ.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2010. Праверана 26 сакавіка 2009.