Паўночны Ледавіты акіян

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Arctic Ocean.png

ПАЎНОЧНЫ ЛЕДАВІТЫ АКІЯН — найменшы па плошчы акіян на Зямлі. Размешчаны ў Паўночным паўшар'і, паміж Паўночнай Амерыкай і Еўразіяй.

Плошча з морамі 14,75 млн.км², сярэдняя глыбіня 1225 м, найбольшая глыбіня 5527 м у Грэнландскім моры. Падводнымі парогамі падасоблены ад Атлантычнага і Ціхага акіянаў. Умоўная мяжа з Атлантычным акіянам праходзіць па ўсходнім ўваходзе ў Гудзонаў праліў, па паўднёвай мяжы Грэнландскага і Нарвежскага мораў; з Ціхім акіянам — па паралелі мыса Унікын (Чукоцкі паўвостраў) да перасячэння з берагам паўвострава Сьюард (Аляска). У мінулым акіян называлі Паўночным Палярным і Паўночным Ледавітым морам. Сучасную назву дало ў 1845 годзе Лонданскае геаграфічнае таварыства. Аб'ём вады 18,07 млн. км³.

Берагавая лінія[правіць | правіць зыходнік]

Берагая лінія ўтварае шмат мораў і заліваў. Да бесейна Паўночнага Ледавітага акіяна належаць моры: Грэнландскае, Нарвежскае, Баранцава, Белае, берагі якіх высокія, скалістыя, фіёрдавыя, на ўсходзе абразіўныя з невялікімі залівамі; Карскае, Лапцевых, Усходне-Сібірскае, Чукоцкае, Бафорта — іх берагі пераважна складаныя, дэльтавыя, роўныя, месцамі лагунныя: Бафіна, Лінкальна, Гудзонаў заліў (Канадскі басейн), берагі якіх пераважна роўныя, нізкія, месцамі скалістыя, з марскімі тэрасамі.

Baffin Island Northeast Coast 1997-08-07.jpg
Полярная ночь.jpg
Longyearbyen4.jpg
Northbrookisland fj.jpg
Ледавік каля Клайд-Рывер.
Бафінава Зямля
Палярная ноч у пасёлку Рагачова (Архангельская вобласць).
Новая Зямля
Лонгйір.
Шпіцберген
Узбярэжжа вострава Нортбрук.
Зямля Франца-Іосіфа

Астравы[правіць | правіць зыходнік]

Астравы пераважна мацерыковага паходжання: Грэнландыя, Канадскі Арктычны архіпелаг, Шпіцберген, зямля Франца-Іосіфа, Новая Зямля, Паўночная Зямля, востраў Урангеля, Калгуеў, Новасібірскія астравы, Вайгач і іншыя агульнай плошчай 4 млн. км².

Рэльеф дна[правіць | правіць зыходнік]

Для рэльефу дна характэрна шырокая зона падводных мацерыковых ускраін. Яна займае 74,6% плошчы дна, шэльф — 50,3%, кантынентальны схіл — 18,4% і падножжа — 5,9%.

Шырыня найбунейшага Арктычнага шэльфа Еўразіі (глыбіня да 500 м) ад 450-800 км (Лапцева-Чукоцкі шэльф) да 1200 км (Баранцава-Карскі шэльф). У Грэнландска-Амерыканскім сектары, Нарвежска-Грэнландскім і Бафінавым басейнах шэльфы адносна вузкія, ад 50-100 да 300 км. Баранцава-Карскі шэльф абрываецца да глыбакаводных басейнаў кантанентальнымі схіламі з найбольшым перападам глыбінь (да 2500 м).

Кантынентальны схіл на поўначы ад Новасібірскіх астравоў выражаны ў выглядзе шырокай пакатай ступені, каля Нарвегіі мае шырокае ўскраіннае плато (аваншэльф) Вёрынг.

Ад Атлантычнага акіяна ў Паўночны Ледавіты акіян зігзагападобна цягнецца Сярэдзінна-Арктычны хрыбет, які разломамі падзяляецца на хрыбты Кольбейнсей, Мона, Кніповіча і Гакеля. Агульная даўжыня хрыбта каля 4500 км, шырыня некалькі соцень км, адносная вышыня 1-3,5 км. Па абодвух яго баках знаходзяцца глыбакаводныя Грэнландская, Нарвежская і Лафатэнская (глыбіня 2200-3500 м) катлавіны Нарвежска-Грэнландскага басейна і катлавіны Амундсена і Нансена (3500-4500 м) Еўразійскага суббасена.

Амеразійскі суббасейн уключае трансарктычную сістэму дадатных і адмоўных морфаструктур рознага паходжання: парог Ламаносава (400-1500 м), пласкагор'е Медзялеева-Альфа і Чукоцкае падняцце (300-1000 м), катлавіны Макарава (2500-3000 м) і шырокую Канадскую (3200-3800 м) і інш.

У межах акіяна вылучаюцца платформавыя блокі, складкаватыя зоны і акіянічныя структуры. Пліты старажытных платформ утвараюць паўночна-усходнюю частку Баранцава-Карскага і Лапцева-Чукоцкага шэльфаў.

У межах шэльфаў развіта зямная кара кантынентальнага тыпу магутнасцю да 40 км. У асобных частках "гранітны" слой адсутнічае і рэзка павялічваецца магутнасць садкавага чахла. Парог Ламаносава, Чукоцкае падняцце і зоны кантынентальнага схілу маюць субкантынентальную зямную кару магутнасцю 20-25 км. Еўразійскаму суббасейну, Нарвежска-Грэнландскаму басейну і Канадскай катлавіне ўласціва субакіянічная і акіянічная зямная кара (5-15 км) з базітавым фундаментам.

Найбольш старажытны ўчастак акіяна — Канадская катлавіна, пачатак утварэння якой адносяць да позняй юры — пачатка мелу.

Донныя адклады Паўночнага Ледавітага акіяна пераважна тэрыгеннага паходжання. На шэльфах алеўрытавыя, радзей гліністыя ілы, у глыбакаводных басейнах на хрыбтах пясчаныя, у катлавінах гліністыя ілы. Каля кантынентальных падножжаў пашыраны турбідыты.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат арктычны. Асноўныя яго рысы фарміруюцца пад уплывам размяшчэння акіяна ў высокіх шыротах, пастаяннага ледавіковага покрыва, паступлення паветраных мас і вод з Атлантычнага і Ціхага акіянаў.

Сярэднегадавы радыяцыйны баланс адмоўны, страты цяпла 85-125 МДж/м².

Тэмпература паветра ў студзені ў цэнтральнай частцы да -36°С, каля берагоў Нарвегіі -4°С, у ліпені 1-6°С.

Ападкаў за год адпаведна 75-200 мм і да 1000 мм у Нарвежскім моры, звычайна ў выглядзе снегу.

Антыцыклоны пануюць над Грэнландыяй і ўсходнім сектарам Паўночнага Ледавітага акіяна, зімой пашыраюцца на ўсю тэрыторыю. Цыклоны круглы год пранікаюць з Атлантыкі, найбольш частыя і глыбокія ў заходняй частцы акіяна.

Polarlicht 2.jpg
Noaa3-2006-0602-1206.jpg
Sp-37.JPG
Icebergs cape york 1.JPG
Палярнае ззянне зімой на Алясцы На Паўночным полюсе (здымак з вэбкамеры) Дрэйфуючая станцыя «Северный полюс-37» Айсбергі каля Грэнландыі

Гідралагічны рэжым[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная яго асаблівасць — ільды, якія зімой займаюць каля 90% плошчы акіяна (акрамя поўдня Баранцава мора) і захоўваюцца некалькі гадоў (пак 3-5 м таўшчыні). Іх аб'ём каля 26 тыс. км³. Для Бафінава і Грэнландскага мораў характэрны айсбергі.

На працягу некалькіх гадоў дрэйфуюць т.зв. ледзяныя астравы (таўшчынёй 30-35 м), якія выкарыстоўваюць для базіравання дрэйфуючых станцый. Сярэдняя скорасць дрэйфу лёду 7 км/сут, максімальная — 100 км/сут.

У Паўночным Ледавітым акіяне вылучаецца шырокая антыцыкланальная цыркуляцыя вод у Амерзійскім суббасейне і цыклаанальная — у Нарвежска-Грэнландскім басейне. Абодва кругавароты падзяляюцца Трансарктычным цячэннем (скорасць 3,7 км/сут), яго працяг — Усходне-Грэнландскае цячэнне (20-30 км/сут) выносіць 2/3 сцёку вады з Арктычнага басейна.

Цёплыя воды з Атлантычнага акіяна прыносяцца Нарвежскім цячэннем, Шпіцбергенскім і Нардкапскім цячэннямі. Праз Берынгаў праліў паступае вады ў 3-4 разы меней.

Паўночны Ледавіты акіян моцна апрасняецца рэкамі, якія прыносяць штогод за 5 тыс. км³ вады. Тэмпература пверхневых вод летам -1,4°С, зімой -1,7°С, тэмпература лёду -10°С. Салёнасць паверхневых арктычных вод каля 30‰, макс. прыдонных 34,9‰. Шчыльнасць арктычных вод найбольш 1026,17 кг/м³. Прылівы няправільныя паўсутачныя (1 м), максімальны прыліў у Мязенскай губе Белага мора — 9 м.

Флора і фауна[правіць | правіць зыходнік]

Флора і фауна прадстаўлены арктычнымі формамі. Фітапланктону 200 відаў, пераважаюць дыятамеі. Фітабенс прадстаўлены ламінарыяй, анфельцыяй, фукусавымі, у Белым морызаасцерай.

Заабентасу каля 200 відаў (Нарвежска-Грэнландскі басейн і Баранцава-Карскі шэльф), кіты (паласацік і грэнландскі), млекакормячыя крыяфілы (белы мядзведзь, морж, цюлень) і інш. Рыб 150 відаў, прамысловыя: селядзец, траска, пікша, сайда, мойва і інш.

Летам на астравах "птушыныя кірмашы": гагары, тупікі і інш.

SH101220.JPG
Little Auk (js) 24.jpg
Grönlandwal 5-1999.jpg
Expl0393 - Flickr - NOAA Photo Library.jpg
Белы мядзведзь
Зямля Франца-Іосіфа
Люрык
Шпіцберген
Грэнландскі кіт
Заліў Фокса
Crossota norvegica
Мора Бафорта

Карысныя выкапні[правіць | правіць зыходнік]

Нафта і газ — у буйных нафтагазаносных басейнах на мацерыковым абрамленні акіяна, якія працягваюцца і на яго шэльфы (Заходне-Сібірскі, Пячорскі, Нарвежска-Грэнландскі басейны, Паўночнай Аляскі нафтагазаносны басейн, Свердруп). Газагідраты — у моры Бафорта, россыпы касітэрыту на ўзбярэжжах мораў Лапцевых, Усходне-Сібірскага і Чукоцкага. На металаносныя ілы і поліметалічныя гідратэрмальныя радовішчы масіўных сульфідаў перспектыўныя рыфтавыя цясніны Сярэдзінна-Арктычнага хрыбта.

Гаспадарчае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Моры Нарвежска-Грэнландскага басейна, Баранцава-Карскага шэльфа і мора Бафіна — раёны рыбалоўства (мойва, мерланг, путасу, траска, марскі акунь, сайда, селядзец), промыслу грэнландскага цюленя, цюленя-лысуна, бялухі і інш.

У Белым морыводараслевы промысел.

На ўзбярэжжах некаторых сібірскіх мораў распрацоўваюцца прыбярэжна-марскія касітэрытавыя і залатаносныя россыпы; у Канадскім Арктычным архіпелагу — свінцова-цынкавыя і жалезныя руды; на скандынаўскім узбярэжжы — храміты, нікелевыя, жалезныя і інш. руды; каля берагоў Грэнландыімалібдэнавыя руды; у моры Бафорта — газанафтавае радовішча Прадха-Бей. Эксплуатуюцца і іншыя газанафтавыя радовішчы. На архіпелагу Шпіцберген здабываецца каменны вугаль.

Транспартныя шляхі: у Расіі на Паўночным марскім шляху (2-3 летнія месяцы), у ЗША і Канадзе па Паўночна-Заходнім праходзе (пралівы Канадскага Арктычнага архіпелага).

Суднаходныя лініі на Грэнландыю, Ісландыю, поўнач Скандынавіі і Шпіцберген у летні перыяд не залежаць ад лядовых умоў. Галоўныя парты: Мурманск (незамярзаючы), Кандалакша, Беламорск, Архангельск, Дыксан, Тыксі, Певек (Расія), Чэрчыл (Канада), Тромсё і Тронхейм (Нарвегія).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Рэгіёны свету
LocationAmericas.png Амерыка Паўночная · Карыбы · Лацінская · Цэнтральная · Паўднёвая
Location of Europe.svg Еўропа Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая
LocationAsia.png Азія Заходняя  · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая · Паўднёва-Усходняя ·
Блізкі Усход · Сярэдні Усход · Далёкі Усход
LocationAfrica.png Афрыка Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая
LocationOceania.png Акіянія Аўстралія · Новая Зеландыя · Меланезія · Мікранезія · Палінезія

LocationPolarRegions.png Палярныя вобласці Арктыка · Антарктыка
LocationOceans.png Акіяны Атлантычны · Індыйскі · Паўночны · Ціхі  · Паўднёвы