Паўправадніковы дыёд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема паўправадніковага крамянёвага дыёда і яго ўмоўна-графічнае абазначэнне на электрычных схемах.

Паўправадніковы дыёд — электронная паўправадніковая прылада, якая пераўтварае электрычны ток праз p-n-пераход. Прасцейшы дыёд складаецца з двух паўправаднікоў, адзін з якіх называецца паўправадніком p-тыпу (ад англ.: positive), а другі — паўправадніком n-тыпу (ад англ.: negative). Такія назвы абумоўлены тым, што ў першым паўправадніку ёсць вялікая колькасць свабодных носьбітаў зараду — дзірак (так называюць «месца» ў электронным воблаку атама, дзе няма электрона), а ў другім — электронаў. Паўправадніковы дыёд мае два выхады, якія яшчэ называюцца электродамі (той, які злучаецца з паўправадніком p-тыпу называюць анодам, а з паўправадніком n-тыпу — катодам).

У паўправадніковым дыёдзе ток можа цячы толькі ў адным кірунку — ад аноду к катоду, што абумоўлена p-n-пераходам. Самыя распаўсюджаныя матэрыялы паўправадніковых дыёдаў — крэмній і германій.

Увогуле, дыёды дзеляцца на дзве групы − паўправадніковыя і непаўправадніковыя. Першыя, як ужо было напісана вышэй, выкарыстоўваюць p-n-пераход − дыёд складаецца з двух паўправаднікоў p-тыпу і n-тыпу, кожны з якіх мае вялікую колькасць свабодных носьбітаў зарада — дзірак і электронаў. Пры іх шчыльным злучэнні, на месцы кантакту ўзнікае вобласць, дзе пад дзеяннем дыфузійнага току зарады выраўніваюцца. На канцах гэтай вобласці ўзнікаюць зарады — адмоўны ў p-тыпу і дадатны ў n-тыпу (праз электроны і «дзіркі»).

Прыклад непаўправадніковага дыёда — лямпавыя (электравакуўмныя) дыёды — электронныя прылады, якія складаюцца з двух электродаў, адзін з якіх награваецца накальвальнай ніткай. Гэты электрод называюць катодам: з яго на анод электроны рухаюцца праз вакуум. Калі паспрабаваць падаць ток на халодны анод, то электроны, з прычыны адсутнасці цеплавога разгону, не будуць рухацца — ток праз дыёд не пацячэ. Акрамя іх, непаўправадніковымі дыёдамі з’яўляюцца газанапоўненыя дыёды — у іх, замест вакууму знаходзіцца інэртны газ, які лепш за вакуум праводзіць электрычны ток. Прыклад газанапоўненага дыёда — дыёд з дугавым зарадам, які абмежавана выкарыстоўваецца і цяпер. Нягледзячы на гэта, у сучасным свеце іменна паўправадніковыя дыёды самыя запатрабаваныя для прамысловасці, бо маюць невялікія габарыты і значна танней за непаўправадніковыя.

Асноўныя характарыстыкі і параметры дыёдаў[правіць | правіць зыходнік]

Дыёд ДГ-Ц25. 1959 г.
  • Вольт-амперная характарыстыка
  • Максімальна дапушчальная пастаяннае зваротнае напружанне
  • Максімальна дапушчальнае імпульснае адваротнае напружанне
  • Максімальна дапушчальны пастаянны прамы ток
  • Максімальна дапушчальны імпульсны прамы ток
  • Намінальны пастаянны прамы ток
  • Прамое пастаяннае напружанне на дыёдзе пры намінальным току (т. зв. «Падзенне напружання»)
  • Пастаянны зваротны ток, паказваецца пры максімальна дапушчальным зваротным напружанні
  • Дыяпазон рабочых частот
  • Ёмістасць
  • Прабіўную напружанне (для ахоўных дыёдаў і стабілітронаў)
  • Цеплавы супраціў корпуса пры розных варыянтах мантажу
  • Максімальна дапушчальная магутнасць рассейвання[1]

Класіфікацыя дыёдаў[правіць | правіць зыходнік]

Тыпы дыёдаў па прызначэнні[правіць | правіць зыходнік]

  • выпроствальныя дыёды прызначаныя для пераўтварэння пераменнага току ў пастаянны.
  • Імпульсныя дыёды маюць малую працягласць пераходных працэсаў, прызначаныя для ўжывання ў імпульсных рэжымах працы.
  • Дэтэктарныя дыёды прызначаныя для дэтэктавання сігналу
  • Змешвальныя дыёды прызначаныя для пераўтварэння высокачастотных сігналаў у сігнал прамежкавай частоты.
  • Переключательные дыёды прызначаныя для ўжывання ў прыладах кіравання узроўнем сверхвысокочастотных магутнасці.
  • Параметрычныя
  • Абмежавальныя дыёды прызначаныя для абароны радыё і бытавой апаратуры ад павышэння сеткавага напружання.
  • Памнажальныя
  • Наладкавымі
  • Генератарных

Тыпы дыёдаў па частотным дыяпазоне[правіць | правіць зыходнік]

  • Нізкачастотныя
  • Высокачастотныя
  • ЗВЧ

Тыпы дыёдаў па памеры пераходу[правіць | правіць зыходнік]

  • Плоскасныя
  • Кропкавыя

Тыпы дыёдаў па канструкцыі[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя тыпы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Бензарь В. К."Словарь-справочник по электротехнике, промышленной электронике и автоматике",Минск, издательство Вышэйшая школа,1985
  2. Пасынков В. В., Чиркин Л. К.Полупроводниковые приборы: Учебник для вузов. — 4-е изд., перераб. и доп. изд. — М.: Высшая школа, 1987. — 479 с

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]