Паўночны паход
| Паўночны паход | |||
|---|---|---|---|
| Вайскоўцы НРА. | |||
| Дата | ліпень 1926 — красавік 1927 | ||
| Месца | Кітай | ||
| Вынік | разгром мілітарыстаў | ||
| Праціўнікі | |||
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|||
Паўночны паход (1926—1927) — ваенная аперацыя Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі (НРА) Кітайскай Рэспублікі, аб’яднаных сіл партый Гаміньдан і КПК.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Са смерці Юань Шыкая ў Кітаі пачалася эра мілітарыстаў, калі краіна была падзелена паміж ваеннымі лідарамі.
У пачатку 1920-х Сунь Ятсен, лідар партыі Гаміньдан, якая кіравала ў паўднёвай правінцыі Гуандун, высунуў ідэю аб правядзенні ваеннага паходу для аб’яднання ўсіх рэгіёнаў і ўтварэння дэмакратычнай дзяржавы.
Умовы для яе рэалізацыі стварыліся толькі да лета 1926 года. У гэты час склаўся адзіны блок Гаміньдана і Кампартыі; створаная імі НРА пры дапамозе СССР налічвала да 100 тыс. жаўнераў, аб’яднаных у 9 карпусоў. План аперацыі распрацоўваўся пры актыўным удзеле групы замежных саветнікаў на чале з Васілём Блюхерам.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Паход пачаўся 9 ліпеня 1926 года. Аперацыяй кіраваў Чан Кайшы. З паветра аказвала падтрымку савецкая авіяцыя.
Спачатку войскі НРА ўсталявалі кантроль над правінцыяй Хунань. Далей сілы падзяліліся на дзве групоўкі – Паўночную, якая рушыла на Ухань, і Усходнюю, якая накіравалася ў напрамку гарадоў Нанкін, Наньчан і Шанхай.
У верасні часці ўвайшлі ў правінцыю Хубэй і пасля месяца баёў, 10 кастрычніка, цалкам авалодалі Уханем. Да канца года быў усталяваны кантроль над правінцыямі Фуцзянь і Цзянсу. У ходзе аперацыі часці НРА злучыліся з войскамі Фэн Юйсяна, якія ў лістападзе ўсталявалі кантроль над правінцыяй Шэньсі, а да канца года і над часткай правінцыі Хэнань.
Тым часам колькасць НРА ўзрасла да 300 тыс. байцоў.
У пачатку студзеня 1927 года ўрад Гаміньдана з гуандунскага Гуанчжоу пераехаў ва Ухань і з таго часу яго сталі называць уханьскім. Тады ж брытанцы вымушаныя былі вярнуць Кітаю свае канцэсіі на рацэ Янцзы ў Ханькоу і Цзюцзяні. Гэта адбылося ў выніку стыхійных хваляванняў мясцовага насельніцтва, падтрыманага камуністамі.
Паход завяршыўся вясной 1927 года. Улада Гаміньдана распаўсюдзілася на значную тэрыторыю краіны.
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Поспехі войскаў Чан Кайшы, акрамя ўмацавання яго асабістага аўтарытэту, прывялі да новага вітка напружанасці на поўначы паміж арміяй Фэн Юйсяна, які абвясціў сябе прыхільнікам урада ў Гуанчжоу, і падраздзяленнямі, вернымі пекінскаму ўраду.
Прыхільнікі правага крыла Гаміньдана на чале з Чан Кайшы ў красавіку 1927 года стварылі ў горадзе Нанкін новы ўрад у процівагу Уханьскаму ўраду левага крыла. Краіну ахапіла грамадзянская вайна. Войскі НРА, якія захавалі вернасць ранейшаму ўраду, працягвалі ў маі—пачатку чэрвеня баявыя дзеянні супраць мілітарыстаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Адзярыха В. У. Паўночны паход 1926—28 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Родригес А. М. Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 2 частях. Часть 1. Учебник. — Владос. — 2001. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Северный поход 1926—27 — Большая российская энциклопедия. (руск.)