Паўночны флот ВМФ СССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвонасцяжны Паўночны флот ВМФ СССР
Першая савецкая атамная падводная лодка «Ленінскі Камсамол» К-3
Гады існавання 19371991
Краіна  СССР
Уваходзіць у Ваенна-марскі флот СССР
Тып Ваенна-марскія сілы
Дыслакацыя Мурманск, Северадзвінск
Удзел у Вялікая Айчынная вайна
Знакі адрознення Ордэн Чырвонага Сцяга

Чырво́насцяжны Паўно́чны флот Вае́нна-Марско́га Фло́ту СССР — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне ВМФ СССР.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная ваенная флатылія[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 1933 года ў сувязі з абвастрэннем міжнароднай абстаноўкі было вырашана стварыць у басейне Баранцавага мора Паўночную ваенную флатылію. Для яе фарміравання ў маі—верасні 1933 года з Балтыйскага мора былі пераведзены 2 атрады караблёў. Першапачаткова флатылія базіравалася ў Мурманску. Да канца 1933 года флатылія мела ў сваім складзе 3 эсмінцы, 3 вартавых карабля і 3 падводныя лодкі (тыпу Д), якія былі арганізацыйна зведзены ў асобныя дывізіёны эсмінцаў, вартавых караблёў і падводных лодак. Акрамя таго, у яе ўваходзілі 3 тральшчыка, некалькі дапаможных суднаў, часткі берагавой абароны Мурманскага УР, пасты назірання і сувязі на ўзбярэжжы Кольскага заліва, гідраграфічная служба и служба тыла. Пасля завяршэння асноўных работ па стварэнню галоўнай базы ў Палярным туды былі пераведзены з Мурманска надводныя караблі (у кастрычніку 1934 года) і ПЛ (кастрычнік 1935 года), а таксама штаб, палітаддзел і іншыя ўстановы флатыліі. У верасні 1935 года ў Кольскі заліў было перабазіравана звяно самалётаў «МБР—2» — першае падраздзяленне марской авіяцыі флатыліі[1].

Перад вайной[правіць | правіць зыходнік]

Загадам наркама абароны СССР ад 11 мая 1937 года Паўночная ваенная флатылія была пераўтворана ў Паўночны флот. Былі прынятыя меры па далейшаму ўмацаванню яго карабельнага складу, удасканаленню баявой і палітычнай падрыхтоўкі асабістага складу. У часы савецка-фінскай вайны П. ф. паспяхова выканаў шэраг важных задач па падтрымцы і забеспячэнню баявых дзеянняў сухапутных войск.

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

У Вялікую Айчынную вайну Паўночны флот уступіў у складзе 8 эсмінцаў, 15 падводных лодак, 7 вартавых караблёў, 15 вартавых катараў, 2 тральшчыкаў і міннага загараджальніка. Авіяцыя флоту налічвала 116 самалётаў.

Для абароны саюзных канвояў  (руск.) караблі Паўночнага флота здзейснілі 838 выхадаў у мора. Да вырашэння гэтай задачы прыцягвалася вялікая колькасць авіяцыі флоту. Важнай задачай з'яўлялася абарона ўнутраных марскіх зносін. Усяго за час вайны Паўночны флот забяспечыў праводку каля 1,5 тысячы суднаў у складзе знешніх і звыш за 2,5 тысячы суднаў у складзе ўнутраных канвояў.

Дзеянні па парушэнні марскіх камунікацый праціўніка Паўночны флот вёў пераважна сіламі ПЛ і авіяцыі. Асноўная роля пры гэтым у першыя 2 гады вайны належала ПЛ, а з 2-й паловы 1943 — авіяцыі Паўночнага флоту. Шырока практыкаваліся сумесныя дзеянні разнастайных сіл флота.

Усяго за часы Вялікай Айчыннай вайны праціўнік страціў звыш 200 баявых караблёў і дапаможных суднаў, больш 400 транспартных суднаў (агульным танажом звыш 1 мільёна тон), каля 1300 самалётаў. Больш за 48 тысячы маракоў былі адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, 85 было прысвоена званне Герой Савецкага Саюза, у тым ліку двум — двойчы.

У складзе Паўночнага флота 12 баявых караблёў, часцей і злучэнняў атрымалі назву гвардзейскія, 47 былі ўзнагароджаныя ордэнамі (з іх 3 двойчы), 14 былі прысвоены ганаровыя назвы.

1945—1991 гады[правіць | правіць зыходнік]

У пасляваенныя гады Паўночны флот атрымаў першакласныя надводныя караблі і ПЛ, новыя самалёты, сучасную зброю. Аснову баявой моцы флоту складалі атамныя ПЛ, ракетоносная і супрацьлодкавая авіяцыя.

У ліпені 1962 года атамная ПЛ Паўночнага флота «Ленінскі камсамол» здзейсніла працяглы паход пад льдамі Паўночнага Ледавітага акіяна.

У 1963 годзе паспяховы паход пад льдамі і ўсплыванне ў геаграфічнай кропцы Паўночнага полюса ажыццявіла атамная ПЛ пад камандаваннем капітана 2-га рангу Ю. А. Сысоева; яе экіпаж узняў там Дзяржаўны сцяг СССР і Ваенна-марскі сцяг СССР. У лютым-сакавіку 1966 года некалькі атамных ПЛ Паўночнага флота пад камандаваннем контр-адмірала А. І. Сарокіна здзейснілі першы ў гісторыі групавой кругасветны паход у падводным становішчы. Паўночны флот удзельнічаў у вучэнні «Поўнач» і манеўрах «Акіян».

7 мая 1965 года Паўночны флот быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга за выдатныя заслугі перад Радзімай, масавы гераізм, самааданую стойкасць, мужнасць і высокую баявую актыўнасць, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры абароне савецкага Запаляр'я ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

Камандуючыя[правіць | правіць зыходнік]

Камандуючыя Паўночнай ваеннай флатыліяй[правіць | правіць зыходнік]

Камандуючыя Паўночным флотам[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]